wd wp Пошук:

Юрый Пац

Юрый Пацавіч (Пац) (? — 1505) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак гаспадарскі і намеснік ковенскі з 1480, ваявода кіеўскі (14861492), намеснік новагародскі (14921496) і полацкі (14961501).

Валодаў маёнткамі ў Лідскім і Берасцейскім паветах.

Сын Паца Доўкшавіча, праўдападобнага пачынальніка Пацаў.

Ажаніўся з Фядорай Рагацінскай (у каталіцтве Соф’я), удавой кобрынскага князя, меў з ёй адзінага сына Мікалая. Фядора пасля смерці Юрыя Паца выйшла за Мікалая Радзівіла Старога.

Крыніцы

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Маршалкі гаспадарскія
Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Пацы
Асобы
Ваяводы полацкія
Ваяводы новагародскія
Вікіпедыя:Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Старосты ковенскія
Ваяводы кіеўскія (Вялікае Княства Літоўскае)
Памерлі ў 1505 годзе