wd wp Пошук:

Адам Іосіфавіч Мальдзіс

Ада́м Іос́іфавіч Ма́льдзіс (7 жніўня 1932, в. Расолы, цяпер Астравецкі раён, Гродзенская вобласць3 студзеня 2022, Мінск. Псеўданімы: А. Гудас, Адам Гудас, А. Расольскі, Адам Расольскі, А. Свіслацкі) — беларускі літаратуразнавец, гісторык, пісьменнік, журналіст. Доктар філалагічных навук (1986), прафесар (1990).

Біяграфія

Нарадзіўся 7 жніўня 1932 года ў вёсцы Расолы ў Заходняй Беларусі (Ашмянскі павет, Віленскае ваяводства, Польшча) ў сялянскай сям’і. У 1951 годзе скончыў Ашмянскую сярэднюю школу. Вучыўся на аддзяленні журналістыкі БДУ (1951—1956).

У 1956—1959 гадах працаваў сакратаром радашковіцкай раённай газеты «Сцяг Ільіча». Вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы АН БССР (1959—1962). У 1962—1991 гадах працаваў у Інстытуце літаратуры АН БССР : з 1962 года — навуковы супрацоўнік, з 1981 года — загадчык аддзела беларускай дакастрычніцкай літаратуры (1981—1991). Кандыдат філалагічных навук (1963), тэма дысертацыі: «Белорусско-польские литературные взаимосвязи во второй половине ХІХ в.». Доктар філалагічных навук (1986), тэма доктарскай дысертацыі: «Закономерности развития белорусской литературы переходного периода (вторая половина XVII—XVIII в.)».

У 1991—1998 гадах узначальваў Нацыянальны навукова-асветніцкі цэнтр імя Францыска Скарыны. З 1987 года старшыня камісіі «Вяртанне» Беларускага фонду культуры, пазней уваходзіў у аналагічную камісію (па вяртанні ў Беларусь гісторыка-культурных каштоўнасцей) пры Міністэрстве культуры РБ[2]. У 1991—2005 гадах быў прэзідэнтам (з 2010 ганаровы старшыня) Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, у 1996—2006 гадах — кіраўніком аддзела культуралогіі Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі.

У 1990 годзе як член дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце 45-й сесіі ААН.

З канца 1960-х гадоў жыў па вул. Чарвякова, 18 у Мінску[2].

Памёр 3 студзеня 2022 года[3]. Пахавальная служба адбылася 5 студзеня ў касцёле Святога Сымона і Святой Алены ў Мінску, яе ўзначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч[4]. Пахаваны на могілках вёскі Задворнікі Астравецкага раёна.

Творчая і навуковая дзейнасць

У друку з артыкуламі і рэцэнзіямі пачаў выступаць у 1954 годзе. Даследаваў гісторыю беларускай культуры і літаратуры XVII—XIX стст., беларуска-польскія і беларуска-літоўскія літаратурныя ўзаемасувязі. Перакладаў з польскай і балгарскай моў.

Пачынаў як даследчык літаратуры XIX стагоддзя. Яго кніга «Творчае пабрацімства» (1966) пра беларуска-польскія літаратурныя сувязі змяшчае мноства новых фактаў, здабытых у беларускіх і польскіх архівах, мноства свежых думак, арыгінальных даследчыцкіх назіранняў. Даследчыка адразу вызначала комплекснасць у вывучэнні пытанняў літаратуры і культуры, імкненне да жывой размовы з шырокім чытачом. У кнізе «Падарожжа ў XIX стагоддзе» (1969) ім пададзены партрэты пісьменнікаў, музыкаў, падарожнікаў, дзеячаў вызваленчага руху.

У 1970 годзе Адам Мальдзіс знайшоў у бібліятэцы Курніцкай (Польшча) рукапіс верша «Всем многі век в новой хаці» на тагачаснай гутарковай беларускай мове, напісаны Іахімам Храптовічам лацінкай дзесьці ў 1750-х гадах на Наваградчыне[5]. Адам Мальдзіс указвае, што ў справе фонду бібліятэкі Курніцкіх знаходзяцца яшчэ два ананімныя рукапісныя беларускамоўныя вершы XVIII ст., напісаныя на лацініцы, — «Chorostwo gumu, odwagi, rozumu» (тыповы твор перыяду барока) і «Na dolinie mak, mak do wsio kanapielki» (стылізацыя пад народную песню альбо літаратарская апрацоўка народнай песні), аўтарства якіх не вызначана[6]. Мальдзіс адзначае, што кашталян Казімір Несялоўскі быў паэтам-аматарам (дакладна вядома, што пісаў вершы на польскай мове), гэтак жа як і яго сын Адам Несялоўскі (дакладна вядома, што выдаў у 1741 годзе зборнік вершаў на лацінскай мове ў Пінску)[5].

Выдаў даследаванне «Традыцыі польскага Асветніцтва ў беларускай літаратуры XIX стагоддзя» (1972), «Таямніцы старажытных сховішчаў» (1974), «На скрыжаванні славянскіх традыцый» (1980), «Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII ст.: Нарысы быту і звычаяў» (1982, перавыдадзена ў абноўленым выглядзе 2001), «З літаратуразнаўчых вандраванняў» (1987), «Францыск Скарына як прыхільнік збліжэння і ўзаемаразумення людзей і народаў» (1988). Сумесна з літоўскай даследчыцай Альмай Лапінскене выдаў манаграфію «Перазовы сяброўскіх галасоў» (1988), дзе ўпершыню паказана літаратурнае ўзаемадзеянне беларусаў і літоўцаў ад старажытнасці да нашага часу. Пазней выйшлі яго кнігі «І ажываюць спадчыны старонкі: Выбранае» (1994), «Выбране» (2007), «Белорусские сокровища за рубежом» (2010).

Падрабязная бібліяграфія змешчана ў кнізе: «Беларусь і беларусы ў прасторы і часе: Зборнік да 75-годдзя прафесара Адама Мальдзіса» (2007). Працы Адама Мальдзіса вызначаюцца глыбінёй навуковага аналізу, арыгінальнасцю вывадаў, наватарскімі падыходамі, бліскучым стылем. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 2, 1969), «Истории белорусской дооктябрьской литературы» (1977).

Напісаў гістарычную аповесць «Восень пасярод вясны» (1984), у якой на аснове мясцовай легенды звёў разам у Анеліне на Астравеччыне Кастуся Каліноўскага, Уладзіслава Сыракомлю, актрысу Галену Маеўскую-Кіркор і іншых герояў. Аўтар краязнаўчага нарыса «Астравеччына, край дарагі…» (1977), шматлікіх артыкулаў па краязнаўстве. Кніга «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча» (1990) — спалучэнне мемуарыстыкі, эсэістыкі, літаратуразнаўства. Аўтар кнігі «Як жылі нашы продкі ў XVIII ст.» (2001).

Складальнік зборнікаў «Зямля навагрудская, краю мой родны…» Адама Міцкевіча (1969) і «Творы» Язэпа Дылы (1981), «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча (пераклад Браніслава Тарашкевіча, 1981).

Рэдактар біябібліяграфічнага слоўніка «Беларускія пісьменнікі» (Т. 1-6; 1992—1995) і інфармацыйна-культуралагічнага бюлетэня «Кантакты і дыялогі» (1996—2002).

Ацэньваючы сваю творчую спадчыну, Адам Мальдзіс пісаў:

"

Найбольш дарагія для мяне першая кніга, напісаная «для душы», «Падарожжа ў XIX стагоддзе» і «няшлюбнае» (г. зн. мастацкае) дзіця «Восень пасярод вясны», інспіраванае Уладзімірам Караткевічам (паралельна ён меўся пісаць на тую ж тэму «Крыж Аняліна», але паспеў накідаць толькі пачатак). Найбольш удалай лічу «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча», бо выношвалася яна доўга, а рэдактары ў ёй амаль нічога не змянілі. А найбольш сур’ёзнай і даўгавечнай з навуковага пункту гледжання — «Беларусь на скрыжаванні славянскіх традыцый», дзе разгледжана беларуская літаратура і, шырэй, культура XVII–XVIII стагоддзяў, у перыяд іх пераходу ад адной эпохі (Сярэдневякоўе, Рэнесанс) да другой, Новага часу.

"

Пасмяротна выдадзены зборнік артыкулаў, эсэ, інтэрв’ю «Што было, што ёсць, што будзе з беларусамі?»[7].

Узнагароды

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (2019)[8] і інш. медалямі, ордэнам Францыска Скарыны (2013), чатырма польскімі ганаровымі адзнакамі.[9] Заслужаны дзеяч польскай культуры (1982). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1980) — за ўдзел у двухтомным даследаванні «История белорусской дооктябрьской литературы» (1977).

Ушанававанне памяці

Выбраная бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 https://www.svaboda.org/amp/31637736.html Праверана 4 студзеня 2022.
  2. 1 2 https://belisrael.info/?p=29764
  3. Марыў схавацца на Астравеччыне і дапісаць свае кнігі. Памёр Адам Мальдзіс Архівавана 3 студзеня 2022.
  4. catholic.by
  5. 1 2 Maldzis, A. Nieznany wiersz białoruski ze zbiorów Kórnickich… S. 179.
  6. Maldzis, A. Nieznany wiersz białoruski ze zbiorów Kórnickich… S. 180.
  7. Навінкі ад «Акадэмкнігі»: Сага па Мальдзісу
  8. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
  9. https://www.racyja.com/kultura/yon-adkryvau-belarus/

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (46):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Пахаваныя ў Астравецкім раёне
Журналісты Беларусі
Перакладчыкі з польскай мовы
Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
Перакладчыкі Беларусі
Памерлі ў 2022 годзе
Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Нарадзіліся ў Астравецкім раёне
Вікіпедыя:Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без назвы артыкула
Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Вікіпедыя:Асобы, якія памерлі менш за год таму
Памерлі ў Мінску
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Памерлі 3 студзеня
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Эсэісты Беларусі
Нарадзіліся ў 1932 годзе
Дактары філалагічных навук
Нарадзіліся 7 жніўня
Перакладчыкі з балгарскай мовы
Члены КПСС
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Беларусісты
Літаратуразнаўцы Беларусі
Вучоныя паводле алфавіта
Беларускамоўныя пісьменнікі
Члены Беларускага ПЭН-цэнтра
Нарадзіліся ў Ашмянскім павеце (1920—1940)
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа
Вікіпедыя:Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Перакладчыкі на беларускую мову
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Гісторыкі Беларусі
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Вікіпедыя:Артыкулы з незавершанымі раздзеламі
Пісьменнікі Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Супрацоўнікі Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Францыска Скарыны
Крытыкі Беларусі
Заслужаныя дзеячы культуры Польшчы
Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Супрацоўнікі і аўтары газеты «Советская Белоруссия»
Асобы