wd wp Пошук:

Міхаіл Васільевіч Ісакоўскі

Міхаіл Васільевіч Ісакоўскі (руск.: Михаил Васильевич Исаковский; 19001973) — рускі савецкі паэт, паэт-песеннік, прозаіч, перакладчык. Герой Сацыялістычнай Працы (1970). Лаўрэат дзвюх Сталінскіх прэмій першай ступені (1943, 1949).

Біяграфія

Міхаіл Васільевіч Ісакоўскі нарадзіўся 7 (19) студзеня 1900 года ў вёсцы Глотаўка Ельнінскага павета Смаленскай губерні (цяпер Угранскі раён Смаленскай вобласці) у беднай сялянскай сям’і.

Першы апублікаваны верш Ісакоўскага

Сам вывучыў грамату, навучыўся чытаць і пісаць. З восені 1911 года ён змог хадзіць у школу і скончыў яе вясною 1913 года, атрымаўшы «5» па ўсіх прадметах. У 1915 працягнуў сваё навучанне ў гімназіі. Гімназію прыйшлося пакінуць, бо сям’я цярпела вялікую нястачу. Адзін з вучнёўскіх вершаў — «Просьба салдата» — быў апублікаваны яшчэ ў 1914 годзе ў агульнарасійскай газеце «Новь». Член РКП(б) з 1918 года. У 1921—1931 гадах працаваў у смаленскіх газетах. У 1931 годзе пераехаў у Маскву.

Многія вершы Ісакоўскага пакладзены на музыку. Найбольш вядомыя «Кацюша» і «Ворагі спалілі родную хату» (музыка М. І. Блантэра), «У лесе прыфрантавым», «Ляцяць пералётныя птушкі», «Самотны гармонік», «Пад зоркамі балканскімі» і іншыя. У фільме «Кубанскія казакі» на музыку І. В. Дунаеўскага прагучалі яго песні «Якім ты быў, такім ты і застаўся» і «Ой, цвіце каліна».

У 1926 годзе М. В. Ісакоўскі, быўшы рэдактарам газеты, дапамагаў свайму маладому таленавітаму земляку А. Т. Твардоўскаму.

У 1927 годзе выйшаў першы зборнік вершаў паэта «Провада ў саломе», якія спадабаліся Максіму Горкаму. У выніку супрацоўніцтва з В. Р. Захаравым песні на словы Ісакоўскага з’яўляюцца ў рэпертуары хору імя Пятніцкага. Найбольш вядомыя з іх: «Уздоўж вёскі», «Праводзіны», «І хто яго ведае». Паводле слоў Аляксандры Пермяковай, сучаснага кіраўніка хору імя Пятніцкага, гэтыя песні зрабілі хор знакамітым. Паэма «Казка пра праўду», напісаная ў 1945—1946, надрукавана толькі ў 1987 годзе.

Яшчэ ў трыццатых гадах усюды загучалі яго дзіўныя песні, у якіх так да месца і ўтульна адчуў сябе наш час, з усімі яго навінамі і прадчуваннямі заўтрашняга дня… А самая знакамітая, «Кацюша», ваявала на фронце, ёю назвалі нашыя байцы самую грозную зброю — рэактыўныя гвардзейскія мінамёты. І нарэшце, яго вяршыня, дзе ўжо поўная воля аддадзена болю, па сваім трагізме, рэдка дасяжным нават наймацнейшымі паэтамі,— гэта «Ворагі спалілі родную хату»[4].

Дзмітрый Кавалёў

Акрамя шматлікіх паэтычных зборнікаў выдаў кнігу «Пра паэтычнае майстэрства». Аддаў шмат часу перакладу і апрацоўцы старадаўніх песень і казак, вядомы перакладамі з украінскай, беларускай і іншых моў. Перакалаў у прыватнасці сербскія народныя песні, творы Тараса Шаўчэнкі, Янкі Купалы, сярод якіх «А хто там ідзе?», «Адвечная песня», «Нікому», «Над ракою Арэсай», «Хлопчык і лётчык» (апошні верш любіў Юрый Гагарын), «Сымон-музыка» Якуба Коласа, «Сцяг брыгады» Аркадзя Куляшова (з перакладу Ісакоўскага чарнагорскі паэт Родаван Зогавіч пераклаў паэму Куляшова на сербскахарвацкую мову, і яна стала папулярнай сярод югаслаўскіх партызан), «Бывайце здаровы» Адама Русака. Доўгі час песня «Бывайце здаровы» лічылася ці то народнай з перакладам на рускую мову Ісакоўскага, ці то ўласна створанай на яго верш. Русаку давялося даказваць сваё аўтарства з дапамогай Саюза пісьменнікаў Беларусі, і ў 1940 годзе Ісакоўскі даслаў яму ліст з прабачэннямі, абяцаннямі болей не падпісвацца пад тэкстам песні сваім імем і заўпэўніваннямі, што не ведаў пра аўтара[5].

Аўтабіяграфічная кніга «На Ельнінскай зямлі» (1969).

Міхаіл Васільевіч займаўся палітычнай дзейнасцю, быў дэпутатам Вярхоўнага савета РСФСР чатырох скліканняў.

Жыў у 1930­-я ў Нашчокінскім завулку1933 — вул. Фурманава), 3; затым на вул. Горкага, 19; з 1970 — на В. Броннай вул., 2/6[крыніца?]. Падчас эвакуацыі з 1941 года па 1943 год жыў у горадзе Чыстапалі Татарскай АССР на вуліцы Льва Талстога, д. 138, кв. 5.

Міхаіл Ісакоўскі памёр 20 ліпеня 1973 года. Пахаваны на Новадзявочых могілках (участак № 7)[6].

Узнагароды і прэміі

Памяць

Мемарыяльная дошка на Смаленскім Доме кнігі.
Анатацыйная дошка на вуліцы Ісакоўскага ў Смаленску.
Мемарыяльная дошка на будынку раённай газеты «Знамя» ў Ельні, першым рэдактарам якой быў Ісакоўскі

Сачыненні

Фільм

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 7 красавіка 2021.
  3. Mihail Vasiljevič Isakovski // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
  4. Дзмітрый Кавалёў Жыццё — песня
  5. Як аўтар «Кацюшы» псаваў нервы беларускім пісьменнікам
  6. Магіла М. В. Ісакоўскага на Новадзявочых могілках Архівавана 17 сакавіка 2016.
  7. Новыя кнігі, новыя сустрэчы, Валянціна СЯМЁНАВА, загадчыца бюро прапаганды Іркуцкай арганізацыі Саюза пісьменнікаў Расіі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (41):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Пісьменнікі паводле алфавіта
Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Перакладчыкі паэзіі на рускую мову
Героі Сацыялістычнай Працы
Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Пісьменнікі-сацрэалісты
Нарадзіліся ва Угранскім раёне
Ганаровыя грамадзяне Смаленска
Перакладчыкі XX стагоддзя
Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 4 склікання
Кавалеры ордэна Леніна
Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 5 склікання
Нарадзіліся ў 1900 годзе
Паэты Расіі XX стагоддзя
Перакладчыкі СССР
Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 3 склікання
Нарадзіліся 19 студзеня
Памерлі ў 1973 годзе
Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Паэты-песеннікі Расіі
Члены КПСС
Перакладчыкі паводле алфавіта
Перакладчыкі з украінскай мовы
Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Паэты СССР
Перакладчыкі Расіі
Перакладчыкі з беларускай мовы
Паэты паводле алфавіта
Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 2 склікання
Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Нарадзіліся ў Ельнінскім павеце
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Рускамоўныя паэты
Памерлі 20 ліпеня
Асобы
Памерлі ў Маскве