wd wp Пошук:

Валянціна Іванаўна Качан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Качан. Валянціна Іванаўна Качан (нар. 16 кастрычніка 1951, Смаленск РСФСР) — беларускі ўрач і палітык.

Біяграфія

Закончыла Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўны медыцынскі інстытут (санітарны ўрач), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці знешняя палітыка і дыпламатыя.

Працавала ўрачом-лабарантам, загадчыкам лабараторыі Пінскай гарадской санітарна-эпідэміялагічнай станцыі, намеснікам галоўнага ўрача Пінскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, галоўным дзяржаўным санітарным урачом Брэсцкай вобласці.

Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Рэспублікі Беларусь — намеснік Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў[2].

Узнагароды

Узнагароджана медалямі «За працоўныя заслугі», «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, знакамі «Выдатнік аховы здароўяРэспублікі Беларусь», «За мужнасць і любоў да Айчыны» Міжнароднага грамадскага фонду імя палкаводца Г. К. Жукава[3].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 http://house.gov.by/index.php/,1172,4307,,,0,,,0.html
  2. КАЧАН ВАЛЕНТИНА ИВАНОВНА Архівавана 20 лютага 2020.
  3. ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (21):
Выпускнікі БДМУ
Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Эпідэміёлагі Беларусі
Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Нарадзіліся ў Смаленску
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Нарадзіліся ў 1951 годзе
Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Намеснікі міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
Нарадзіліся 16 кастрычніка
Асобы
Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Вікіпедыя:Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Галоўныя дзяржаўныя санітарныя ўрачы Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных