wd wp Пошук:

Яніс Судрабкалн

Яніс Судрабкалн (лат.: Jānis Sudrabkalns, сапр. Арвід Судрабкалнс, да 1923 Арвід Пейне; 17 мая 1894, с. Інчукалнс, Латвія — 4 верасня 1975) — латышскі паэт. Заслужаны дзеяч культуры Латвіі (1943). Народны паэт Латвіі (1947). Акадэмік АН Латвіі (з 1973). Герой Сацыялістычнай Працы (1974).

Творчасць

Друкаваўся з 1909. Выступіў як рамантык (зборнік «Крылатая Армада», 1920). Зборнікі вершаў «Пераўтварэнні» (1924), «Ліхтар на ветры» (1931) адметныя эмацыянальнасцю і інтэлектуальнасцю, віртуознасцю формы. Гумарыстычныя і сатырычныя вершы ў зборніках «Трубадур на асле» (1921), «Джэнтльмен у бэзавым фраку» (1924). Паэтычныя зборнікі «У братняй сям’і» (1947), «Яшчэ адна вясна» (1964), «Ясень за акном» (1969), «Летуценнікам» (1974) прасякнуты грамадзянскімі матывамі. Аўтар кніг лірычных мініяцюр, публіцыстыкі.

Пераклаў на латышскую мову верш Я. Купалы «Абвілася краіна». Аўтар верша «Памяці Купалы». Сярод перакладчыкаў яго вершаў на беларускую мову Э. Агняцвет, П. Броўка, С. Блатун, С. Гаўрусёў, С. Грахоўскі, А. 3вонак, В. Зуёнак, А. Кудравец, Е. Лось, М. Танк, Г. Шаранговіч і інш.

Прэміі і ўзнагароды

Беларускія пераклады

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Jānis Sudrabkalns // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (29):
Пісьменнікі паводле алфавіта
Перакладчыкі на латышскую мову
Героі Сацыялістычнай Працы
Нарадзіліся ў Рыжскім павеце
Памерлі 4 верасня
Нарадзіліся 17 мая
Пахаваныя на могілках Райніса
Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Кавалеры ордэна Леніна
Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Вікіпедыя:Пісьменнікі без мовы твораў
Публіцысты Латвіі
Нарадзіліся 29 мая
Памерлі ў Рызе
Латышскамоўныя паэты
Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Члены КПСС
Памерлі ў 1975 годзе
Перакладчыкі з беларускай мовы
Нарадзіліся ў 1894 годзе
Акадэмікі АН Латвіі
Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Паэты Латвіі
Народныя паэты Латвіі
Перакладчыкі Латвіі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Асобы
Сатырыкі