wd wp Пошук:

Алег Анатолевіч Трусаў

Алег Анатолевіч Тру́саў (нар. 7 жніўня 1954, Мсціслаў) — беларускі археолаг і грамадскі дзеяч. Кандыдат гістарычных навук (1981). Старшыня Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны (ТБМ) у 1999—2017 гг .

Біяграфічныя звесткі

Скончыў у 1976 годзе гістарычны факультэт БДУ. У 19761992 гадах працаваў у Беларускім рэстаўрацыйным праектным інстытуце, з 1988 года загадчык аддзела комплексных навуковых даследаванняў. У 1981 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, тэма дысертацыі «Монументальное зодчество Белоруссии XI—XVII вв. Историко-археологический анализ».

Адзін з заснавальнікаў ТБМ імя Ф. Скарыны. У 1996 — сакавіку 1998 — дэкан факультэта бібліятэчна-інфармацыйных сістэм Беларускага ўніверсітэта культуры. Дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і музеязнаўства (з 1995). У красавіку 1997 года абраны Рэспубліканскай Радай першым намеснікам старшыні ТБМ. На VI з’ездзе ТБМ (17.4.1999) быў абраны старшынёй ТБМ. Адзіны ў краіне выкладчык гісторыі філатэліі Беларусі. З 2017 г. выконвае абавязкі рэктара прыватнага Нацыянальнага ўніверсітэта імя Ніла Гілевіча. Жанаты, мае дачку.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

Як археолаг і гісторык архітэктуры займаецца вывучэннем помнікаў манументальнага дойлідства, матэрыяльнай культуры Беларусі XI-XVIII ст., гісторыю будаўнічай тэхнікі, эвалюцыю асноўных тыпаў муровак і будаўнічых матэрыялаў. Праводзіў археалягічныя раскопкі ў Лідзе, Міры, Крэве, Мазыры, Заслаўі, Гародні, Віцебску, Наваградку, Магілёве, Мінску, Мсціславе і інш. Распрацаваў методыку архітэктурна-археалагічнага вывучэння манументальных помнікаў Беларусі. У цяперашні час — дактарант Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Аўтар некалькіх манаграфій і больш як 150 навуковых прац па археалогіі і гісторыі архітэктуры. Апублікаваў больш за 400 навуковых і навукова-папулярных артыкулаў.

Грамадска-палітычная дзейнасць

Адзін з заснавальнікаў БНФ, БСДГ (з 1991), намеснік (1991), старшыня Цэнтральнай Рады БСДГ (1992—1995). У 1990—1996 — дэпутат Вярхоўнага Савета РБ XII склікання. У 1990—1995 — намеснік старшыні камісіі Вярхоўнага Савета РБ па адукацыі, культуры і ахове гістарычнай спадчыны. Прымаў удзел у распрацоўцы афіцыйнай выявы дзяржаўнага герба «Пагоня», бел-чырвона-белага дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і наверша да яго. Удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў Апазіцыі БНФ (11-12.4.1995) супраць арганізаванага Аляксандрам Лукашэнкам рэферэндуму пра змену дзяржаўных сімвалаў, скасаванне статуту беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай і эканамічную інтэграцыю з Расіяй.

У 1990 быў адным з заснавальнікаў Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Я. Коласа.

Узнагароды

З’езд БСДП 13 сакавіка 2016 года. З лева на права: Мечыслаў Грыб; Ірына Вештард; Алег Трусаў; Ігар Маслоўскі.

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[1].

Творы

Кнігі, брашуры

Артыкулы

Артыкулы ў слоўніках, даведніках і энцыклапедыях

Зноскі

  1. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Члены БСДГ
Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вучоныя паводле алфавіта
Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
Археолагі Беларусі
Асобы
Нарадзіліся ў 1954 годзе
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Кандыдаты гістарычных навук
Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
Выкладчыкі Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа
Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Нарадзіліся 7 жніўня
Члены Таварыства беларускай мовы
Нарадзіліся ў Мсціславе