wd wp Пошук:

Таджыкская мова

Таджыкская мова (тадж.: забо́ни тоҷикӣ́ [za’bɔːni tɔːd͡ʒi’ki], таксама форси́и тоҷикӣ́ [fɔːr’siji tɔːd͡ʒi’ki] «таджыкская фарсі») — мова таджыкаў рэспублік Сярэдняй Азіі, дзяржаўная мова Таджыкістана.

Належыць да іранскай галіны інда-іранскіх моў індаеўрапейскай сям’і. Разам з матэрыяльна блізкім літаратурным ідыёмам таджыкаў Афганістана, які афіцыйна завецца мовай дары, уваходзіць ва ўсходнюю зону новаперсідскага дыялектнага кантынууму і можа разглядацца як паўночна-усходні варыянт персідскай мовы. Паразуменне паміж носьбітамі таджыкскай і персамоўнымі жыхарамі Ірана магчыма да гэтага часу.

Распаўсюджана на асноўнай тэрыторыі Таджыкістана, у Горна-Бадахшанскай аўтаномнай вобласці да Ванцкага раёна, анклавамі ў некаторых раёнах Узбекістана (перш за ўсё ў Самаркандзе і Бухары) і поўдня Кіргызстана. «Таджыкі», якія пражываюць у паўднёва-заходняй частцы Сіньцзян-уйгурскага аўтаномнага раёна Кітая, на самай справе з’яўляюцца прадстаўнікамі памірскіх народаў, гавораць на ваханскай і сарыкольскай мовах памірскай групы іранскіх моў і таджыкскай мовы звычайна не ведаюць.

Разыходжанні з заходнім (іранскім) варыянтам персідскай мовы фіксуюцца прыкладна ў XV ст. Літаратурная таджыкская мова значна адрозніваецца ад персідскай мовы фанетычна, а ўвядзенне ў 1939 годзе алфавіту на аснове кірыліцы яшчэ больш замацавала гэтыя адрозненні. Таджыкская мова параўнальна з персідскай адрозніваецца большай архаічнасцю лексікі і асобнымі фанетычнымі з’явы, крыху лепш захоўваючы спадчыну класічнага перыяду (IX-XV стст.) З іншага боку, яна падвергнулася значнаму лексічнаму і граматычнаму ўплыву (перш за ўсё ўзбекскай), а з XX ст. яшчэ і рускай моў.

Літаратура

Спасылкі

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны

Саҳифаи Аслӣ таджыкскай

Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Таджыкі
Іранскія мовы
Мовы Таджыкістана
Таджыкская мова