«Мо́ва нано́ва» — бясплатныя курсы беларускай мовы, якія адкрыліся ў Мінску 13 студзеня 2014 года ў галерэі «Ў».[1] Апроч Мінска, праводзяцца ў Баранавічах, Гародні, Бабруйску, Брэсце, Маладзечне, Магілёве, Віцебску, Астраўцы[2] , Гомелі, за мяжой адкрыліся ў Кракаве.[3]
На курсы прыходзяць розныя людзі і госці: беларускамоўныя лекары, праграмісты, архітэктары, спевакі, пісьменнікі, акцёры.
Курсы лічацца нефармальнымі, гэта неакадэмічнае вывучэнне мовы. Кожныя заняткі маюць тэму (мода, медыцына, сваякі і г. д.) ды некалькі ўмоўных рубрык — слоўнік, граматыка, цікавыя факты, прагляд розных фотаздымкаў і іншае.
Таксама пры падрымцы кампаніі «Velcom» курсы мелі сваю анлайн-трасляцыю[4].
23 ліпеня 2021 года Мінскі райвыканкам ліквідаваў сацыяльна-культурную ўстанову развіцця беларускай мовы і культуры «Мова Нанова».
25 чэрвеня 2014 года ў Мінску адбыўся пяты фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK. Курсы Мова Нанова атрымалі Гран-пры фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі ў намінацыі «Грамадсказначныя праекты».[5]
Мова Нанова стварыла службу бясплатных перакладаў «Хуткая моўная дапамога» [6][7]. Каманда з прафесійных філолагаў-валанцёраў гатовая аператыўна (за некалькі дзён) выканаць пераклад аб’ёмам да 5000 знакаў. Да перакладу прымаюцца публічныя выпадкі ўжывання мовы: сайты, шыльды, афішы, складнікі на таварах, цэтлікі ў крамах, меню ў рэстаранах, рэклама і г.д.
Таксама праводзяцца дабрачынныя спатканні «Мае сэнс» [8].
Адбываюцца экскурсіі ад турыстычнай кампаніі «Віапаль» па беларускіх мясцінах, якія праводзіць арганізатар курсаў Глеб Лабадзенка[9].
28 верасня 2014 года адбыўся першы нацыянальны спартыўны фестываль «Moвa Cup»[10], у якім таксама прыняла удзел каманда курсаў «Мова Нанова», якая заняла ў агульным заліку пятае месца[11].
5 кастрычніка 2014 года [12] ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» у Мінску адкрыліся курсы «Мова нанова дзеткам» для дашкольнікаў, малодшых школьнiкаў i iх бацькоў [13].
27 лістапада 2014 года курсы ўнесены ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.[14]
5-6 снежня 2014 года ў Мінску прайшоў V Фестываль нефармальнай адукацыі. У намінацыі падзея года было выбрана пяць найболей заўважных падзей на думку журы. Курсы Мова Нанова таксама ўвайшлі у гэты спіс.[15]
3 студзеня 2015 года на тэлеканале Белсат TV выйшаў першы выпуск тэлеверсіі папулярных бясплатных курсаў беларускай мовы «Мова Нанова». Вядоўцы праграмы — Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка — кожную праграму будуць браць новую лексічную і граматычную тэму, а таксама запрашаць цікавага госця.[16]
11 мая 2015 года ў галерэі «Ў», прайшла прэзентацыя новага сайта курсаў www.movananova.by [17]
Асноўны артыкул: Мова Нанова Мінск. Першы сезон Першы сезон курсаў адкрыўся 13 студзеня 2014 года ў галерэі «Ў». У Мінску «Мову нанова» вядуць філолаг Алеся Літвіноўская і журналіст Глеб Лабадзенка. У першым навучальным годзе курсаў адбыліся 21 заняткі. Першы сезон скончыўся 9 чэрвеня 2014 года выпускным, на які прыйшлі ў госці гурт Handmade, Лявон Вольскі і Павал Аракелян.[18] Тэмамі заняткаў былі: «Віншаванні і зычэнні»[19] , «Рыцары і бітвы»[20], «Паганства»[21], «Медыцына»[22], «Лаянка»[23], «Сваякі», «Птушкі»[24], «Зоркі»[25], «Кіно», «Мода»[26], «Жарты», «Горад»[27], «Адукацыя»[28], «Вялікдзень»[29], «Тэатр», «Кампутары», «Чалавек і закон», «Раслінны свет», «Інваліднасць»[30], «Казкі»[31].
У госці на заняткі прыходзілі шмат знакамітасцяў і музыкаў: гурт HandmadE[32], сябры клуба «Гівойт» Юрась Усціновіч і Уладзімір Лічко, Уладзімір Арлоў[33], Віталь Гуркоў, Алега Хаменка[34], гурт Sumarok[35], гурт Rahis[36], Аляксандр Вінчэўскі, гурт «Босае сонца»[37], Алесь Камоцкі, Віктар Шалкевіч[38], Ганна Хітрык, гурт «Вурай»[39], Саша Варламаў[40], Андрэй Хадановіч[41], Лявон Вольскі[42], гурт Shuma[43], Вячаслаў Ракіцкі[44], Мікалай Пінігін[45], Зміцер Вайцюшкевіч[46], Кася Камоцкая[47].
Асноўны артыкул: Мова Нанова Мінск. Другі сезон Другі сезон курсаў распачаўся 8 верасня 2014 года [48] ў галерэі «Ў». У другім навучальным сезоне адбыліся 35 заняткаў. Апошнія заняткі прайшлі 1 чэрвеня 2015 года.[49] Тэмамі заняткаў былі: «Войска»[48], «Гатэль»[50], «Мастацтва»[51], «Эканоміка»[52], «Рэклама»[53], «Жывёльны свет»[54], «Народны строй»[55], «Мова»[56], «Музей»[57], «Якуб Колас»[58], «У краме»[59], «Экалогія»[60], «Дзеткі»[61], «Паэзія»[62] , «Здаровае Харчаванне»[63], «Каляды»[64], «Зіма»[65], «Бізнес»[66], «Трасянка»[67], «Кавярня»[68], «Адам Міцкевіч»[69], «Масленіца»[70], «Рыгору Барадуліну — 80»[71]., «Журналістыка»[72], «Жаночая драбяза»[73], «Грошы»[74], «Вясна»[75], «Археалогія»[76], «Спадчына»[77], «Цырульня»[78] , «Васіль Быкаў»[79], «Тэлебачанне»[80], «Матацыклы»[81], «Гендар».[82]
У госці на заняткі прыходзілі шмат знакамітасцяў і музыкаў: Уладзімір Арлоў[83], «Стары Ольса»[84], Алег Рудакоў[85], Пятро Клюеў[86], Сяргей Харэўскі[87], гурт «Рэха»[88], Аляксандр Куль[89], гурт У нескладовае[90], Сяржук Доўгушаў[91], гурт Akute[92], ТрыА Алеся Лася[93], гурт KRIWI[94], гурт ZnaROCK[95], Паліна Рэспубліка[96], «Людзі на балоце»[97], гурт Navi[98], гурт «Мутнаевока»[99], Сяргей Башлыкевіч (Leibonik)[100], гурт «Мутнаевока»[101], Зміцер Вайцюшкевіч[102], Віктар Шалкевіч [103], гурт Trubetskoy[104], Алег Трусаў[105], гурт J:МОРС[106], гурт Haina[107], гурт GUDA[108], гурт Нагуаль, гурт :B:N:[109], Руся і Shuma voices[110], гурт «Крама», Юрый Жыгамонт[111], Лявон Вольскі, гурт Троіца[112]
21 лютага 2014 года [113], у Дзень беларускай мовы, Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка перадалі эстафету моўных курсаў аднадумцам у Бабруйску: філолагу Вользе Рудай і журналістцы Алесе Лацінскай. Заняткі адбываліся па пятніцах а 18.00
Першыя заняткі правялі арганізатары мінскай «Мовы нановы» Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка. Студэнтаў прыйшло 20 чалавек. Размаўлялі пра беларускія вітанні і звароты, спрадвечныя формы беларуских імёнаў, прадставілі слоўнік «Сваякі», пачыталі артыкулы з «Нашай Нівы» пачатку ХХ стагоддзя. Студэнты выканалі творчае заданне: прыдумаць свой працяг да вядомых прыказак і прымавак. Мерапрыемства адбылося пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі». Прысутныя атрымалі памятныя прызы ад «Будзьмы», а таксама кнігі ад Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Адкрыццё другога сезона курсаў адбылося 19 верасня 2014 года.[114] У першым занятку, прысвечаным спорту, прыняў удзел госць з Мінска — журналіст «Еўрарадыё», удзельнік рок-гурта «HandMadE», спартовец Яўген Валошын.
18 верасня 2015 года распачаўся трэці сезон курсаў.[115] Госцем першых заняткаў стаў Сяргей Доўгушаў, лідар гурта «Vuraj».
Больш за сто чалавек прыйшло 14 сакавіка 2014 года[116] на прэзентацыю курса Мова Нанова, арганізаваную сябрамі ГА “Цэнтр «Трэці сектар». Ужо за 15 хвілін да пачатку прэзентацыі стала ясна, што офіс арганізацыі, у якім планавалася правесці сустрэчу, проста не змесціць усіх ахвотных. Давялося тэрмінова шукаць большае памяшканне і пераносіць пачатак сустрэчы на паўгадзіны пазней. У залі былі людзі самых розных узростаў: слухачы «Універсітэта Залатога Веку», студэнты, і людзі сярэдняга ўзросту. Большасць з іх ніколі раней не была заўважана на якіх-небудзь грамадскіх мерапрыемствах. Прэзентацыю вялі заснавальнікі Мовы Нанова — Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская.
Госці з Мінска расказалі пра канцэпцыю курса, прадэманстравалі прыклады асобных заняткаў. Потым было практыкаванне, у час якога ўдзельнікі прэзентацыі ў групах павінны былі дапісваць варыянты працягу беларускіх прымавак (падобных да «Дзеду міла…», «Любы дурань ведае…»). У канцы сустрэчы яе ўдзельнікам былі прадстаўлены гарадзенскія вядучыя курсаў Мова Нанова Ольга Астроўская і Ігар Кузьмініч.
29 верасня 2014 года распачаўся другі сезон курсаў.[117]
14 верасня 2015 года распачаўся трэці сезон курсаў.[118] Таксама ў той дзень адкрыліся асобныя заняткі для дзетак.
У суботу, 15 сакавіка 2014 года[119], Мова Нанова стартавала ў Баранавічах. Заняткі будуць праходзіць у памяшканні грамадскай экалагічнай арганізацыі «Неруш» (Паўлава, 12).
Баранавіцкія курсы ініцыявала Юлія Траццяк, яна ж і будзе праводзіць заняткі.
Першыя заняткі правялі выкладчыкі мінскіх курсаў Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка. Слухачоў сабралася 30 чалавек. Заняткі прайшлі пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!»
10 верасня 2014 года [120] адбыліся першыя заняткі другога сезону курсаў. Курсы наведалі 18 чалавек. Гасцямі былі Ігар Ліштван і Вадзім Урублеўскі. На занятках была складзена агульная схема радаводу, зробленаі тэатральная пастаноўка на імправізаванай сцэне казкі «Рэпка», былі вывучаны непажаданыя суфіксы дзеясловаў.
9 верасня 2015 года адбыліся першыя заняткі трэцяга сезону курсаў [121]
Заняткі «Мова нанова» прайшлі ў Нясвіжы 22 сакавіка 2014 года [122]. Іх правялі выкладчыкі мінскіх курсаў Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка. Арганізавала сустрэчу мастачка Наталля Бордак.
Акрамя першых заняткаў курсы ў горадзе Нясвіжу пакуль не адбываліся.
27 красавіка 2014 года ў Брэсце [123] адбыліся першыя заняткі, якія сабралі больш за 90 чалавек. Заняткі правялі выкладчыкі мінскіх курсаў Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка. Слухачы вывучылі беларускія адпаведнікі сваіх імёнаў, выканалі творчае заданне, патрэніраваліся на хуткамоўках, паслухалі галасы выбітных беларускіх паэтаў. «Мова Нанова» стане традыцыйнай у Брэсце: кожную сераду можна будзе бясплатна і з задавальненнем адчуць і пачуць беларускае слова. Эстафету выкладання курсаў у Брэсце падхапілі Інга Воран і Яўген Скрабец. Арганізатары і выкладчыкі курсаў абяцаюць нясумныя заняткі.
6 верасня 2014 года стартаваў другі сезон курсаў.[124]
5 кастрычніка 2015 года распачаўся трэці сезон курсаў.[125] Госцем праграмы першых заняткаў стаў вядомы акцёр і вядоўца перадачы «Падарожжы дылетанта» Юрый Жыгамонт.
У 2015 годзе стартаваў дзiцячы праект (выкладчыца Аляксандра Грынь).
Першыя заняткі «Мова Нанова» ў Маладзечне 7 мая 2014 года[126] сабралі пад 60 чалавек. Правялі іх выкладчыкі мінскіх курсаў Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка. Сустрэча доўжылася больш за дзве гадзіны. Слухачы даведаліся пра спрадвечна беларускія формы імёнаў, навучыліся вышукваць ілжэсяброў перакладчыка, папрактыкаваліся ў прыгожым маўленні і пачулі галасы Якуба Коласа і Янкі Купалы. Далей выкладаць на курсах будуць маладзечанская журналістка Настасся Роўда і культурніцкі дзеяч з Мінска Алесь Мазанік.
15 верасня 2014 года[127] распачаліся першыя заняткі другога сезона курсаў.[128]
15 верасня 2015 года[129] Галоўнай тэмай стала лета, якое скончылася. Курсанты расказвалі аб сваім адпачынку, дзяліліся ўражаннямі: хто пабываў за мяжой, хто на лецішчы ці ў вёсцы.
11 мая 2014 года Магілёў [130] стаў дзявятым горадам, дзе распачаліся заняткі «Мова нанова», якія па традыцыі правялі заснавальнікі курсаў Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка. На ўрок у грамадскі цэнтр «Кола» прыйшло пад 50 чалавек — аўдыторыя для падобнага роду імпрэзаў не малая для Магілёва. На заняткі нават прыехалі са сваёй выкладчыцай дзеткі з Оршы. Глеб Лабадзенка ды Алеся Літвіноўская распавялі магілёўскай грамадзе пра беларускі імяннік, традыцыйныя назвы сваякоў, згадалі беларускія хуткамоўкі, прыказкі ды прымаўкі. Усе веды былі замацаваныя на практыцы. У далейшым курсы будуць збірацца ў горадзе штосераду, а іх вядоўцам стане мясцовы выкладчык Юрась Каласоўскі.
9 верасня 2014 года адбыліся першыя заняткі другога сезона курсаў.
8 верасня 2015 года адбыліся першыя заняткі трэцяга сезона курсаў.
Прэзентацыя бясплатных публічных курсаў беларускай мовы адбылася ў нядзелю, 25 мая 2014 года[131], у выставачнай зале культурна-гістарычнага комплексу Залатое кола горада Віцебска «Дзвіна». Віцебск стаў дзясятым горадам дзе адкрыліся курсы. На першыя заняткі курсаў сабралі больш за 50 чалавек.
Уводны занятак правялі стваральнікі мінскіх курсаў — журналіст Глеб Лабадзенка і філолаг Алеся Літвіноўская. На першай сустрэчы слухачы даведаліся пра спрадвечна беларускую форму свайго імя. Слухачы навучыліся лепш карыстацца сінонімамі. Выкладчыкі расказалі як правільна называць сваякоў. Папрактыкаваліся студэнты і ў прыгожым маўленні хуткагаворак, паспаборнічалі ў моўных вынаходствах.
Заняткі будуць весці мясцовыя выкладчыкі. Адным з іх стане філолаг Сяргей Маркаў.
Другі сезон курсаў пачаўся 7 верасня 2015 года[132].
Трэці сезон курсаў пачаўся 23 верасня 2016 года[133].
Чацвёрты сезон курсаў пачаўся 27 верасня 2017 года ў арт-пабе «Торвальд» (вул. Тастога, 1). Беларускай мове, культуры, літаратуры і гісторыі віцяблян чацвёрты год навучаюць тэлевядучы Сяргей Маркаў і філолаг Таццяна Дубоўская.
Першыя заняткі прайшлі 4 лютага 2015 года[134], іх правялі вядоўцы менскіх курсаў Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка. У далейшым весці курсы будуць настаўніца Вольга Лябецкая і журналістка Алёна Гануліч. Гімназія, дзе будуць праходзіць курсы, зусім новая — яна адкрылася 12 студзеня. Кабінеты і памяшканні абсталяваныя тэхнікай. На першых занятках прысутнічалі жыхары Астраўца і навакольных вёсак. Гасцей прывітала дырэктар гімназіі Алена Чаславаўна Севасцьян. На занятках слухачы даведаліся пра беларускія формы сваіх імёнаў, абмеркавалі безэквівалентную беларускую лексіку, патрэніраваліся ў чытанні хуткамовак, успомнілі беларускія назвы сваякоў. У канцы ўсіх чакаў музычны госць — выступ саліста Беларускай дзяржаўнай філармоніі Сержука Доўгушава.
Другі сезон распачаўся 14 кастрычніка 2015 года.[135]
15 лютага 2015 года[136] Гомель стаў 10-м горадам, дзе запрацавалі курсы. Першыя заняткі правялі выкладчыкі мінскіх курсаў Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка. На курсы ў філіял Веткаўскага музея ў гарадскім парку сабралася каля 60 чалавек. Наведнікі даведаліся пра лексіку па тэме «Крама», а таксама пра безэквівалентную лексіку ў беларускай мове. Перад грамадой выступіў саліст Белдзяржфілармоніі, лідар гурта Vuraj Сяржук Доўгушаў.
6 верасня 2015 года распачаўся другі сезон.