wd wp Пошук:

Глуск

Глуск[2] (афіц. транс.: Hlusk) — гарадскі пасёлак у Магілёўскай вобласці Беларусі, цэнтр Глускага раёна, на р. Пціч. Вузел аўтадарог на Бабруйск, Старыя Дарогі, Любань, Акцябрскі. За 170 км ад Магілёва. Насельніцтва 7 152 чал. (2017)[3].

Назва

На думку беларускага географа В. Жучкевіча тапонім «Глуск» утварыўся ў выніку трансфармацыі словаў глух, глуш[4].

Гісторыя

Тапонім «Глуск» у пісьмовых крыніцах пачынае сустракацца з другой паловы 15 стагоддзя. Першым гаспадаром вотчыны з цэнтрам Стары Глуск (з 19 ст. — Гарадок) быў Юрый Сямёнавіч Гальшанскі. Пасля яго смерці валоданні былі падзелены паміж яго спадкаемцамі. Каля 1520 г. Юрый Іванавіч Гальшанскі-Дубровіцкі выдзяліў сваю частку ў асобнае валоданне з цэнтрам Глуск-Дубровіцкі, які ўпершыню згадваецца ў каралеўскім прывілеі 1522 г. на заснаванне замка.

Касцёл і кляштар бернардзінцаў, XIX ст.

У 1525 яно атрымала ад вялікага князя Жыгімонта Старога прывілей на правядзенне кірмашоў. Пасля смерці Юрыя Іванавіча Глускам Дубровіцкім валодалі спачатку яго сыны Януш і Уладзімір, потым Сямён, якія ўсе сышлі беспатомнымі. У 1558 г. уся рухомая і нерухомая маёмасць князёў Гальшанскіх-Дубровіцкіх была падзелена паміж дочкамі Юрыя Іванавіча — князёўнамі Гальшанскімі Анастасіяй Заслаўскай і Соф’яй Палубінскай. Гэты падзел замацаваны лістом Жыгімонта Аўгуста ад 23 мая 1558 г. Пасля смерці Анастасіі ў 1561 г. яе доля перайшла ўнукам Янушу і Міхаілу Заслаўскім, якія праз 10 год саступілі палову сваёй часткі цётцы Ганне Чартарыйскай, дачцэ княгіні Анастасіі, якая ў 1581 г. выкупіла ў пляменнікаў і іх палову. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Глуск увайшоў у Наваградскі павет (Слуцкае княства) Навагрудскага ваяводства. У 1568 Ян Хадкевіч атрымаў тытул «графа на Шклове, Быхаве, Мышы і Глуску». Па стане на 1571 у мястэчку было 124 дамы і 12 крам[5].

У канцы XVI ст. Глускам супольна валодалі Палубінскія, і Чартарыйскія. У 1626 М. Ю. Чартарыйскі прадаў сваю частку Глуска К. А. Палубінскаму, які зрабіўся адзіным яго ўладальнікам. У Трынаццацігадовую вайну ў сакавіку 1655 мястэчка «агнём і мячом датла» разбурылі казакі[6], пасля вайны ўлады Рэспублікі вызвалілі Глуск ад падаткаў тэрмінам на 10 гадоў[5]. Пасля пажару замак, умацаваны гароднямі, у 1670-х гадах быў пераўтвораны ў замак з землянымі валамі і пяццю бастыёнамі. У 1667 князь Палубінскі заснаваў у мястэчку кляштар бернардзінцаў. У 1673 Глуск атрымаў паўторнае вызваленне ад падаткаў яшчэ на 12 гадоў. Па смерці князя Палубінскага мясцовасць перайшла да яго дачкі Ганны, жонцы Дамініка Мікалая Радзівіла. З гэтага часу і да канца XVIII ст. Глуск знаходзіўся ва ўладанні Радзівілаў, пры якіх Глуская воласць мела назву «графства». У 1775 мястэчка пацярпела ад пажару. У 1791 яно ўвайшло ў Случарэцкі павет Навагрудскага ваяводства.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Глуск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Бабруйскім павеце. З 1800 мясцовасць знаходзілася ва ўладанні графа Юдзіцкага, пазней перайшла да Бжастоўскіх.

Па стане на 1897 у Глуску было 500 дамоў; працавалі народнае вучылішча, гарбарныя мануфактуры, 22 крамы; дзейнічалі 2 цэрквы, касцёл, 5 сінагог. У Першую сусветную вайну цягам лютага — снежня 1918 мястэчка займалі нямецкія войскі.

1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі Глуск увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Глуск вярнулі ў БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёна (у 19621966 гадах уваходзіў у склад Бабруйскага раёна). 17 верасня 1938 паселішча атрымала афіцыйны статус гарадскога пасёлка.

У Другую сусветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 27 чэрвеня 1944 Глуск знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасці.

Культура

Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі.

Адукацыя

У Глуску працуюць 3 сярэднія, санаторная школа-інтэрнат, школа мастацтваў.

Медыцына

Медыцынскія паслугі аказвае пасялковая бальніца[d].

Мас-медыя

У пасёлку выдаецца раённая газета «Радзіма».

Турыстычная інфармацыя

Спыніцца можна ў гасцініцы «Глуск»[10].

Забудова

Пасля апошняй вайны ў Глуску галоўным чынам будаваліся драўляныя хаты сядзібнага тыпу. Пазней, паводле генеральнага плана сфарміраваліся паўночная жылая і паўднёвая прамысловая зоны, дзе ў наш час працуюць 8 прадпрыемстваў.

Славутасці

Страчаная спадчына:

Вядомыя асобы

Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Глуска

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 72.
  5. 1 2 Грыцкевіч А. Глуск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 537. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
  6. Анатоль Грыцкевіч. Глуск // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 48.
  7. Глуск // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  8. Анатоль Грыцкевіч. Глуск // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 49.
  9. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  10. Глуск // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  11. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8. — С. 231.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Глуск
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Населеныя пункты Беларусі без сельсавета
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Населеныя пункты паводле алфавіта
Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Мястэчкі Новагародскага ваяводства
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Населеныя пункты Глускага раёна
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак