Смаленск (руск.: Смоленск) — горад у Расіі, адміністрацыйны, прамысловы і культурны цэнтр Смаленскай вобласці і раёна, «Горад-Герой» (з 6 мая 1985 года), узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені і ордэнам Леніна. Сталіца Беларускай ССР[3] (1—5 студзеня 1919) і цэнтр Беларускай ваеннай акругі (1918-16 верасня 1940)[4].
Горад размешчаны за 419 км на паўднёвы захад ад Масквы ў верхнім цячэнні Дняпра. Ён займае выгаднае геаграфічнае становiшча на шляху з Масквы ў Беларусь, Прыбалтыку і краіны Цэнтральнай і Заходняй Еўропы. Горад распасціраецца з захаду на ўсход на 25 км і з поўначы на поўдзень на 15 км. Яго тэрыторыя складае 166,35 км².
Існуе некалькі версій паходжання назвы горада. Так, напрыклад, існуе версіі, што яна ўзыходзіць да этноніма смаляне, або ўтварылася ад ракі Смольня (стараславянскае «смоль» — чарназём) па самай старажытнай мадэлі уласная назва ракі + -ск[5]. Яшчэ адна распаўсюджаная версія паходжання згадвае «шлях з вараг у грэкі». Горад знаходзіўся на канцы месца, дзе перавалаквалі караблі з Заходняй Дзвіны ў Днепр. Гэты волак праходзіў па першапачатковым месцы ўзнікнення Смаленска (цяпер Гнёздава), дзе мясцовыя рамеснікі смалілі лодкі гандляроў.
У айканіміі беларускіх зямель суфікс -ск (-цк) з’яўляецца глыбока традыцыйнай рэліктавай з’явай, якая падкрэслівае самабытнасць беларускага народа і старажытнасць тэрыторыі яго рассялення. Такі суфікс адзначаецца з IX—X стст., у тым ліку ў назве яшчэ аднаго са старажытнейшых гарадоў — Полацка, засведчанай летапісамі пад 862 годам. Звыш паловы гарадоў з назвамі на -ск, згаданых у летапісах XI ст., прыпадае менавіта на зону фармавання беларусаў, дзе гэты суфікс выяўляе прадуктыўнасць і ў наступныя стагоддзі. Кожны трэці беларускі горад з ліку тых, што занесены ў «Спіс рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» канца XIV ст., заканчваецца на -ск (-цк)[5].
Смаленск размяшчаецца ў вярхоўі Дняпра, на Смаленскім узвышшы. Рака перасякае горад з усходу на захад і падзяляе яго на дзве часткі: паўночную (Задняпроўе) і паўднёвую (цэнтр). У межах Смаленску і ў яго ваколіц Дняпро прымае некалькі невялікіх прытокаў, у далінах якіх раскінуліся вуліцы горада.
Высокія адхоны між яраў і рэчак, а таксама ўзгоркі і мысы ўтвораць гэтак званыя горы. Перапад вышынь дасягае 90 метраў. Лічыцца, што Смаленск стаіць на сямі ўзгорках.
Хвалісты рэльеф, вялікая колькасць рэчак, рачулак і яраў, багатая расліннасць надаюць Смаленску прыгожы, маляўнічы краявід.
Клімат Смаленска | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 9,3 | 9,0 | 17,5 | 26,0 | 30,2 | 31,2 | 33,3 | 33,0 | 29,5 | 24,8 | 13,9 | 8,9 | 33,3 |
Сярэдні максімум, °C | −4,6 | −3,5 | 1,5 | 10,4 | 17,6 | 21,0 | 22,1 | 21,1 | 15,1 | 8,4 | 1,0 | −2,8 | 9,0 |
Сярэдняя тэмпература, °C | −9 | −6,5 | −1,9 | 5,7 | 12,2 | 15,9 | 17,1 | 15,8 | 10,5 | 4,8 | −1,2 | −5,1 | 5,0 |
Сярэдні мінімум, °C | −10,3 | −9,8 | −5,3 | 1,6 | 7,1 | 11,1 | 12,4 | 11,9 | 6,4 | 1,6 | −3,5 | −7,7 | 1,3 |
Абсалютны мінімум, °C | −37,9 | −36,8 | −28,1 | −19,8 | −5,4 | −0,7 | 4,4 | 0,3 | −4,4 | −12,8 | −24,8 | −35,2 | −37,9 |
Норма ападкаў, мм | 44 | 38 | 40 | 41 | 56 | 88 | 100 | 69 | 77 | 58 | 56 | 54 | 721 |
Крыніца: pogoda.ru.net |
Клімат у Смаленску ўмерана-кантынентальны са значным уплывам атлантычнага марскога паветра. У Смаленску параўнальна цёплае лета і ўмерана-халодная зіма. Значныя ваганні сярэдняй тэмпературы па сезонах: ад −9 °C у студзені да +17,1 °C у ліпені.
На працягу года 178 дзён пераважае пахмурнае надвор’е, 103 дні з туманамі, 28 дзён з навальніцамі. Найбольш вільготным з’яўляецца летні перыяд. Сярэдняя велічыня адноснай вільготнасці паветра — 81 %.
Пераважная ў горадзе ружа вятроў — заходняя, паўднёвая і паўднёва-заходняя.
Штогод у канцы верасня ў Смаленску праводзіцца Усерасійскі кінафэст «Залаты фенікс». Да дня нараджэння кампазітара Смаляніна М. І. Глінкі ў канцы мая-пачатку чэрвеня праводзіцца традыцыйная «Глінкаўская дэкада». Традыцыйным таксама з’яўляецца тэатральны фестываль «Смаленскі каўчэг»
14 студзеня 1901 года ў Смаленску адбыўся першы кінасеанс. Першы фільм з гукавым суправаджэннем быў паказаны 15 лістапада 1931 гады. У 2010 годзе ў Смаленску ў найстарэйшым кінатэатры «Кастрычнік» з’явілася першая 5D-кіназала. У верасні 2011 года ў гандлёвым цэнтры «Байкал» адкрыўся першы 7D-кінатэатр, які паказвае кароткаметражныя мультфільмы.
Дзеючыя кінатэатры
Асноўны артыкул: Смаленскі дзяржаўны музей-запаведнік
Асноўны артыкул: Славутасці Смаленска
Філіялы іншагародніх навучальных устаноў
Дзяржаўныя
Недзяржаўныя
Асноўныя прамысловыя прадпрыемствы Смаленска:
«Васіль Каліна»
Я пра Смаленск пішу каротка,
Ты сам падумай і разваж.
Смаленск! Ты слава нашых продкаў,
Смаленск! Ты сёння гонар наш.
Падняць павінен тое ўнук,
Што ў дзеда выслізнула з рук…
Уладзімір Сідаравіч Клішэвіч, 1965
Яшчэ ў 1677 годзе ў Смаленску па-беларуску была надрукавана кніга Міколы Дылецкага «Граматыка мускуійская»[10]. У 19 стагоддзі І. І. Арлоўскі пісаў пра смаленскія кірмашы: «Чуецца сакавітая беларуская гаворка, чуваць гукі дудак, скрыпак і свісцёлак, ідзе жвавы гандаль дзеравяным таварам»[11]. Паводле перапісу 1859 года ў Смаленску і Смаленскім павеце жылі 82,636 беларусаў і толькі 7,611 рускіх і 1,077 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей. У 1917 годзе ў горад прыязджае Максім Гарэцкі і паступае ў Археалагічны інстытут. Працаваў на савецкай службе[12], у Смаленскім савеце[13], камендантам жыллёвага аддзела[14] ў Смаленску (1918), паралельна, потым і стала супрацоўнічаў у газетах «Известия Смоленского Совета», «Западная коммуна», «Звезда» (з жніўня 1918[15]). З восені 1917 да 21 студзеня 1919 года ў Смаленску жыў Янка Купала разам са сваёй жонкай на вуліцы Малой Багаслоўскай, 5 (сёння вуліца Пушкіна) і працаваў агентам забеспячэння[16]. У 1922-23 і 1925-27 дзейнічала беларуская секцыя пры Смаленскім губернскім аддзеле народнай асветы[17].
Паводле ўспамінаў А. Трусава, у 1990 годзе мясцовыя дэпутаты прыхільна паставіліся да магчымасці правядзення рэферэндуму па далучэнні Смаленска да Беларусі. У сярэдзіне 1990-х смаленская эліта выступіла з прапановай зрабіць у горадзе сталіцу Саюза Расіі і Беларусі на той падставе, што менавіта тут утварылася Беларуская ССР.[18]
У 2012 годзе ў Смаленску жыве больш за 12000 беларусаў. 22 сакавіка 2013 года заснавана беларускае зямляцтва і суполка Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны[19].
Асноўныя артыкулы: Вядомыя асобы Смаленска і Ганаровыя грамадзяне Смаленска
Смаленск у Вікіцытатніку | |
Смаленск на Вікісховішчы |