wd wp Пошук:

Уладзімір Сяргеевіч Салдатаў

Уладзімір Сяргеевіч Салда́таў[1] (нар. 19 мая 1937, г. Смаленск) — беларускі фізікахімік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1984; член-карэспандэнт з 1977), доктар хімічных навук (1970), прафесар (1972). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2002).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Смаленску. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1959). З 1959 года старшы лабарант у Інстытуце агульнай і неарганічнай хіміі АН БССР, з 1962 года выконваючы абавязкі загадчыка Салігорскага філіяла, з 1966 года загадчык лабараторыі, адначасова ў 1988—1992 гадах віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук БССР. З 1981 года дырэктар, з 2004 года загадчык аддзела Інстытута фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы ў галіне іоннага абмену, сінтэзу і вывучэння палімерных сарбентаў, іонаабменных экстрагентаў, па ўзаемадзеянні поліэлектралітаў са складанымі арганічнымі рэчывамі. Даследаваў іонаабменныя працэсы ў многаіонных сістэмах, на аснове якіх распрацаваў агульныя прынцыпы і тэхналогію атрымання і рэгенерацыі іанітных глеб. Распрацаваў тэорыю раўнаваг, якія наступаюць пры кантакце слабых сеткаватых электралітаў, а таксама тэарэтычныя асновы атрымання і рацыянальнага прымянення палімерных мембран зададзенай структуры для ачысткі газаў і вадкасцей ад мікрачасціц і бактэрый. Стварыў мікрафільтры для тонкай ачысткі тэхналагічных асяроддзяў, што дазволіла атрымаць мікрасхемы высокай ступені інтэграцыі. Распрацаваў навуковыя асновы і тэхналогію атрымання хімічна актыўных тэкстыльных матэрыялаў (іанітаў, камплексонаў, каталізатараў), якія знайшлі выкарыстанне ў ачыстцы вады і паветра і ў якасці індывідуальных сродкаў аховы чалавека ад таксічных рэчываў. Правёў эксперыментальныя і тэарэтычныя даследаванні ўзаемадзеяння іанізаваных арганічных і неарганічных рэчываў з іонаабменнымі экстрагентамі, на аснове якіх распрацавана новая тэхналогія атрымання высокаачышчаных амінакіслот, рэалізаваная на Гродзенскім заводзе медыцынскіх прэпаратаў.

Аўтар звыш 650 навуковых прац, у т.л. 4 манаграфій, каля 160 патэнтаў і аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы[2].

Прэміі і ўзнагароды

Навуковыя працы

Зноскі

  1. БелЭн, 2002
  2. Имя в белорусской науке: Солдатов Владимир Сергеевич (руск.)  // Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Выпускнікі хімічнага факультэта БДУ
Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола
Фізікахімікі Беларусі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Дактары хімічных навук
Супрацоўнікі Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАНБ
Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Асобы
Нарадзіліся ў 1937 годзе
Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Вучоныя паводле алфавіта
Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Фізікахімікі СССР
Супрацоўнікі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАНБ
Нарадзіліся ў Смаленску
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Нарадзіліся 19 мая
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»