wd wp Пошук:

Сяргей Аляксандравіч Ясенін

Сярге́й Алякса́ндравіч Ясе́нін (21 верасня (3 кастрычніка) 1895, сяло Канстанцінава, Разанская губерня — 28 снежня 1925, Ленінград) — рускі паэт, адзін з самых папулярных і вядомых рускіх паэтаў XX стагоддзя.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў царкоўна-настаўніцкую школу ў Спас-Клепіках (1912). У 1912—15 працаваў канторшчыкам, карэктарам, вучыўся ў Народным універсітэце імя А. Шаняўскага ў Маскве, удзельнічаў у Сурыкаўскім літаратурна-музычным гуртку. Паводле афіцыйнай версіі скончыў жыццё самагубствам.

Быў жанаты з Айседорай Дункан.

Творчасць

Друкаваўся з 1914 (верш «Бяроза»). 3 першых зборнікаў «Радуніца» (1916), «Блакіт», «Ператварэнне», «Сельскі часаслоў» (усе 1918) выступіў як тонкі лірык, майстар глыбока псіхалагізаванага пейзажу, пясняр вясковай Русі, знаўца народнай мовы і народнай душы. У 1919—23 уваходзіў у групу імажыністаў. У кнізе «Масква кабацкая» (1924), паэмах «Кабыліныя караблі» (1920), «Чорны чалавек» (апубл. 1926) трагічнае светаадчуванне, душэўны неспакой. У паэмах «Балада пра дваццаць шэсць», кнізе «Русь Савецкая» (абедзве 1924) імкненне спасцігнуць паслярэвалюцыйную Расію. У паэме «Ганна Снегіна» (1925) рамантычнае каханне на фоне рэвалюцыйных падзей у роднай вёсцы. Пачуццём душэўнага прасвятлення, светлага кахання, шчырай любові да Радзімы прасякнуты цыкл вершаў «Персідскія матывы» (1925). Выразнымі рысамі паэзіі Сяргея Ясеніна з’яўляюцца персаніфікацыя прыродных з’яў, багатая палітра фарбаў з мноствам адценняў, надзвычайная меладычнасць.

Аўтар драматычных паэм «Пугачоў» (1922), «Краіна нягоднікаў» (1924—26), аповесці «Яр» (1916), апавяданняў «Каля Светлай Вады» (1916), «Бабыль і Дружок» (1917), нарыса пра ўражанні аб паездцы ў ЗША «Жалезны Міргарад» (1923), літаратурна-крытычных артыкулаў.

Бібліяграфія

Беларускія пераклады

Зноскі

  1. Great Russian EncyclopediaБольшая российская энциклопедия, 2004. — ISBN 978-5-85270-320-0
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. Л. Э. Есенин // Литературная энциклопедияКоммунистическая академия, Большая российская энциклопедия, Художественная литература, 1929. — Т. 4.
  4. Гайсарьян С. З. Есенин // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 2.
  5. Марченко А. М. Есенин Сергей Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1972. — Т. 9 : Евклид — Ибсен. — С. 99–100. Праверана 25 лютага 2017.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118638947 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Пахаваныя на Ваганькаўскіх могілках
Паэты Расіі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў 1895 годзе
Нарадзіліся 3 кастрычніка
Памерлі 28 снежня
Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Выпускнікі МДУ
Асобы
Паэты СССР
Рускамоўныя паэты
Памерлі ў 1925 годзе
Пісьменнікі паводле алфавіта
Нарадзіліся ў Разанскай губерні