wd wp Пошук:

Авіякатастрофа пад Смаленскам 10 красавіка 2010 года

Авіякатастрофа пад Смаленскам адбылася ў 09:56 па мінскім часе 10 красавіка 2010 года.

Храналогія падзей

Траекторыя апошняга палёту Tу-154M (101) прэзідэнта РП
10 красавіка 2010 гады самалёт [Ту-154М](/Ту-154М "Ту-154М") [ВПС Польшчы](/ВПС_Польшчы "ВПС Польшчы"), які выконваў рэйс з [Варшавы](/Варшава "Варшава") у [Смаленск](/Смаленск "Смаленск") для наведвання [катыньскага](/Катынь "Катынь") [мемарыяла](/Дзяржаўны_мемарыяльны_комплекс_«Катынь» "Дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Катынь»"), пацярпеў крушэнне пры заходзе на пасадку на аэрадром Смаленск-Паўночны. Па дадзеных начальніка кіравання інфармацыі [МНС Расіі](/МНС_Расіі "МНС Расіі") Ірыны Андрыянавай, катастрофа адбылася ў 10:56 па маскоўскім часе. Меркавана, самалёт закрануў дрэва, выконваючы зніжэнне[[4]](/Авіякатастрофа_пад_Смаленскам_10_красавіка_2010_года#cite_note-4).

Існуюць і іншыя небеспадстаўныя меркаванні аб прычыне катастрофы. У тым ліку, што лятак разбурыўся яшчэ ў паветры ў выніку некалькіх выбухаў на борце [5].

У эфіры «Эхо Москвы» губернатар Смаленскай вобласці Сяргей Антуфьеў завіў, што самалёт зваліўся з-за дотыку верхавіны дрэў, пасля чаго ў паветры ў яго адвалілася хваставая частка. Таксама ў эфіры было заяўлена, са спасылкай на «РИА Новости», што катастрофа адбылася з-за памылкі экіпажа.

Прэс-сакратар адміністрацыі Смаленскай вобласці Андрэй Еўсеенкаў паведаміў, што самалёт спрабаваў зайсці на пасадку тры-чатыры разы ва ўмовах моцнай смугі. Таксама ён паведаміў, што дыспетчар прапанаваў экіпажу здзейсніць пасадку ў Мінску, але экіпаж вырашыў садзіцца ў аэрапорце Смаленска.

Прадстаўнік міністэрства транспарта і камунікацый Беларусі паведаміў, што «ніякіх запытаў ад экіпажа самалёта з нагоды пасадкі беларускаму боку не паступала». Па яго словах, у перыяд транзітнага праходжання самалёта «ніякіх заўваг не было, борт ішоў на ўсталяванай вышыні, па ўсталяваным маршруце».

Ахвяры

У выніку катастрофы Ту-154М (101) загінулі ўсе 96 асоб, якія знаходзіліся на борце: 89 пасажыраў і 7 членаў экіпажа.

Члены прэзідэнтуры і ўрада

  1. Лех Качыньскі, прэзідэнт Польшчы
  2. Марыя Качыньская, жонка прэзідэнта
  3. Марыюш Хандзлік, намеснік дзяржсакратара Канцылярыі прэзідэнта
  4. Рышард Качароўскі, былы прэзідэнт польскага ўрада ў выгнанні
  5. Анджэй Крэмер, намеснік міністра замежных спраў
  6. Томаш Мэрта, намеснік міністра культуры
  7. Славамір Скшыпек, старшыня Нацыянальнага банка
  8. Уладыслаў Стасяк, кіраўнік Канцылярыі прэзідэнта
  9. Аляксандр Шчыгла, начальнік Бюро нацыянальнай бяспекі
  10. Павел Выпых, дзяржсакратар Канцылярыі прэзідэнта
  11. Марыюш Казана, дырэктар службы дыпламатычнага пратаколу МЗС

Ваенныя дзеячы

  1. генерал Францішак Гонгар, начальнік генеральнага штаба
  2. Ежы Станіслаў Камароўскі, намеснік міністра абароны
  3. генерал-лейтэнант Анджэй Бласік, камандуючы ВПС
  4. генерал-маёр Тадэуш Бук, камандуючы сухапутнымі войскамі
  5. віцэ-адмірал Анджэй Карвета, камандуючы ВМФ
  6. генерал-лейтэнант Браніслаў Квяткоўскі, начальнік аператыўнага камандавання узброеных сіл
  7. генерал-маёр Уладзімеж Патасіньскі, камандуючы спецыяльнымі войскамі
  8. брыгадны генерал Казімеж Гілярскі, камандуючы войскамі варшаўскага гарнізона
  9. брыгадны генерал Станіслаў Камарніцкі, канцлер ордэна Virtuti Militari
  10. Ян Асіньскі, палявы біскуп арміі
  11. Тадэуш Плоскі, палявы капелан арміі

Загінула шэсць з сямі вышэйшых камандзіраў польскіх узброеных сіл. Міністра абароны Багдана Кліха не было на гэтым борце.

Члены Сената

  1. Крысціна Бахэнэк, намеснік спікера Сената
  2. Яніна Фятліньска
  3. Станіслаў Заёнц

Дэпутаты Сейма

  1. Кшыштаф Путра, намеснік спікера Сейма
  2. Ежы Шмайдзіньскі, намеснік спікера Сейма
  3. Мацей Плажыньскі, былы спікер Сейма, дэпутат Сейма
  4. Лешак Дэптула
  5. Гжэгаш Дольняк
  6. Гражына Гэнсіцка
  7. Пшэмыслаў Гасеўскі
  8. Ізабэла Яруга-Навацка
  9. Себасцьян Карпінюк
  10. Аляксандра Наталі-Свят
  11. Аркадыюш Рыбіцкі
  12. Яланта Шыманек-Дэрэш
  13. Збігнеў Васерман
  14. Веслаў Вода
  15. Эдвард Войтас

Рэлігійныя дзеячы

  1. Архіепіскап Мірон (Хадакоўскі), праваслаўны ардынарый польскай арміі
  2. Тадэуш Плоскі, біскуп ваеннага ардынарыята польскай арміі
  3. Рышард Румянэк, рэктар універсітэта імя кардынала Штэфана Вышыньскага
  4. Адам Пільх, евангелічны прапаведнік
  5. Браніслаў Гастомскі, канонік касцёла св. Анджэя Баболы
  6. Раман Інджэйчык, прэзідэнцкі духоўнік
  7. Здзіслаў Кроль, капелан руху «Варшаўскія катынскія сем’і»
  8. Юзаф Ёнец, святар, прэзідэнт асацыяцыі «Parafiada»

Іншыя члены дэлегацыі

  1. Яанна Агацка-Індэцка, прэзідэнт польскай асацыяцыі адвакатаў
  2. Януш Каханоўскі, польскі ўпаўнаважаны па правах чалавека
  3. Януш Куртыка, прэзідэнт Інстытута нацыянальнай памяці
  4. Анджэй Пшэвозьнік, генеральны сакратар Савета па ахове гістарычных і ваенных помнікаў
  5. Ганна Валентыновіч, актывіст прафсаюза «Салідарнасць» у канцы 1970-х—пачатку 1980-х
  6. Тэрэза Валеўска-Пшыялкоўска, член фонда «Усходняя Галгофа»
  7. Войцех Любінскі, прэзідэнцкі ўрач
  8. Ізабэла Тамашэўска, супрацоўнік Канцылярыі прэзідэнта
  9. Збігнеў Дэбскі, супрацоўнік Канцылярыі прэзідэнта
  10. Яніна Натусевіч-Мірэр, грамадскі актывіст
  11. Ева Бакоўска, унучка Мечыслава Смаравінскага
  12. Лешэк Сольскі, член «Сем’і Катыні»
  13. Тадэуш Лютаборскі, член «Сем’і Катыні»
  14. Габрыэла Зых, член «Сем’і Катыні» і іншых арганізацый
  15. Януш Закшэньскі, акцёр
  16. Аляксандр Федаровіч, перакладчык
  17. Войцех Северын, мастак
  18. Пётр Нуроўскі, прэзідэнт польскага НАК
  19. Януш Крупскі, кіраўнік камітэта па справах ветэранаў і ахвяр рэпрэсій

Супрацоўнікі Бюро аховы ўрада

  1. падпалкоўнік Яраслаў Флорчак
  2. капітан Дарыюш Міхалоўскі
  3. лейтэнант Павел Янэчак
  4. Агнешка Падгродка-Вецлавек
  5. Яцэк Суроўка
  6. Пётр Носэк
  7. Павел Краеўскі
  8. Артут Француз
  9. Марэк Улерык

Члены экіпажа

  1. капітан Аркадыюш Пратасюк, першы пілот
  2. маёр Роберт Гжыўна, другі пілот
  3. Анджэй Міхаляк, бортінжынер
  4. лейтэнант Артур Зьентэк, штурман
  5. Барбара Мацейчык, бортправадніца
  6. Наталля Янушка, бортправадніца
  7. Юстына Манюшка, бортправадніца

Палітычныя наступствы

Часова выконваючым абавязкі кіраўніка дзяржавы стаў маршал сейма Браніслаў Камароўскі. У бліжэйшыя два тыдні павінна быць абвешчана дата прэзідэнцкіх выбараў, якія мусяць прайсці не пазней як праз два месяцы пасля іх прызначэння. У выніку катастрофы прэм’ер-міністр Дональд Туск пазбавіўся шэрагу асноўных палітычных супернікаў на наступных прэзідэнцкіх выбарах — самога прэзідэнта Леха Качыньскага, старшыні Нацбанка Славаміра Скшыпка, амбудсмана Януша Каханоўскага і кандыдата ад левых сіл Ежы Шмайдзіньскага.

Фотаздымкі з месца катастрофы ў Смаленску

Зноскі

  1. Григорий Емельянов. Следствие рассматривает 3 версии крушения самолёта: погода, ошибка пилота и технические неполадки // Першы канал, 10 красавіка 2010
  2. 1 2 3 4 https://web.archive.org/web/20100413201343/http://mswia.gov.pl/portal/pl/2/8365/Lista_pasazerow_i_zalogi_samolotu_TU154.html Праверана 8 красавіка 2020.
  3. 1 2 3 Спіс загінулых у авіакатастрофе Ту-154 у Смаленскай вобласці // МНС Расіі, 10 красавіка 2010 года(руск.)
  4. Prezydent Lech Kaczyn’ski nie z.yje. Katastrofa samolotu w Smolen’sku Архівавана 14 красавіка 2010. (польск.)
  5. Отчёт капитана Протасова: Самолет Качиньского разрушился в воздухе из-за последовательности взрывов (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (12):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катастрофы ў Расіі
Катастрофы 2010 года
Авіякатастрофы
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Красавік 2010 года
2010 год у Варшаве
Падзеі 10 красавіка
Падзеі ў Смаленску
2010 год у Смаленску
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных