wd wp Пошук:

Аляксей Кузьміч Гардзіцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гардзіцкі. Аляксей Кузьміч Гардзіцкі (5 мая 1934, в. Пугачова Брэсцкага павета, з 1979 года ў межах Брэста — 24 жніўня 1999[1]) — беларускі літаратуразнавец і літаратурны крытык[2].

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры Брэсцкага педагагічнага інстытута (1956)[2]. Працаваў завучам Мікашэвіцкага дзіцячага дома, сакратаром райкама камсамола, журналістам на Брэстчыне[2]. У 1959—1962 гадах — аспірант, у 1962—1966 — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры АН БССР[2]. Працаваў старшым рэдактарам Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па друку[2]. Член СП БССР (1970). З 1972 — літкансультант СП БССР[2]. Член КПСС[3][4].

Пахаваны на могілках у Камяніцы-Жыравецкай.

Творчасць

З рэцэнзіямі і артыкуламі на літаратурныя тэмы пачаў выступаць у 1959 годзе (брэсцкая абласная газета «Заря»). Працы прысвечаны пытанняма сучаснай літаратуры, літаратурных узаемасувязей[2].

Аўтар кніг дыялогаў, інтэрв’ю, гутарак пра літаратуру «Дыялогі» (1968), «Сустрэчы» (1972), «Зразумець як сваё» (1977), «Вачыма сяброў» (1977), «Сябрына» (1986), «Гутаркі» (1988). Напісаў літаратуразнаўчую працу «Пра майстэрства дэталі» (1969) і брашуру «Творчасць Івана Шамякіна» (1971). Выступаў і як аўтар празаічных мініяцюр і літаратурных эцюдаў. Складальнік зборніка «Беларускія савецкія паэты» (на грузінскай мове, Тбілісі, 1978), біябібліяграфічных даведнікаў «Пісьменнікі савецкай Беларусі» (1981) і «Беларускія пісьменнікі: 1917—1990» (1994)[3].

Зноскі

  1. Ад нас адышлі // Кантакты і дыялогі. 1999, № 9-10
  2. 1 2 3 4 5 6 7 Гордицкий Алексей Кузьмич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 161. — 737 с.
  3. 1 2 Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
  4. Гардзіцкі А. К. Пісьменнікі Савецкай Беларусі: Кароткі даведнік / Склад. А. Гардзіцкі. — Мн.: Маст. літаратура, 1981. — 407 с., іл. С.82, 83

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся 5 мая
Вучоныя паводле алфавіта
Памерлі ў Брэсце
Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта
Памерлі 24 жніўня
Нарадзіліся ў 1934 годзе
Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна
Памерлі ў 1999 годзе
Нарадзіліся ў Брэсцкім павеце (1921—1940)
Пахаваныя ў Брэсцкім раёне
Літаратурныя крытыкі Беларусі
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Асобы
Літаратурныя крытыкі СССР
Літаратуразнаўцы Беларусі