wd wp Пошук:

Rahis

«Rahis» (Рахіс) — музычны гурт, заснаваны ў 2000 г. двума студэнтамі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта — Дзянісам Філіпенкам і Змітром Язвінскім (з Нясвіжа)[1].

Гісторыя

Гурт утвораны ў 2000 годзе. Пазней да двух музыкаў далучылася скрыпачка Кася. Рахіс атрымаў першую вядомасць акустычнымі канцэртамі. Пераможца 3-га музычнага фестывалю «Рок-Каляды» (Горкі, 2003)[2].

У 2004 годзе даў 3 канцэрты — у Мінску, Віцебску і Наваполацку. У 2005-2006 гг., пасля сканчэння БДПУ, супольныя выступы перапыніліся ў сувязі са службай Дзяніса Філіпенкі ў роце аховы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Тым часам скрыпачка Кася адпрацоўвала навучанне ў ВНУ школьнай настаўніцай у Лагойску (Мінская вобласць). Зміцер Язвінскі працягваў выступаць з акустычнымі канцэртамі па Беларусі, Польшчы і Украіне. 20 кастрычніка 2007 года ў мінскім клубе «Графіці» гурт даў 2-гадзінны канцэрт «Тры гады ўстрыманьня»[3], дзе прадставіў электрычную праграму.

28 красавіка 2008 года на мінскай студыі «Сонечныя кветкі» гукарэжысёра Віталя Кулеўскага) пачаўся запіс першага альбома. 19 ліпеня 2008 года «Рахіс» упершыню выступіў на 19-м музычным фестывалі «Басовішча» (Гарадок, Беластоцкі павет, Падляскае ваяводства, Польшча)[4].

7 красавіка 2009 года гурт «Рахіс» выпусціў студыйны максі-сінгл «Празь Сеціва» з 4 песняў, адну з якіх («Стронцый») Зміцер Язвінскі напісаў у 1999 г. пры сканчэнні школы[5]. 18 ліпеня 2009 года гурт сыграў на 20-м фестывалі «Басовішча»[6]. 18 мая 2010 года выпусцілі другі сінгл «Файлікі» на верш паэта Глеба Лабадзенкі[7]. 8 чэрвеня 2010 года выйшаў першы альбом «Сшытак з тэкстамі ў малюнках» з 11 песняў, што ўключаў песні максі-сінгла «Празь Сеціва»[8].

14 мая 2015 года гурт «Рахіс» выдаў сінгл «Эўропа», тэкст якога Дзяніс Філіпенка напісаў у пачатку 2000-х гадоў[9]. 8 чэрвеня 2015 года выйшаў другі альбом «Паміж сонцам і хмарамі» з 12 песняў, адну з якіх («НЛО») запісалі на верш Глеба Лабадзенкі. Замест ранейшых музыкаў у запісе альбому ўдзельнічалі вядучы гітарыст Павел Вялічка, бас-гітарыст Рыгор Заслаўскі, ударнік Алесь Юхнавец і клавішніца Аляксандра Клінцэвіч[10]. 22 верасня 2015 года рэжысёр Ігар Чышчэня зняў першы відэакліп на песню «Грэй мяне» (з альбому «Паміж сонцам і хмарамі»), у якім здымаўся астраном Віктар Малышчыц. Здымкі доўжыліся некалькі веснавых і летніх месяцаў[11].

Дыскаграфія

Зноскі

  1. Воля Кузьміч. Гурт Rahis: «Уласнай апэратыўнай памяці ўжо не хапае, таму пачынаем запісвацца» (нявызн.). Пакаленьне Y (28 красавіка 2008). Праверана 24 сакавіка 2017.
  2. Воля Кузьміч. У Горках прайшоў штогадовы музычны фэст «Рок-Каляды 2003» (нявызн.). Пакаленьне Y (24 снежня 2003). Праверана 24 сакавіка 2017.
  3. Воля Кузьміч. Rahis: «Позна вяртацца назад!» (нявызн.). Пакаленьне Y (22 кастрычніка 2007). Праверана 24 сакавіка 2017.
  4. Памідор/OFF: Каб мог, скасаваў бы вынікі інтэрнэт-галасаваньня на «Басовішча-2008» (нявызн.). Еўрарадыё (24 чэрвеня 2008). Праверана 18 сакавіка 2016.
  5. Воля Кузьміч. «Рахіс» прэзэнтуе першы максі-сынгл — «Празь Сеціва» (нявызн.). Пакаленьне Y (7 красавіка 2009). Праверана 24 сакавіка 2017.
  6. «Тузін гітоў». На «Басовішчы-2009» выступяць заснавальнікі беларускага року (нявызн.). Tut.by (8 ліпеня 2009). Праверана 24 сакавіка 2017.(недаступная спасылка)
  7. Гурт «Рахіс» прэзэнтуе сынгл «Файлікі» і анансуе першы альбом (нявызн.). Пакаленьне Y (18 траўня 2010). Праверана 24 сакавіка 2017.
  8. Гурт «Рахіс» запісаў першы альбом у выглядзе студэнцкага сшытку (нявызн.). Пакаленьне Y (8 чэрвеня 2010). Праверана 24 сакавіка 2017.
  9. Юра Сідун. «Рахіс» выдаў самотнік да 20-годзьдзя рэфэрэндуму: «Тады мы страцілі шанец» (прэм’ера) (нявызн.). «Тузін гітоў» (14 мая 2015). Праверана 24 сакавіка 2017.
  10. Юры Сідун, Юлія Сакалоўская. «Рахіс» прэзэнтаваў альбом «Паміж сонцам і хмарамі» (прэм’ера) (нявызн.). «Тузін гітоў» (8 чэрвеня 2015). Праверана 24 сакавіка 2017.
  11. Rahis. Бліжэй да зораў (відэа) (нявызн.). «Тузін гітоў» (30 верасня 2015). Праверана 24 сакавіка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Поп-рок-гурты Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·БДПУ імя Максіма Танка