wd wp Пошук:

Аркадзь Пятровіч Гайдар

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гайдар. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Голікаў. Аркадзь Пятровіч Гайдар (руск.: Арка́дий Петро́вич Гайда́р, сапраўднае прозвішча — Голікаў, 9(22).1.1904, Льгоў, цяпер Курская вобласць — 26 кастрычніка 1941) — савецкі пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. Дзіцячыя гады правёў у Арзамасе. У 1918 годзе пайшоў добраахвотнікам у Чырвоную Армію. Скончыў Кіеўскія пяхотныя курсы. У 16 гадоў камандаваў палком. Быў некалькі разоў паранены. З прычыны кантузіі сышоў з арміі ў 1924 годзе. Пачаў друкавацца ў 1925 годзе. Аповед «РВС» (1926) шмат у чым вызначыў далейшы літаратурны шлях.

У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны быў пасланы на фронт спецкарам «Камсамольскай праўды». Увосень 1941 года, трапіўшы ў акружэнне, апынуўся ў тыле ворага, стаў кулямётчыкам партызанскага атрада. Пахаваны ў Каневе, дзе ўсталяваны помнік пісьменніку. Па асноўных твораў Гайдара створаны кінафільмы. Кнігі Гайдара перакладзены на іншыя мовы. Узнагароджаны 2 ордэнамі, а таксама медалямі.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Гайдар Аркадий Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. http://www.goodreads.com/book/show/2845490-the-blue-cup
  4. Гайдар Аркадий Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. http://www.goodreads.com/list/show/47908.S_ch_thi_u_nhi_Li_n_X_d_ch_ti_ng_Vi_t
  6. http://www.amazon.com/The-Blue-Cup-Arkady-Gaidar/dp/B000XSQUMG
  7. http://www.bloomberg.com/apps/news?pid=newsarchive&sid=aksFQ_yV.X00
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Пахаваныя ў Чаркаскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Курскай губерні
Катэгорыя·Памерлі 26 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 студзеня
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Палтаўскай вобласці
Катэгорыя·Памерлі ў 1941 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў Кіеўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Пісьменнікі-франтавікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1904 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР