wd wp Пошук:

Павел Іванавіч Папко

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Папко. Павел Іванавіч Папко (нар. 11 верасня 1983, Баранавічы Брэсцкай вобласці) — беларускі педагог, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

З адзнакай скончыў Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы.

Саіскальнік кафедры педагогікі і праблем развіцця адукацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Напрамкі навуковых інтарэсаў — установа вышэйшай адукацыі, выхаваўчы патэнцыял, інфармацыйна-адукацыйнае асяроддзе, кіраванне, кампетэнцыі спецыяліста-2030.

Працаваў выкладчыкам-стажорам, выкладчыкам кафедры тэорыі і практыкі англійскай мовы, намеснікам дэкана па выхаваўчай рабоце, начальнікам аддзела выхаваўчай работы з моладдзю, прарэктарам па выхаваўчай рабоце Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З’яўляўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання. Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны ганаровымі граматамі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў, упраўлення адукацыі Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта, аддзела па справах моладзі Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта, граматай Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі[1].

Зноскі

  1. Папко Павел Іванавіч
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавічах
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ