Камітэ́т дзяржа́ўнай бяспе́кі Рэспу́блікі Белару́сь (КДБ) — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, які ажыццяўляе ў межах сваіх паўнамоцтваў кіраванне ў сферы забеспячэння бяспекі асобы, грамадства і дзяржавы. Утвораны 23 кастрычніка 1991 года на аснове КДБ БССР.
З абвяшчэннем палітычнга і эканамічнага суверэнітэту Беларусі Вярхоўны Савет Беларускай ССР XII-га скліканння прыняў 25 жніўня 1991 года закон «Аб некаторых зменах у сістэме органаў дзяржаўнага кіравання Беларускай ССР», якім ператварыў саюзна-рэспубліканскі Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларускай ССР у рэспубліканскі КДБ. У кастрычніку 1991 года Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь XII-га скліканння прыняў закон «Аб змяненні ў сістэме органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь», якім падпарадкаваў КДБ Вярхоўнаму Савету[1]. Былі перагледжаны функцыянальныя накірункі яго дзейнасці, скасавана служба палітычнага вышуку. Прайшлі карэнная рэарганізацыя і ўмацаванне інфармацыйна-аналітычнай службы. Было створана новае для органаў дзяржаўнай бяспекі падраздзяленне грамадскіх сувязей. У кадравым забеспячэнні стаўка рабілася на прафесіяналаў, была асуджана практыка, калі на службу ў органы дзяржбяспекі накіроўваліся партыйныя і камсамольскія работнікі[2].
Пасля выбараў і пратэстаў 2020 года кіраўніцтва КДБ трапіла пад міжнародныя санкцыі. Так, Еўрапейскі саюз 2 кастрычніка 2020 года ўключыў у свой санкцыйны спіс былога старшыню КДБ Валерыя Вакульчыка, яго першага намесніка Сяргея Церабава, а таксама намеснікаў — Дзмітрыя Равуцкага, Алега Чарнышова і былога намесніка — Уладзіміра Калача[3][4], а 6 лістапада — і новага старшыню Івана Тэртэля[5][6]. Супраць гэтых асобаў таксама ўвялі санкцыі Вялікабрытанія[7], Канада[8] і Швейцарыя[9]. Акрамя таго, 21 чэрвеня 2021 года Тэртэль і само КДБ былі ўключаныя ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[10].
Мэтай дзейнасці Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь з’яўляецца:
забеспячэнне ў межах кампетэнцыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, ажыццяўленне рэгулявання і кіравання ў сферы забеспячэння бяспекi асобы, грамадства і дзяржавы ў межах сваіх паўнамоцтваў і каардынацыя дзейнасці ў гэтай сферы іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама непасрэдна рэалізацыя асноўных напрамкаў забеспячэнне ў межах кампетэнцыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, ажыццяўленне рэгулявання і кіравання ў сферы забеспячэння бяспекi асобы, грамадства і дзяржавы ў межах сваіх паўнамоцтваў і каардынацыя дзейнасці ў гэтай сферы іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама непасрэдна рэалізацыя асноўных напрамкаў дзейнасці і задач органаў дзяржаўнай бяспекі. |
(Закон Рэспублікі Беларусь «Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» № 102-З ад 3 снежня 1997, Артыкул 3)
Абарона незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь, забеспячэнне нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь у палітычнай, эканамічнай, ваенна-стратэгічнай, навукова-тэхнічнай, абарона незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь, забеспячэнне нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь у палітычнай, эканамічнай, ваенна-стратэгічнай, навукова-тэхнічнай, інфармацыйнай, гуманітарнай і экалагічнай сферах;
Інфарміраванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь i па яго даручэнню адпаведных дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый па пытаннях стану нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь;
Распрацоўка і ажыццяўленне мерапрыемстваў па аказанню садзейнічання дзяржаўным органам і іншым арганізацыям у рэалізацыі мер па палітычным, сацыяльна-эканамічнаму развіццю і навукова-тэхнічным прагрэсе Рэспублікі Беларусь;
Арганізацыя і ажыццяўленне ў межах сваёй кампетэнцыі знешняй разведкі;
Папярэджанне, выяўленне і спыненне разведвальнай i iншай дзейнасцi спецыяльных службаў і арганізацый замежных дзяржаў, а таксама асобных асоб, накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
Барацьба ў межах сваёй кампетэнцыі з тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасцю, арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй, кантрабандай, незаконнай міграцыяй, незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў, зброі, ядзерных матэрыялаў і іх кампанентаў, а таксама іншых аб’ектаў экспартнага кантролю;
Папярэджанне, выяўленне, спыненне злачынстваў, дазнанне і папярэдняе следства па якiх заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь аднесены да ведання органаў дзяржаўнай бяспекі;
Рэалізацыя прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь паўнамоцтваў у сферы абароны дзяржаўных сакрэтаў;
Забеспячэнне дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый урадавай i аператыўнай сувяззю, а таксама арганізацыя і забеспячэнне крыптаграфічнай і інжынерна-тэхнічнай бяспекі шыфраванай, засакрэчанай i кадзiраванай сувязі ў Рэспубліцы Беларусь і арганізацыях Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за яе межамі, ажыццяўленне дзяржаўнага кантролю за гэтай дзейнасцю. |
(Закон Рэспублікі Беларусь «Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» № 102-З ад 3 снежня 1997, Артыкул 8)
Кантроль за дзейнасцю органаў дзяржаўнай бяспекі ажыццяўляюць:
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь;
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь у межах паўнамоцтваў, дэлегаваных яму Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. Нагляд за дакладным i аднолькавым выкананнем органамі дзяржаўнай бяспекі законаў i iншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь забяспечваюць: Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь; Пракуроры, падпарадкаваныя Генеральнаму пракурору, у межах іх кампетэнцыі. |
(Закон Рэспублікі Беларусь «Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» № 102-З ад 3 снежня 1997, Артыкулы 26 - 27)
Асноўны артыкул: Будынак Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі
Будынак па пр. Незалежнасці, 17 (вул. Камсамольская, 30), у якім размяшчаецца Камітэт дзяржаўнай бяспекі, трох- і чатырохпавярховы з цокальным паверхам, складанай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі. Цэнтральная частка з уваходам вылучана рызалітам з масіўным чатырохкалонным порцікам карынфскага ордара, завершаным трохвугольным франтонам. Крыло з боку праспекта прымыкае да суседняга будынка. У месцы злучэння двух аб’ёмаў – праезная брама, фланкіраваная калонамі карынфскага ордара, якія падтрымліваюць паўкруглы раскрапаваны франтон. Другое крыло, арыентаванае бакавым фасадам па вул. Камсамольскай, у вуглавой частцы ўвянчана васьмігранным тро’ярусным бельведэрам, т.з. вежай Цанавы. Фасадныя плоскасці апрацаваны пілястрамі, завершаны масіўным карнізам і глухім парапетам. Прамавугольныя аконныя праёмы на трэцім паверсе маюць абрамленні з сандрыкамі[11].
Будынак КДБ на Вікісховішчы |