wd wp Пошук:

Ніжагародская вобласць

Ніжагародская вобласць — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны ў цэнтры еўрапейскай часткі Расіі. На паўночным захадзе мяжуе з Кастрамской вобласцю, на паўночным усходзе — з Кіраўскай, на ўсходзе — з рэспублікамі Марый Эл і Чувашыя, на поўдні — з рэспублікай Мардовія, на паўднёвым захадзе — з Разанскай вобласцю, на захадзе — з Уладзімірскай і Іванаўскай абласцямі.

Плошча 76 900 км², насельніцтва 3445,3 тыс. чалавек (2005). Шчыльнасць насельніцтва: 44,8 чал./км² (2005), удзельная вага гарадскога насельніцтва: 78,3 % (2005).

У склад вобласці ўваходзіць 48 раёнаў, 28 гарадоў, 69 пасёлкаў гарадскога тыпу, 540 сельскіх адміністрацый і 4852 сельскіх населеных пункта. Адміністрацыйны цэнтр — горад Ніжні Ноўгарад. Акрамя яго буйнымі гарадамі з’яўляюцца Дзяржынск, Арзамас, Сароў.

Нацыянальны склад: рускія (94,96 %), татары (1,44 %), мардва (0,71 %), украінцы (0,69 %), чувашы (0,32 %).

Геаграфія

Ніжагародская вобласць выцягнута ў мерыдыяльным кірунку, яе працягласць з поўначы на поўдзень складае каля 400 км, а з захаду на ўсход у найбольш шырокай паўднёвай частцы — каля 300 км. Асноўныя адрозненні ў клімаце выяўляюцца па лініі поўнач-поўдзень, паміж лясным Заволжам і ўзнёслым Правабярэжжам.

Карысныя выкапні

Маюцца радовішчы торфу, фасфарытаў, жалезных руд. У басейне ракі П’яна ёсць буйное радовішча тытан-цырконіевых руд («чорныя пяскі»): Ітманаўская россып, агульныя запасы якой складаюць 67 млн м³, з іх забалансавыя — 4,9 млн м³, прагнозныя — 31,2 млн м³. Радовішча ўваходзіць у пяцёрку буйнейшых россыпных радовішчаў тытана і цырконія Расіі[4].

Гідраграфія

Рачная сетка вобласці густая і уключае звыш за 9000 рэкаў і ручаёў. Па яе тэрыторыі працякаюць найбуйнейшыя рэкі еўрапейскай часткі Расіі, як то Волга і яе правы прыток Ака. У ніжагародскім Заволжы працякаюць левыя прытокі Волгі — Вятлуга, Кержанец, Узола, Лінда. Яны нясуць свае воды сярод густых тайговых і змешаных лясоў.

Гісторыя

Утворана як вобласць РСФСР 14 студзеня 1929 года, да гэтага часу з’яўлялася Ніжагародскай губерняй.

Насельніцтва

Насельніцтва вобласці паводле вынікаў Усерасійскага перапісу насельніцтва 2010 года складае 3 310 562 чалавекі. Шчыльнасць насельніцтва — 43,2 чал/км². Найбуйнейшай нацыянальнай групай з’яўляюцца рускія (93,9 %), другой паводле велічыні — татары (1,3 %).

Адміністрацыйны падзел

Маецца некалькі паселішчаў, якія падпарадкаваныя вобласці. Напрыклад гарадская акруга Бор.

Эканоміка

Прамысловасць

Асноўныя галіны прамысловасці — машынабудаванне, пераробная чорная металургія, лясная, цэлюлозна-папяровая, лёгкая, харчовая і хімічная прамысловасць.

Сельская гаспадарка

У вобласці вырошчваюцца жыта, авёс, ячмень, пшаніца, грэчка, цукровыя буракі, лён-даўгунец. Апрацоўваюць цыбулю і бульбу.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Шахрай С. М., Алексеев С. С., Собчак А. А. и др. Конституция Российской Федерации — 1993. Праверана 25 кастрычніка 2016.
  2. АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
  3. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe
  4. Титано-циркониевый заслон Архівавана 24 верасня 2011.. «Эксперт Online»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Ніжагародская вобласць
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных