wd wp Пошук:

Уладзімір Сідаравіч Клішэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Клішэвіч. Уладзімір Сідаравіч Клішэвіч (12 сакавіка 1914, Краснадворцы, цяпер Салігорскі раён, Мінская вобласць — 14 лістапада 1978, Лос-Анджэлес, ЗША) — беларускі паэт.

Біяграфія

Сканчыў педагагічныя курсы ў Слуцку, працаваў настаўнікам. У 1933 годзе паступіў на літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута, аднак, скончыць яго не ўдалося. У 1936 годзе рэпрэсіраваны і сасланы на Калыму. У жніўні 1940 года прывезены ў Мінск на даследаванне і перагляд справы і заспеты вайной. Падчас акупацыі жыў у Слуцку, рэдагаваў «Газэту Случчыны». У 1944 годзе выехаў у Германію. З 1948 года жыў у ЗША, рэдагаваў ратапрынтны часопіс «Беларус у Амерыцы», працаваў выкладчыкам у каледжы ў штаце Індыяна. Некалькі разоў прыязджаў у БССР. Выказваў захапленне савецкім ладам жыцця, што абурыла беларускую эміграцыю і спрычынілася з’яўленню ў замежнай беларускамоўнай прэсе фельетонаў, эпіграм, карыкатур на У. Клішэвіча.

Творчасць

Друкаваць вершы пачаў у 1931 годзе, выступаў у акруговай і раённай перыёдыцы. У час вайны друкаваўся ў акупацыйных газетах. Удзельнічаў у калектыўных зборніках «Песняры Случчыны» (Слуцк, 1943) і «Ля чужых берагоў» (Мюнхен — Нью-Ёрк, 1955). У 1964 годзе выдаў зборнік паэзіі «Далячынь» (Саўт-Рывер, ЗША), у 1965 — паэму «Васіль Каліна» (Лондан), у 1973 — зборнік «Сняцца сны мне залатыя» (Бібліятэка газеты «Голас Радзімы», Мінск). У 1970—1975 гады шмат вершаў апублікаваў у газеце «Голас Радзімы». Перакладаў на беларускую мову творы Анакрэона, Лукіяна, Катула, Платона, Амара Хаяма, Ф. Шылера, П. Шэлі, У. Уітмена, а таксама С. Ясеніна, М. Рыльскага і інш.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Беларускамоўныя паэты
Нарадзіліся 12 сакавіка
Памерлі ў Лос-Анджэлесе
Памерлі ў 1978 годзе
Памерлі 14 лістапада
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Беларускамоўныя пісьменнікі
Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Нарадзіліся 20 лютага
Удзельнікі Другога Усебеларускага кангрэса
Імігравалі ў ЗША з Германіі
Перакладчыкі на беларускую мову
Нарадзіліся ў 1914 годзе
Паэты-эмігранты
Асобы
Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Нарадзіліся ў Салігорскім раёне
Пісьменнікі паводле алфавіта