wd wp Пошук:

Павел Жук

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Жук (значэнні).

Павел Жук (3 сакавіка 1956, Баранавічы — 15 лютага 2022) — выдавец беларускага незалежнага друку.

Біяграфія

Нарадзіўся 3 сакавіка 1956 года ў Баранавічах.

Скончыў фізічны факультэт БДУ, некалькі гадоў адпрацаваў у Акадэміі Навук БССР.

У 1989 годзе ўваходзіў у выдавецкую групу часопіса «Літаратура», які заснавалі Сяргей Дубавец і Алесь Бяляцкі. Потым браў удзел у выданні «Навін БНФ» у 1989 годзе. У сакавіку 1990 года разам з Дубаўцом і Алесем Гурковым выдаў «Дзень Волі — 90», прымеркаваны да 72-х угодкаў стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі. «Дзень Волі» стаў пралогам газеты «Свабода», першы нумар якой пабачыў свет у красавіку 1990 года. У красавіку 1991 года стаў заснавальнікам газеты «Наша Ніва», што пачала выходзіць з ініцыятывы і пад рэдакцыяй Сяргея Дубаўца.

Газету «Свабода» выдаваў да лістапада 1997 года, пакуль газета не была зачынена пасля неаднаразовых папярэджанняў за публікацыю крытычных да палітыкі прэзідэнта Лукашэнкі артыкулаў. Нягледзячы на закрыццё газеты, яна працягвала даходзіць да чытача праз Інтэрнэт. У студзені 1998 года газета адрадзілася пад назвай «Навіны», выдаўцом зноў стаў Жук.

Памёр 15 лютага 2022 года[3].

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 24 снежня 2021.
  2. (unspecified title) Праверана 12 лютага 2022.
  3. Памёр выдавец газет «Свабода» і «Навіны» Павел Жук

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавічах
Катэгорыя·Выдаўцы Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 2022 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі фізічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Памерлі 15 лютага