wd wp Пошук:

Смаленскі тралейбус

Смаленскі тралейбус (руск.: Смоленский троллейбус) — сістэма тралейбусных маршрутаў горада Смаленска, першая лінія запушчана 8 красавіка 1991 года. Перадапошняя тралейбусная сістэма, адкрытая пры савецкай уладзе.

У Смаленску — 6 маршрутаў, на якіх працуюць 47 тралейбусаў.

Эксплуатацыяй займаецца Смаленскае муніцыпальнае ўнітарнае трамвайна-тралейбуснае прадпрыемства (СМУТТП).

Гісторыя развіцця сістэмы

Тралейбусная сістэма ў Смаленску пачала будавацца ў 1976 годзе па трасе пл. Смірнова — вул. Індустрыяльная-ЦЭЦ-2, аднак, неўзабаве будаўніцтва было закансервавана. У сярэдзіне 1980-х праект быў зменены, і пабудаваная траса пры адкрыцці тралейбуса (1991) задзейнічана не была. Цяпер лінія не запатрабаваная і знаходзіцца ў закінутым стане. Маршрут № 1 адкрыты ў красавіку 1991 года. Спачатку на ім эксплуатавалася 10 машын ЗІУ-682. Неўзабаве дабудаваны частка маршруту № 2 — да завода «Пратон» (цяпер НВА «Аркада»). Маршрут № 2 у цяперашнім варыянце (у мікрараён «Кісялёўка» — вул. П. Аляксеева) адкрыты ў 1993 годзе да 50-годдзя вызвалення Смаленшчыны.

З 29 кастрычніка 2013 года некаторы час дзейнічаў маршрут № 3: ТАА «Шарм» — НВА «Аркада», адменены з 26 красавіка 2014 года праз нізкі пасажырапаток, з 10 снежня 2016 года адноўлены пад № 5. З 1 лістапада 2015 года запушчаны новы маршрут № 3 8-ы мікрараён — НВА «Аркада» (раней планаваўся як маршрут № 2Б)[1]. З 1 лютага 2016 года запушчаны новы маршрут № 4 8-ы мікрараён — ТАА «Шарм».

Маршруты

Гл. таксама

Зноскі

  1. Яблакаў, Павел. У Смаленску адкрыта новая тралейбусная лінія , TR.ru (31 кастрычніка 2015). Праверана 2 лістапада 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Тралейбусныя сістэмы Расіі
З’явіліся ў 1991 годзе
1991 год у Смаленску
Транспарт Смаленска
Тралейбусныя сістэмы паводле алфавіта