wd wp Пошук:

Мемарыяльны комплекс на магіле вязняў Баранавіцкага гета

Мемарыяльны комплекс на магіле ахвяраў фашысцкага тэрору — вязняў Баранавіцкага гета — мемарыяльны комплекс у Баранавічах. Знаходзіцца на вул. Чарнышэўскага — Рагулі.

Гісторыя

У час другой сусветнай вайны фашысты паўсюдна вынішчалі яўрэйскае насельніцтва. У 1942 годзе ў горадзе Баранавічы было створана гета, куды сагналі сем’і яўрэяў, пасля чаго пачаліся расстрэлы. Забітых закапвалі ў траншэях каля в. Грабавец, «Зялёнага Моста» і на вуліцы Рагулі. У снежні 1942 года над Баранавічамі быў падняты белы сцяг з надпісам «юдэнрайн», што азначала «чысты ад яўрэяў».

Праз 50 гадоў у 1992 годзе родныя і блізкія загінуўшых папрасілі дазволу на перазахаванне астанкаў загінуўшых у брацкай магіле на старых яўрэйскіх могілках, зруйнаваных у час вайны. У 1994 годзе на магіле быў адкрыты мемарыяльны комплекс на сродкі яўрэйскага боку па праекту жыхара Тэль Авiва, члена гарадскога Савета Баранавічаў да 1939 года, архітэктара Хаіма Цукермана з матэрыялаў, прывезеных з Ізраіля.

Апісанне

Абеліск з надпісам на беларускай мове і iўрыце аб трагедыі вязняў гета

У мемарыяльным скверы (1 га), абнесеным агароджай, устаноўлены памятны камень і белы мармуровы абеліск з надпісам на беларускай мове і iўрыце аб трагедыі вязняў гета. На брацкай магіле на белай мармуровай пліце надпіс на беларускай мове і іўрыце: «Астанкі 12-ці тысяч яўрэяў г. Баранавічы, сабраныя ў месцах знішчэння, здзейсненага немцамі і іх памагатымі ў 1942 годзе» і выява Шчыта Давіда — яўрэйскага сімвала.

Помнік над брацкай магілай — аркі (сімвала крыві жывых і мёртвых), жалезныя трубы (сімвалы калючага дроту гета), дзве калоны (сімвалы надзеі на сучаснае і будучыню)[1].

Зноскі

  1. Помнiкi i памятныя знакi Вялікай Айчыннай вайны ў г. Баранавiчы Архівавана 17 мая 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Катэгорыя·Мемарыяльныя комплексы Беларусі
Катэгорыя·Славутасці Баранавічаў
Катэгорыя·1994 год у Беларусі
Катэгорыя·Помнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·З’явіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь