wd wp Пошук:

Смаленскі дзяржаўны ўніверсітэт

Смаленскі дзяржаўны ўніверсітэт

Смаленскі дзяржаўны ўніверсітэт (руск.: Смоленский государственный университет) — вышэйшая навучальная ўстанова г.Смаленска. Створаны 7 лістапада 1918 года дэкрэтам Савету народных камісараў. Першапачаткова ўніверсітэт аб’ядноўваў у сабе гуманітарны, натуральна-навуковы і медыцынскі адукацыйныя кірункі.

У адпаведнасці з рашэннем урада аб рэформе вышэйшай і сярэдняй прафесійна-тэхнічнай адукацыі загадам Наркамата асветы РСФСР ад 18 красавіка 1930 года ўніверсітэт быў рэарганізаваны ў два самастойныя інстытуты: Смаленскі дзяржаўны педагагічны інстытут Наркамасветы РСФСР і Смаленскі дзяржаўны медыцынскі інстытут Наркамздрава РСФСР.

13 студзеня 1998 г. загадам Міністэрства агульнай і прафесійнай адукацыі РФ «Смаленскі дзяржаўны педагагічны інстытут» быў перайменаваны ў «Смаленскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт». 19 снежня 2005 года Федэральнае агенцтва па адукацыі перайменавала дзяржаўную ўстанову адукацыі вышэйшай прафесійнай адукацыі «Смаленскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт» у «Смаленскі дзяржаўны ўніверсітэт» (СмалДУ).

Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі

  1. Knowledge Graph — 2012.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1918 годзе
Смаленскі дзяржаўны ўніверсітэт
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Універсітэты паводле алфавіта