wd wp Пошук:

Віктар Антонавіч Шалкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шалкевіч. Ві́ктар Анто́навіч Шалке́віч (нарадзіўся 9 лютага 1959 года ў Поразава, Гродзенскай вобласці) — беларускі бард, акцёр, паэт і шоўмэн. Вырас на памежжы беларускай, яўрэйскай і польскай культураў.

Біяграфія

Скончыў школу ў Поразава, затым Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у Мінску1980 годзе). Працаваў у Гродзенскім абласным драматычным тэатры (1980—1987), выкладчыкам у Гродзенскай культасветвучэльні (1987—1990). З 1990 па 2016 год працаваў у тэатры лялек у Гродна, адкуль сыйшоў па прычыне канфлікта з ідэолагамі.[2] Выступае ў тэатры імя Янкі Купалы.

Творчасць

Яшчэ ў школе пачаў пісаць і выконваць песні на беларускай мове. «За частыя сустрэчы з дзецьмі і папулярызацыю сярод іх ведаў аб тэатры» быў узнагароджаны міжнародным Ордэнам Усмешкі. Саркастычныя творы Шалкевіча станоўча ўспрымаюцца сучаснікамі як прыклад класічнага гумару. Шалкевіч з’яўляецца лаўрэатам рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў аўтарскай песні, у тым ліку «Басовішча-92», «Восень бардаў-93» (Польшча). З канцэртамі выступае ў Беларусі, Літве, Германіі, Польшчы, Расіі, Украіне, Францыі, Чэхіі. Тэксты песень перакладзены на англійскую, нямецкую, польскую, украінскую і чэшскую мовы.

Альбомы

Фільмаграфія

Кнігі

Сям’я

Жанаты. Мае дачку.

Узнагароды

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[5].

Зноскі

  1. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 8 лютага 2022.
  2. Віктара Шалкевіча звольнілі з Гарадзенскага абласнога тэатру лялек(недаступная спасылка) / Польскае радыё
  3. Віктар Шалкевіч “Шчаслівая сямёрка” (+аўдыё) / Experty.by
  4. Шалкевич Виктор Антонович(руск.) . Bards.ru. Праверана 6 чэрвеня 2017.
  5. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Поразаве
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Постаці Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Акцёры Беларусі
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 лютага
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Усмешкі