Грузінская мова (груз. ქართული ენა, картулі эна) — адна з іберыйска-каўказскіх моў (картвельская група). Мова грузін, дзяржаўная мова Грузіі. Пашырана таксама на Паўночным Каўказе, у Азербайджане, Турцыі і Іране. Мае 2 групы дыялектаў, адрозненні паміж якімі нязначныя: горскія (хеўсурскі, пшаўскі, тумскі і іншыя) і плоскасныя (картлійскі, кахецінскі, імерэцінскі, рачынскі, гурыйскі, аджарскі і іншыя). У развіцці літаратурнай грузінскай мовы вылучаюць аб 2 перыяды — старажытны (5-11 стагоддзе) і новы (з 12 стагоддзя), або 3 — старажытны (5-11 стагоддзе), сярэдні (12-18 стагоддзе) і новы (з 19 стагоддзя). З 1860-х гадоў развіваецца адзіная літаратурная грузінская мова (аснова — картлійскі і кахецінскі дыялекты).
У фанетыцы грузінскай мовы 5 галосных і 28 зычных; у сістэме зычных назіраецца 5 траічных проціпастаўленняў звонкі-глухі-змычна-гартанны; асобна вылучаюцца фарынгальны і ларынгальны. Слабы сілавы націск на пачатковым складзе слова. У марфалогіі — аглюцінацыя з мноствам прэфіксальных формаў. У сінтаксісе — эргатыўная канструкцыя. Грузінская мова мае старажытнае арыгінальнае пісьменства.
Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
Тэмы гэтай старонкі (10):