wd wp Пошук:

HandMade

HandMade — беларускі музычны гурт. Утварыўся ў выніку сумеснай працы музыкаў Яўгена Валошына і Андрэя Маркуца ўлетку 2009 года. Першапачатковая назва каманды была Jab Club & Markuts Band. Гурт грае ў стылях урбаністычнага рэгі, блюзу, року і джаз-року. Аўтарамі тэкстаў з’яўляюцца Глеб Лабадзенка, Яўген Валошын і Андрэй Маркуц, аўтарамі музыкі — Яўген Валошын, Андрэй Маркуц.

Гісторыя

Першы выступ гурта (яшчэ пад назвай Jab Club) адбыўся ў ліпені 2009 года на V з’ездзе беларусаў свету, які праходзіў у Міжнародным адукацыйным цэнтры (ІВВ). Пазней гурт даў шэраг канцэртаў у Беларусі і за мяжой. Двойчы музыкі HandMade выступалі ў Вільні.

На песню «Вуліца-дым» тэлеканал «Лад» зняў кліп для праграмы “PROдвижение”, які трапіў у ратацыю на музычных тэлеканалах. У сакавіку 2011 года HandMade даў дабрачынны канцэрт у Ліцэі БДУ. Сабраныя грошы былі перададзены ў мінскі Дзіцячы дом № 2.

10 жніўня 2011 года прынялі ўдзел у здымках праграмы «Эстрадный коктейль» на канале «АНТ», дзе выканалі песню «Вуліца-дым» і далі інтэрв’ю.[1]

Дыскаграфія

Відэакліпы

Зноскі

  1. «Вуліца дым». Handmade на ОНТ [TV-show]. Belarus: ОНТ.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Поп-рок-гурты Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый