wd wp Пошук:

Trubetskoy

Trubetskoy — беларускі гурт з Мінска, утвораны часткай былых удзельнікаў калектыву «Ляпіс Трубяцкі». Грае ў жанрах панк і альтэрнатыўны рок. Будучы пераемнікам «Ляпісаў», калектыў дазваляе сабе выконваць песні дадзенага гурта ў сваёй апрацоўцы[1]. Таксама выконваюцца і ўласныя кампазіцыі[2].

Гісторыя і развіццё

17 сакавіка 2014 года Сяргей Міхалок аб’явіў аб распадзе гурта «Ляпіс Трубяцкі» з восені бягучага года. 31 жніўня калектыў сапраўды скончыў сваю дзейнасць. У ноч на 1 верасня ў інтэрнэце на розных сайтах з’явіліся паведамленні пра ўтварэнне двух новых гуртоў — «Brutto» на чале з Міхалком, і «Trubetskoy» з Булатнікавым[3].

Першы сінгл «Ласточка» з’явіўся ў iTunes 1 верасня. Гэта кампазіцыя была дэбютнай толькі для «Trubetskoy», паколькі яна час ад часу выконвалася на канцэртах «Ляпісаў», але, нягледзячы на просьбы фанатаў, так і не была выдадзена ў студыйнай версіі[4].

Першы канцэрт паспяхова адбыўся ўжо 5 верасня 2014 на фестывалі «RESPUBLICA» ва ўкраінскім Камянцы-Падольскім.

Першым афіцыйным рэлізам калектыва стаў максі-сінгл «Ёлки» (2014), які складаўся з чатырох трэкаў[5]. У 2015 годзе «Trubetskoy» запісаў сумесную песню з расійскім рэп-выканаўцам Лігалайзам «Гагарин»[6]. Пазней з’явіўся беларускамоўны сінгл «Прывітанне ўсім наогул».

23 кастрычніка 2015 года адбыўся выхад дэбютнага альбома «Magister Bibendi»[7] (у перакладзе з латыні — «настаўнік пітва», «распарадчык папойкі»). Над ім працавалі людзі з розных краін — «сапраўдная інтэрбрыгада», па словах прэс-аташэ гурта Аляксандра Бергера: «Гэтая кружэлка пісалася ў Літве, за гук адказваў саўнд-прадзюсар з Нарвегіі, тэксты для песень складаліся ў Мінску, Кіеве, Вільні, Маскве, Варне, майстарынг альбома рабіўся ў Лондане, кліп мантаваўся ў Любляне, ну і гэтак далей. А яшчэ ў гэтым альбом увайшлі песні на трох мовах: рускай, беларускай і ўкраінскай».

13 лістапада 2016 года з гурта сышоў Алесь Францішак-Мышкевіч. Пазней стала вядома аб тым, што месца бас-гітарыста заняў экс-удзельнік гурта «Ляпіс Трубяцкой» Дзмітрый Свірыдовіч.

Гурт маштабна выступіў па расійскіх гарадах у першых месяцах года сумесна з гуртом Ска’n’Ворд. Многія песні калектыву перапісаныя ў акустычнай апрацоўцы.

6 ліпеня 2017 года гурт выступіў на адкрыцці рок-фэсту «Нашествие 2017» у сяле Вялікае Завідава Цвярской вобласці. Гурт сустрэлі даволі станоўча[Крыніца?].

21 ліпеня 2017 года гурт прадставіў свой рэпертуар у праграме «Воздух» на Нашым Радыё.

З верасня 2017 года новым удзельнікам гурта стаў клавішнік Дзмітрый Хаменка. 1 верасня, у гонар 3-гадовага юбілею гурта, была прадстаўлена новая песня «Китти» у стылі сучаснай музыкі і Мумій Троля. Новыя песні «Китти» і «Время» былі выкананы 2 верасня, на канцэрце ў Маскве, прысвечаным дню нараджэння гурта. 15 верасня 2017 года на канале YouTube з’явіўся новы кліп гурта на песню «Китти».

28 лістапада 2017 гады выйшаў кліп на песню «Когда идёшь домой».

18 красавіка 2018 года гурт прадставіў кампазіцыю «Маё Сэрца». Упершыню песня была выканана ўжывую ў акустычным варыянце на канцэрце ў Мiнску 19 красавіка 2018 года.

5 чэрвеня 2018 гадоў у сацыяльных сетках калектыву з’явіўся пост пра тое, што бубнач гурта — Аляксандр Старажук — вырашыў засяродзіцца на выкладчыцкай дзейнасці.

17 чэрвеня 2018 года адбыўся канцэрт гурта ў Асіповічах з новым ударнікам.

20 чэрвеня 2018 года быў прадстаўлены новы бубнач гурта. Ім стаў Сяргей Падлівахін, вядомы дзякуючы калектывам «Лепрыконсы» і «J:морс». Таксама ён граў у іншых калектывах.

28 чэрвеня 2018 гады выйшаў кліп на песню «Время».

У лютым 2019 гады выйшаў альбом «Зашевелит бит».

19 студзеня 2020 года ў Мiнску сканаў гітарыст гурта Руслан Уладыка. У чэрвені 2019 года ён быў моцна збіты, знаходзіўся ў коме на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы

Сінглы

Склад удзельнікаў

Былыя ўдзельнікі

Сесійныя ўдзельнікі

Цікавыя факты

Зноскі

  1. Жданович, Анна Даем прецедент(руск.) . Белорусы и рынок (19 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2020. Праверана 9 красавіка 2020.
  2. Ляпис Трубецкой" развивается делением: встречайте Brutto и Trubetskoy Архівавана 3 верасня 2014.
  3. Проекты-продолжения «Ляписов» стартовали в последний день лета Архівавана 10 кастрычніка 2014.
  4. Trubetskoy — Ласточка
  5. 1 2 Trubetskoy выпустил макси-сингл «Ёлки» (+слушать) / Experty.by
  6. Trubetskoy и Лигалайз выпустили дуэт (+видео) / Experty.by
  7. 1 2 Trubetskoy «Magister Bibendi» (+аудио) / Experty.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Рок-гурты Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных