wd wp Пошук:

Уладзімір Аляксеевіч Арлоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Арлоў. Уладзі́мір Аляксе́евіч Арло́ў (нар. 25 жніўня 1953, Полацк) — беларускі празаік , паэт , гісторык.

Біяграфія

Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1975). Працаваў у Наваполацку настаўнікам гісторыі (19751976), карэспандэнтам, загадчыкам аддзела, намеснікам рэдактара гарадской газеты «Хімік» (1976—1986), пасля пераезду ў Мінск — рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (19881997).  Сябра  Саюза беларускіх пісьменнікаў  і Беларускага ПЭН-цэнтра. З 1988 у БНФ «Адраджэньне», двойчы выбіраўся ў Сойм БНФ. Цяпер беспартыйны. Грэка-каталік. Жыве ў Мінску.

Творчасць

Дэбютаваў вершамі ў студэнцкім самвыдавецкім часопісе «Блакітны ліхтар» (Наваполацк, 1973). Падчас навучання ў БДУ стаў адным з ініцыятараў выпуску ў Мінску самвыдавецкага літаратурнага альманаха «Мілавіца» (19741976), за што выклікаўся ў КДБ, для «прафілактычных гутарак». Разам з В. Мудровым у 1970—1980-х узяў удзел у памнажэнні і пашырэнні шэрагу забароненых на той час беларускіх выданняў, сярод якіх быў  «Расейска-беларускі (крыўскі) слоўнік» В. Ластоўскага.

Вядомасць прынесла проза, творы гістарычнай тэматыкі, затым звярнуў на сябе ўвагу як арыгінальны эсэіст і паэт.

Аўтар шматлікіх кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ.

Творы У. Арлова перакладаліся на шмат якія мовы, у т. л. на англійскую, нямецкую, польскую, шведскую, чэшскую, украінскую, венгерскую, французскую, румынскую, рускую,  эстонскую, літоўскую, латышскую, славацкую, грузінскую ды інш. Больш чым на 25 моваў перакладзенае напісанае ў 1990 эсэ «Незалежнасць — гэта…».

Аўтар сцэнарыяў навукова-дакументальных фільмаў «Еўфрасіння Полацкая», «Полацкія лабірынты», «Сімяон Полацкі» ды інш.

Пераклаў з рускай мовы на беларускую кнігу Мікалая Улашчыка «Была такая вёска» (1989), з украінскай мовы на беларускую кнігі Валерыя Шаўчука «Забойства Пятра Невядомага» (1993), Аляксандра Ірванца «Роўна / Ровно» (2007).

«Уладзімір Арлоў — майстар гістарычнай прозы, іранічны эсэіст. Філіграннае валоданне стылем і  сакавіта-грубаваты гумар зрабілі яго адным з самых папулярных пісьменнікаў краіны». (Часопіс «ARCHE»).

Бібліяграфія

Узнагароды

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #103243976 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 20 снежня 2014.
  2. 1 2 3 4 (unspecified title) Праверана 4 снежня 2021.
  3. Адкрыта падача заявак на Прэмію Цёткі для пісьменнікаў і ілюстратараў(нявызн.). Новы Час (21 снежня 2017). Праверана 10 лютага 2018.
  4. Уладзімір Арлоў здабыў прэмію Гедройца, Бахарэвіч ізноў другі АНЛАЙН
  5. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (31):
Нарадзіліся ў 1953 годзе
Члены Беларускага ПЭН-цэнтра
Паэты Беларусі
Лаўрэаты прэміі імя Алеся Адамовіча
Паэты паводле алфавіта
Супрацоўнікі выдавецтва «Мастацкая літаратура»
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Нарадзіліся 25 жніўня
Лаўрэаты прэміі імя Ежы Гедройца
Нарадзіліся ў Полацку
Беларускамоўныя пісьменнікі
Лаўрэаты прэміі «Залатая літара»
Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Пісьменнікі паводле алфавіта
Члены Партыі БНФ
Лаўрэаты прэміі «Залаты апостраф»
Лаўрэаты прэміі «Гліняны вялес»
Лаўрэаты прэміі імя Францішка Багушэвіча
Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
Паэты СССР
Пісьменнікі СССР
Лаўрэаты прэміі Цёткі
Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Асобы
Пісьменнікі Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР
Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны