wd wp Пошук:

Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандуючага

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Галоўная стаўка. Ста́ўка Вярхо́ўнага Галоўнакама́ндуючага (СВГ, Стаўка) — орган вышэйшага палявога кіравання войскам і месцазнаходжанне вярхоўнага галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі Расіі на тэатры баявых дзеянняў пад час Першай сусветнай вайны 19141918 гг.

Ад пачатку вайны знаходзілася ў Баранавічах, ад 8(21) жніўня 1915 да 25 лютага 1918 — у Магілёве[1], пасля ў Арле. 16 сакавіка 1918 Стаўка была ліквідавана.

Напачатку войны ў СВГ налічвалася 9 генералаў, 36 афіцэраў, 12 ваенных чыноўнікаў і 125 салдат. Падчас вайны склад Стаўкі значна пашырыўся і да 1 (14) лістапада 1917 года ў яе ўваходзіла 15 упраўленняў, 3 канцылярыі і 2 камітэты (усяго звыш 2 000 генералаў, афіцэраў, чыноўнікаў і салдат).

Зноскі

  1. Магілёў, XX стагоддзе. Такая блізкая і такая невядомая гісторыя…

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ваеннае кіраванне
Катэгорыя·Гісторыя Арла
Катэгорыя·Першая сусветная вайна
Катэгорыя·Узброеныя сілы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Гісторыя Магілёва
Катэгорыя·Гісторыя Баранавічаў