wd wp Пошук:

Навамышскі сельсавет

Навамы́шскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Новая Мыш.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 8 красавіка 1957 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёна. 22 сакавіка 1962 года ў склад сельсавета з Палонкаўскага сельсавета перададзены вёскі Балабановічы, Бараўцы, Гінцавічы, Дзераўная і Магіляны[1]. 17 лютага 1975 года да сельсавета далучана частка скасаванага Гірмантаўскага сельсавета (вёскі Драгабылле, Лугавая, Пастарынне)[2]. 27 лютага 1978 года ў склад горада Баранавічы ўключаны хутар Храсты[3]. 18 сакавіка 1985 года пасёлак Жамчужны перададзены ў склад новаўтворанага Жамчужненскага сельсавета[4]. 29 снежня 2012 года Рашэннем Баранавіцкага раёнага Савета дэпутатаў скасаваны вёскі Бараўцы і Зорная[5]. 26 чэрвеня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Цешаўлянскага сельсавета (9 населеных пунктаў: вёскі Белалессе, Забалацце, Лебяжаны, Люшнева, Старая Мыш, Цешаўле, Цюхнявічы, Шпакоўцы і пасёлак Першамайскі)[6].

Склад

У склад сельсавета ўваходзяць 1 пасёлак, 1 аграгарадок і 11 вёсак[7]:

Населены пункт SОАТО Каардынаты
вёска Гінцавічы1 204 860 01153°04′46″ пн. ш. 25°54′27″ у. д.HGЯO
вёска Дзераўная1 204 860 01653°04′42″ пн. ш. 25°49′51″ у. д.HGЯO
вёска Драгабыль1 204 860 02153°14′16″ пн. ш. 25°56′51″ у. д.HGЯO
вёска Казлякевічы1 204 860 03153°10′02″ пн. ш. 25°55′56″ у. д.HGЯO
вёска Лугавая1 204 860 03653°13′49″ пн. ш. 25°53′03″ у. д.HGЯO
вёска Магіляны1 204 860 04653°05′44″ пн. ш. 25°53′47″ у. д.HGЯO
аграгарадок Мір1 204 860 04153°10′16″ пн. ш. 25°56′08″ у. д.HGЯO
вёска Новая Мыш1 204 860 05153°08′36″ пн. ш. 25°54′01″ у. д.HGЯO
пасёлак Новы1 204 860 05653°08′48″ пн. ш. 25°57′03″ у. д.HGЯO
вёска Пастарынне1 204 860 06653°13′28″ пн. ш. 25°55′37″ у. д.HGЯO
вёска Прыазёрная1 204 860 07153°06′48″ пн. ш. 25°54′20″ у. д.HGЯO
вёска Пятрэвічы1 204 860 06153°10′06″ пн. ш. 25°54′44″ у. д.HGЯO
вёска Цяплівады1 204 860 07653°08′44″ пн. ш. 25°51′44″ у. д.HGЯO

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4669 чалавек[8], з іх 82,2 % — беларусы, 10,4 % — палякі, 5,2 % — рускія, 1,3 % — украінцы[9].

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лютага 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 150 ад 27 лютага 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 7 (1561).
  4. Решение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 18 марта 1985 г. № 177 Об изменении в административно-территориальном делении Барановичского района
  5. Об упразднении сельских населенных пунктов Барановичского района
  6. Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 286 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области Архівавана 14 чэрвеня 2021.
  7. Дадзеныя на 11.02.2011 Архівавана 17 сакавіка 2012.
  8. Насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навамышскі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Навамышскага раёна