wd wp Пошук:

Стары Ольса

«Стары́ О́льса» — беларускі гурт сярэдневяковай музыкі. Заснаваны ў 1999 годзе Змітром Сасноўскім.

Назва гурта паходзіць ад ракі Ольса ў заходняй Магілёўшчыне. Акрамя правядзення ўласных сольных тэатралізаваных канцэртаў, гурт актыўна выступае на фестывалях сярэднявечнай культуры, рыцарскіх турнірах і фальклорных фестывалях.

Музыка гурта дазваляе аднавіць гучанне многіх старадаўніх інструментаў. Для выканання выкарыстоўваюцца максімальна дакладныя копіі старых беларускіх (дуды, ліры, гусляў, свірэлі, варгана, акарыны, сурмы, берасцяной трубы, гудка, трамбамарыны, барабана) і агульнаеўрапейскіх інструментаў (лютні, рэбека, цыстры, флейты, арабскага барабана). Гурт паставіў сабе за мэту найбольш поўную рэканструкцыю музыкальных традыцый Вялікага Княства Літоўскага, якія ўяўлялі сабой сінтэз беларускай народнай і прыдворнай музыкі.

У студзені 2018 года, калі гурт гастраляваў па ЗША[1], з гуртам звязалася музычная кіраўніца серыялу «Вікінгі» Мікаэла Сіманс, якая шукала інструментальную музыку, блізкую да перыяду серыялу, з лютнямі і шалмеямі, але без дудаў і гусляў. У выніку, кампазіцыя «Куранта» ў выкананні гурту гучыць у эпізодзе серыяла «Ледзяная панна» («The Ice Maiden»)[2].

Удзельнікі

Дыскаграфія

Альбомы

Кліпы

Супольныя праекты

Зноскі

  1. Яковенко, Алена. Артисты за рубежом: советы бывалых(руск.) . Белорусы и рынок (27 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2020. Праверана 9 красавіка 2020.
  2. Гурт «Стары Ольса» прагучаў у папулярным сэрыяле пра вікінгаў (нявызн.). Радыё Свабода (19 лютага 2020).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Фолк-гурты Беларусі
Катэгорыя·Музыка Сярэдневякоўя