wd wp Пошук:

Макар Цімафеевіч Кудрын

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кудрын. Макар Цімафеевіч Кудрын (нар. 1 лютага 1914, Смаленск — 7 верасня 1962) — беларускі хірург. Заслужаны ўрач БССР (1961).

Біяграфія

Скончыў Смаленскі медінстытут. З 1941 года ў Чырвонай Арміі, удзельнік баёў за Ленінград.

З 1948 гоода — галоўны ўрач і вядучы хірург Баранавіцкай абласной, з 1954 года — цэнтральнай гарадской бальніцы. За 14 гадоў працы ў Баранавічах правёў звыш за 6 тысяч хірургічных аперацый.

Займаўся навуковай дзейнасцю. У 1961 годзе атрымаў званне Заслужанага ўрача БССР.

Памяць

У 1978 годзе ў горадзе Баранавічы з’явілася мемарыяльная дошка і вуліца Кудрына[1].

Зноскі

  1. Мемарыяльныя дошкі Вялікай Айчыннай вайны ў г. Баранавічы Архівавана 24 сакавіка 2020.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Выпускнікі Смаленскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Нарадзіліся 1 лютага
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Хірургі Беларусі
Нарадзіліся ў Смаленску
Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Постаці Баранавічаў
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Памерлі 7 верасня
Нарадзіліся ў 1914 годзе
Асобы
Памерлі ў 1962 годзе
Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР