wd wp Пошук:

Уладзімір Уладзіміравіч Навумаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Навумаў. Уладзімір Уладзіміравіч Наву́маў (7 лютага 1956, Смаленск, РСФСР) — беларускі дзяржаўны і грамадскі дзеяч, генерал-лейтэнант міліцыі, міністр унутраных спраў Беларусі (2000—2009).

Біяграфія

Скончыў Мінскую вышэйшую школу МУС СССР. У сістэме МУС з 1976 года. Даслужыўся ад міліцыянера да начальніка атрада спецыяльнага прызначэння, камандзіра спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз», начальніка Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У верасні 2000 года прызначаны міністрам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, адстаўлены 6 красавіка 2009 года.

27 лістапада 2001 года абраны старшынёй Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь. Кіраваў федэрацыяй да 21 студзеня 2010 года.

Санкцыі, абвінавачванні

Навумаў быў уключаны ў санкцыённыя спісы ЗША (спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб)[1] і ЕС (спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС)[2].

Згодна з рашэннем Еўрапейскага Саюза, Навумаў «не прыняў меры па расследаванні справы аб адкрытых знікненнях Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завадскага ў Беларусі ў 1999—2000 гадах (…) у якасці міністра унутраных спраў ён адказваў за рэпрэсіі супраць мірных дэманстрацый да выхаду на пенсію 6 красавіка 2009 года па стане здароўя»[3].

Узнагароды

Зноскі

  1. OFAC Sanctions List Search - NAUMAU, Uladzimir Uladzimiravich (нявызн.). Праверана 16 November 2017.
  2. В «черном списке» ЕС остались Наумов, Павличенко, Шейман и Сиваков
  3. COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) No 1159/2014 of 30 October 2014 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus (нявызн.). Europa. 30 October 2014. Праверана 31 October 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША
Старшыні Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь
Нарадзіліся ў Смаленску
Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Нарадзіліся 7 лютага
Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» ІІІ ступені
Начальнікі Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Кавалеры ордэна «За асабістую мужнасць» (Беларусь)
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Міністры ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Асобы
Палітыкі Беларусі
Генерал-лейтэнанты міліцыі (Беларусь)
Ваенныя Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Вікіпедыя:Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Выпускнікі Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Нарадзіліся ў 1956 годзе