wd wp Пошук:

МіГ-29

МіГ-29 (руск.: МиГ-29) (НАТА — Fulcrum) — шматмэтавы савецкі знішчальнік чацвёртага пакалення. Быў асноўным шматмэтавым знішчальнікам краін Варшаўскага дагавору і СССР на працягу 80-х гг. XX ст. Зараз знаходзіцца на ўзбраенні многіх краін свету, у тым ліку і Беларусі.

Гісторыя

Першыя напрацоўкі па праекце лёгкага франтавога знішчальніка новага пакалення былі пачаты ў СССР у канцы 60-х гадоў XX стагоддзя. У 1969 годзе быў аб’яўлены конкурс на распрацоўку такога самалёта. У ім узялі ўдзел канструктарскія бюро Сухога і Якаўлева, таксама Мікаяна і Гурэвіча. Пераможцам было прызнана ДКБ «МіГ». Першы палёт прататыпа быў ажыццёўлены 6 кастрычніка 1977, а серыйная вытворчасць пачалася ў 1982 годзе на базе маскоўскага заводу № 30 («Сцяг працы»).

У жніўні 1983 першыя серыйныя МіГ-29 пачалі паступаць у ВПС СССР. З пачатку 1985 першыя два авіяпалка на МіГ-29 дасягнулі аператыўнай гатоўнасці. У 1988 МіГ-29 быў упершыню прадстаўлены на міжнародным авіясалоне ў Фарнборо. Гэты тып знішчальнікаў актыўна пастаўляўся на экспарт у мноства краін. Было распрацавана і выпушчана мноства розных мадыфікацый, уключаючы палубныя знішчальнікі МіГ-29К. Усяго да 1991 было выраблена каля 800 МіГ-29. 

Мадыфікацыі

Краіны-аператары

Мапа аператараў знішчальніка МіГ-29 і яго мадыфікацый
Польскі МіГ-29 і F-16 ВПС ЗША
МіГ-29 са складу ВПС Перу

Сучасныя аператары і колькасць самалётаў

МіГ-29 нямецкіх Люфтваффе
Венгерскі МіГ-29

Колішнія

Недахопы

Яшчэ ў 2009 годзе Міністэрства абароны Расіі прызнала, што каля 200 з 300 знішчальнікаў МіГ-29, якія знаходзяцца на ўзбраенні ВПС Расіі - не могуць падняцца ў паветра з-за карозіі хваставога апярэння. Пазней камісія ВПС устанавіла, што карозія хваставога апярэння ўразіла не менш за 80% усіх МіГ-29.[8]

Катастрофы

Знішчальнікі для параўнання

Гл. таксама

Крыніцы

Спасылкі

Зноскі

  1. http://www.airwar.ru/enc/fighter/mig29.html
  2. 1 2 3 World Air Forces 2014 — 2014.
  3. Frawley G. The International Directory of Military Aircraft 2002/03: The thoroughly revised fourth edition of the only biennial directoy of the world’s military aircraft. Features over 320 individual aircraft types currently in service or under development and a fleet inventory of the world’s air arms, plus significant UAVs and aircraft carriers. — Aerospace Publications, 2002. — ISBN 978-1-875671-55-7
  4. 1 2 World Air Forces 2008 — 2008.
  5. https://web.archive.org/web/20080526123322/http://www.migavia.ru/corporation/?tid=4#3
  6. World Air Forces 2015 pg. 11.
  7. http://topwar.ru/24660-sovetskie-istrebiteli-v-vvs-ssha-chast-5.html
  8. Lenta.ru: Восемьдесят процентов российских МиГ-29 поразила коррозия хвостового оперения
  9. «МиГ-29 упал возле станицы Кущевская на Кубани.» www.interfax.ru, 3.07.2015.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Знішчальнікі
Катэгорыя·Паветраныя судны паводле алфавіта
Катэгорыя·Паветраныя судны, якія здзейснілі першы палёт у 1977 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных