wd wp Пошук:

Мемарыяльны комплекс лётчыкам дальняй авіяцыі

Мемарыяльны комплекс лётчыкам дальняй авіяцыі — мемарыяльны комплекс у Баранавічах.

Гісторыя

У 1941 годзе па загаду Сталіна ў Падмаскоўным горадзе Моніна быў сфармiраваны 203-і гвардзейскі полк цяжкіх бамбардзіроўшчыкаў дальняй авіяцыі, які камплектаваўся лепшымi лётчыкамі грамадзянскай і палярнай авіяцыі. Ужо ў пачатку жніўня 1941 года полк нанёс свой першы бомбавы ўдар на Берлін.

10 экіпажаў пад кіраўніцтвам камбрыга М. Вадап’янава паспяхова справіліся з гэтай задачай. 11 лётчыкаў палка сталі Героямi Савецкага Саюза. Пасля вайны да 1944 года полк размяшчаўся ў Баранавічах, дзе ў 1991 годзе, на тэрыторыі яго дыслакацыі, быў адкрыты мемарыяльны комплекс у памяць аб лётчыках палка. Комплекс быў адкрыты да 50-годдзя з моманту стварэння палка. У 2001 годзе ён быў асвечаны свяшчэннікам праваслаўнай царквы Маскоўскай Патрыярхіі Канстанцінам.

Апісанне

У цэнтры на невялікай гарызантальнай пляцоўцы, да якой вядуць ступені, усталявана вертыкальная ў плане частка сцяны, на якой зроблены выявы эмблемнага знака паветраных сіл і ордэнскай стужкі з лічбамі 1941—1991. Ад яе ўправа і ўлева адыходзяць стылізаваныя зубцы, падобныя да зубцоў Крамлёўскай сцяны, у якіх ва ўглубленнях пералічаны імёны Герояў Савецкага Саюза і загінуўшых лётчыкаў, якія змагаліся ў радах 203-га палка[1].

Зноскі

  1. Помнiкi i памятныя знакi Вялікай Айчыннай вайны ў г. Баранавiчы Архівавана 17 мая 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Помнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·З’явіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый
Катэгорыя·1991 год у Беларусі
Катэгорыя·Мемарыяльныя комплексы Беларусі
Катэгорыя·Славутасці Баранавічаў