wd wp Пошук:

Сяргей Іванавіч Грахоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грахоўскі.

Сярге́й Іва́навіч Грахо́ўскі (12 (25) верасня 1913, в. Нобель, Пінскі павет, Мінская губерня — 11 снежня 2002, Мінск; Псеўданімы: М. Асіповіч; Сяргей Івановіч; С. Каршун; Парамон Паромскі) — беларускі паэт , празаік і перакладчык[1]. Заслужаны работнік культуры БССР (1983).

Біяграфія

Нарадзіўся 12 (25) верасня 1913 года ў в. Нобель Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер Зарэчненскі раён Ровенскай вобласці Украіны) ў сялянскай сям’і. У 1914 годзе разам з бацькамі пераехаў у мястэчка Глуск[1]. У 1930 годзе пачаў працаваць рабочым на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце. У 1931—1932 гадах працаваў карэктарам у Дзяржвыдавецтве БССР, у газеце «Чырвоная змена». Скончыў газетна-выдавецкае аддзяленне літаратурнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута (1935), працаваў рэдактарам на Беларускім радыё, выкладчыкам літаратуры на рабфаку пры БДУ.

Арышт

Арыштаваны 20 кастрычніка 1936 года ў Мінску па адрасе: вул. Цнян­ская, д. 28а, кв. 1. Асуджаны 2 кастрычніка 1937 года пазасудовым органам НКУС як «член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасць» на 10 гадоў ППК. Імаверна, некаторы час знаходзіўся ва Унжэнскім ­лагеры НКУС[ru] Горкаўскай вобласці (ст. Сухабязводнае[ru]). Вызвалены 19 кастрычніка 1946 года. Пасля вызвалення выкладаў рускую мову і літаратуру ва Урэцкай сярэдняй школе Слуцкага раёна (1946—1949).

У 1947 года з С. Грахоўскага знялі судзімасць, але 19 мая 1949 года ён быў паўторна арыштаваны. Асуджаны асобай нарадай МДБ СССР 27 жніўня 1949 года на пасяленне ў Новасібір­скай вобласці, дзе працаваў настаўнікам. Рэабілітаваны па першай справе прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 19 кастрычніка 1955 года, па другой — 21 кастрычніка 1955 года. З 1956 года стала жыў у Мінску. У 1957—1973 гадах працаваў у часопісах «Бярозка» — загадчык аддзела рэдакцыі (1957—1959), «Вясёлка» (1960—1973); літкансультантам Саюза пісьменнікаў БССР (1959—1960). У 1973—1974 гадах — адказны сакратар Камітэта па дзяржаўных прэміях БССР у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры[1]. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1956 года. З 1974 года на пенсіі. Асабістая справа пісьменніка № 9934-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі[1].

Памёр 11 снежня 2002 года ў Мінску. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску[2].

Творчасць

Дэбютаваў вершам у 1926 годзе[1]. Аўтар зборнікаў паэзіі «Дзень нараджэння» (1958)[1], «Чаканне» (1960), «Табе зайздросціць сонца» (1963), «Памяць» (1965), «Тры вымярэнні» (1967), «Вершы» (1968), «Паэма дарог» (1970), «Зазімак» (1976), «Лірыка» (1978), «3ачараванасць» (1978), «Асеннія гнёзды» (1982), «Кругі надзеі» (1985), «Верую» (1987), «І радасць і боль» (1988). Выйшлі кнігі вершаў для дзяцей «Ад вясны да вясны» (1959), «Сёння і заўтра» (1961), «Гарыць касцёр» (1966), «Сонечная сцежка» (1980), «Знаходка» (1985), апавяданняў «Агеньчык у акне» (1972).

Мемарыяльная дошка на доме, дзе жыў пісьменнік, Мінск, пр. Незалежнасці, 47.

Аўтар нарысу «Горад маладосці» (1960), зборніка апавяданняў «Які вялікі дзень» (1966), дакументальных аповесцей «Рудабельская рэспубліка» (пастаўлены тэатрамі імя Я. Купалы і Гомельскім абласным драматычным у 1968; у 1972 годзе створаны аднайменны кінафільм), «Суровая дабрата» (1977), аповесцей «Ранні снег» (1975), «Гарачае лета» (1974), «Сустрэча з самім сабою» (1988), «Споведзь» (вершы, аўтабіяграфічныя аповесці, 1990), кнігі ўспамінаў «Так і было» (1986)[1].

Аўтар верша «Ветразь», дзе не ўжыў ніводнага слова сугучнага з рускімі адпаведнікамі[3][4].

Асноўныя рысы паэзіі С. Грахоўскага — гэта лірычная адкрытасць, спалучэнне грамадскіх і асабістых матываў, сцвярджэнне дабраты, шчырасці, грамадзянскай адказнасці чалавека[1].

Выступаў і як публіцыст[1]. Выдаў кнігу «Мінск» (1971) і нарыс на маральна-этычную тэму «Бацькі і дзеці» (1972). Аўтар успамінаў пра перыяд рэпрэсій (аўтабіяграфічная трылогія «Такія сінія снягі», 1988; «Зона маўчання», 1990; «З воўчым білетам», 1991).

Перакладаў на беларускую мову творы рускіх, украінскіх, літоўскіх, латышскіх, таджыкскіх, грузінскіх, аварскіх, чэшскіх, славацкіх паэтаў[1].

Пераклаў на беларускую мову паэму Р. Кобеца «Палестына» (1935), «80 000 кіламетраў пад вадой» Ж. Верна (1937, з Ю. Лявонным), аповесць «Ваенная тайна[ru]» А. Гайдара (1936), раман «Крушэнне[en]» Р. Тагора (1958), «Выбраныя вершы і паэмы» А. Блока (1980), кнігу лірыкі М. Дудзіна[ru] «Пасля спаткання» (1984), асобныя творы А. Пушкіна, Т. Шаўчэнкі, У. Маякоўскага, Я. Райніса, С. Ясеніна, Лесі Украінкі, П. Варанько[ru], М. Забалоцкага, А. Твардоўскага, М. Ціханава, М. Ісакоўскага, Р. Гамзатава, А. Венцлавы, Т. Масэнкі[ru], М. Нагнібяды, У. Сасюры, Я. Судрабкална і іншых паэтаў.

Узнагароды

Ушанаванне памяці

Сяргею Грахоўскаму пастаўлены помнік ў Глуску, яго імем названы бульвар у цэнтры гарадскога пасёлка і школа № 1 у Глуску[5].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Граховский Сергей Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 168. — 737 с.
  2. 1 2 Завершана навуковае апісанне фонду № 201 (вопіс № 5) паэта, празаіка, перакладчыка Грахоўскага Сяргея Іванавіча
  3. Беларускі Салжаніцын. 105 гадоў з дня нараджэння Сяргея Грахоўскага
  4. Ці разумееце вы верш «Ветразь»?
  5. Беларускі Салжаніцын. 105 гадоў з дня нараджэння Сяргея Грахоўскага

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (35):
Катэгорыя·Памерлі ў 2002 годзе
Катэгорыя·Перакладчыкі паэзіі на беларускую мову
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паэты XX стагоддзя
Катэгорыя·Перакладчыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 11 снежня
Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Паэты СССР
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 верасня
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Перакладчыкі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ровенскай вобласці
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Бярозка»
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Вясёлка»
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Чырвоная змена»
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Акцябрскага раёна
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Супрацоўнікі выдавецтва «Беларусь»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР