wd wp Пошук:

Кася Камоцкая

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Камоцкая. Кася Камоцкая (нар. 22 чэрвеня 1963, Мінск) — беларускі музыкант, бард.

Біяграфія

Нарадзілася ў Мінску 22 чэрвеня 1963 года. Бацькі — Ада Яўгенаўна і Альфрэд Васільевіч. Дзявочае прозвішча — Чалей. Вучылася ў мінскай школе № 24 (з ухілам на нямецкую мову). Скончыла гістарычны факультэт БДУ (1985), аспірантуру (спецыялізацыя навуковы камунізм, 1988). Пасля заканчэння вучобы размеркавалася ў сацыялагічную лабараторыю пры БДУ, аднак працавала тут нядоўгі час. Пасля звальнення з лабараторыі працавала ў часопісе «Спадчына», дзе займалася перакладамі з польскай на беларускую мову. Аўтар і вядоўца музычнай праграмы «ПраРок» на 8 канале (1994—1995). У другой палове 90-х займалася журналістыкай, працавала на радыё «101,2» (1995—1996) і «Радыё Рацыя».

У 2000-х Кася Камоцкая занялася дакументальным кіно. Першы фільм убачыў свет у 2004 годзе, ён быў прысвечаны жыццю Васіля Быкава. Звычайна займае пасаду прадзюсара, зрэдку сцэнарыста. Па стане на 2014 год зняла сем карцін.

Былая жонка беларускага паэта і музыканта Алеся Камоцкага (разыйшліся ў 1991 годзе, аднак афіцыйна стасункі не скасавалі да 2000), ад шлюбу нарадзілася дачка Кася. Другім мужам (2000) стаў рэжысёр дакументальнага кіно Віктар Корзун[2].

Музычная дзейнасць

Пачала займацца музыкай пад канец 1980-х гадоў, выконваючы бардаўскія песні разам з мужам Алесем Камоцкім. Неўзабаве Кася Камоцкая стала спяваць адна. Для запісу на радыё ў 1991 да Касі далучыліся іншыя музыкі. Так нарадзіўся гурт Новае Неба, які першапачаткова меў акустычны склад (дзве гітары, віяланчэль і скрыпка)[3]. Пазней запісваліся электрычныя альбомы калектыва, адбываліся шматлікія канцэрты. Пад назвай Новае Неба выдадзена 6 альбомаў, і яшчэ два ўбачылі свет у XXI стагоддзі. Электрычны склад калектыва праіснаваў да канца 90-х, у пачатку 2000-х час ад часу збіраўся акустычны склад.

Кася Камоцкая выпускала шмат сольных песень, а таксама ўдзельнічала ў запісе шэрагу музычных зборнікаў. Самым вядомым падобным праектам стаў «Народны альбом» (1997).

У рэпертуары песні на вершы сучасных беларускіх паэтаў (Ігара Бабкова, Адама Глобуса, Анатоля Сыса, Міхала Анемпадыстава і іншых)[4].

Дыскаграфія

Новае Неба

Кася Камоцкая & Новае Неба

Удзел у зборніках

Узнагароды

«Рок-карона» у намінацыі «Рок-князёўна» на цырымоніях 1994 і 1995 гадоў. У 1996 годзе адмовілася ад чарговага ўручэння гэтай узнагароды.[2] «Лепшы аўтар тэкстаў года» на «Рок-каранацыі-96». Спецыяльны прыз ад газеты «Наша Ніва» на Рок-каранацыі ‘98 за «За адмысловы паэтычны густ»[6].

Зноскі

  1. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 8 лютага 2022.
  2. 1 2 Тамковіч, Аляксандр Рок-князёўна Кася Камоцкая(бел.) . Новы Час (30 жніўня 2014). Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2020. Праверана 29 жніўня 2020.
  3. Будкін Сяргей, Сьвярдлоў Павал, Жбанкоў Максім. Залатыя дыскі беларускага рок-н-рола. Гурт Новае Неба
  4. Будкін, Сяргей 25 жанчын, без якіх не было б беларускай музыкі (+ аўдыё)(бел.) . Будзьма беларусамі! (2 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2020. Праверана 4 красавіка 2020.
  5. Мартыненка В., Мяльгуй А. 222 альбомы беларускага року і ня толькі… — Мн.: БМАgroup, 2005. С. 302—304.
  6. V/A :: Рок-каранацыя-98” (in ru). Музыкальная газета (18). 1999. http://www.nestor.minsk.by/mg/articles/1999/18/1700.html. Retrieved on 2020-08-29.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Спадчына»
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Гітарысты Беларусі