wd wp Пошук:

Смаленская крэпасць

Смаленскі крэмль, Смаленская крэпасць — абароннае збудаванне, выбудаванае ў 1595—1602 гг. у гады праўлення цароў Фёдара Іаанавіча і Барыса Гадунова. Помнік архітэктуры. Архітэктар — Фёдар Конь. Працягласць сцен — 6,5 км (захавалася менш за палову сцен і вежаў). Меў велізарнае абароннае значэнне ў Расійскай дзяржаве.

Пачатак

Смаленск заўсёды займаў у гісторыі важнае абарончае значэнне, таму рускія цары клапаціліся аб яго ўмацаванні. Увесну 1554 г., па ўказе Івана Жахлівага, была пабудавана новая вельмі высокая, драўляная крэпасць. У гэты час, драўляныя крэпасці, у сувязі з развіццём артылерыі, ужо не лічыліся непрыступнымі. Таму ў канцы XVI стагоддзя было прынята рашэнне аб узвядзенні на месцы старой — новай мураванай крэпасці. У снежні 1595 г. афіцыйным указам пачалося неадкладнае разгортванне падрыхтоўчых работ па будаўніцтву. Будаўніцтва было даручана дойліду Фёдару Савельевічу Каню, аўтару Белага горада ў Маскве. Узорам для будаўніцтва крэпасці, хутчэй за ўсё, паслужыў маскоўскі Крэмль, а таксама крэмль гарадоў Ніжні Ноўгарад, Тула, Каломна, Зарайск, Серпухаў. Плануючы крэпасць, Фёдар Конь вырашыў выкарыстаць старыя прыёмы: паўбутавы мур, мур цокаля з валікам, аркі на ўнутраным баку сцяны, агароджа баявога ходу зубцамі ў выглядзе ластаўкінага хваста, формы вуглавых і прамежкавых вежаў, белакаменныя дэталі і многае іншае. Але таксама, Фёдар Конь унёс шмат новага: ён вырашыў пабудаваць сцяну, значна вышэй ранейшых (калі старыя крэпасці мелі два ярусы бою, то ў смаленскай вырашана было зрабіць трох’ярусную сістэму), таксама ён вырашыў зрабіць вежаў значна больш, чым у астатніх крэпасцях.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Крамлі
Будынкі і збудаванні Смаленска
XVII стагоддзе ў Смаленску
Славутасці Смаленска
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Смаленская крапасная сцяна
З’явіліся ў XVII стагоддзі