wd wp Пошук:

Мутнаевока

«МутнаеВока» — беларускі гурт, які выконвае песні на беларускай мове. Створаны ў 2005 годзе ў Мінску.[1] Граюць альтэрнатыўны рок, авангард-рок, пост-панк.

Гісторыя

Дэбютны альбом «Пошлы гламур» у 2010 годзе стаў першым буйным запісам гурта. Акрамя гэтага альбома, у дыскаграфію гурта МутнаеВока ўваходзяць некалькі сінглаў, ЕР, а таксама другі поўнафарматны дыск «Дзень Незалежнасьці» (2014), які увайшоў у 10-ку лепшых альбомаў 1-га паўгоддзя на думку партала Experty.by.[2]

З 2014 года з гуртом замест дырэктара клуба «Re:Public» Андрэя Старцава[3] пачынае працаваць прадзюсар Ганна Маркевіч, якая ў далейшым становіцца дырэктарам калектыву.

У маі 2015 года гурт выпускае максі-сінгл «Голыя танцы». У 2016 годзе рэліз адзначаецца музычнай прэміі «Даём рады» як лепшы сінгл 2015 года.

МутнаеВока выступаў на адной сцэне з такімі музыкантамі, як Сегодня Ночью, Noize MC, Animal Джаz і «Воплі Відоплясова». У верасні 2013 года музыкі выйшлі на сцэну мінскага Палаца спорту разам з фінскім рок-гуртом The Rasmus. 1 снежня 2015 года — «разагрэлі» брытанскі гурт Carl Barаt & The Jackals ў сталічным клубе «Re:Public».

[4]

Першыя прадстаўнікі Беларусі на фестывалі «Соседний мир» (2011, Украіна), удзельнікі фестываляў «Жывы гук on-line» (2009[5][6], 2013, Беларусь), «Рок-Млын» (2011, Беларусь), «Мотор байк-фэст» (2011, 2012, Беларусь), а таксама «Рок за Бобров» (2010, Беларусь), дзе занялі 3-е месца ў конкурсе «Движение за освежение». У 2015 годзе гурт прыняў удзел у рок-фестывалі ў горадзе Лагойск, а таксама стаў пераможцам конкурсу і адкрыў фестываль «GreenFest»[7]. У 2016 годзе гурт стаў удзельнікам фестываля «Lidbeer».[8]

У 2014 годзе выйшаў першы прафесійны кліп гурта на песню «Апантаны».[9]

У красавіку 2016 года гурт прадставіў Беларусь і выступіў ў межах тэматычнага беларускага паказу на музычнай канферэнцыі Colisium Music Week у Санкт-Пецярбургу.[10]

Дыскаграфія

Альбомы

Сінглы

Склад

Актуальны склад

Былыя ўдзельнікі

Зноскі

  1. Сивакова, Анна. (2007). “МутнаеВока: «Мы играем какой-то непонятный рок…»” (in ru). Музыкальная газета (12). http://www.nestor.minsk.by/mg/2007/12/mg71204.html. Retrieved on 2018-12-18.
  2. Альбомы 2014: топ-10 за первое полугодие (+аудио) (нявызн.), Experty.by . Праверана 16 лістапада 2016.
  3. Подберезский, Дмитрий. Мутнаевока(руск.)  (недаступная спасылка). ej.by. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2020. Праверана 4 сакавіка 2020.
  4. «Мутнаевока» выступит на разогреве минского концерта Carl Barat & The Jackals (нявызн.), naviny.by (30 лістапада 2015). Праверана 16 лістапада 2016. Архівавана 19 сакавіка 2020.
  5. Шульц, Міра; Tarantino. Канцэрт-фільм “Жывы Гук ON-line”: пяць гуртоў, тэрабайт відэазапісу, разбіты Fender (бел.)  (недаступная спасылка). Еўрапейскае радыё для Беларусі (26 жніўня 2009). Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2009. Праверана 2 лістапада 2019.
  6. Радионов, Вячеслав. «Жывы Гук ON-line»: музыка в самом центре Минска(руск.) . Ultra-music.com (28 чэрвеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2019. Праверана 22 лістапада 2018.
  7. Группа «Мутнаевока» откроет первый в Беларуси опен-эйр GreenFest (нявызн.), naviny.by (2 ліпеня 2015). Праверана 16 лістапада 2016. Архівавана 19 сакавіка 2020.
  8. Lidbeer-2016: как фестиваль хмеля, солода и воды превратил Лиду в «белорусскую Баварию» (нявызн.) (недаступная спасылка). Интерфакс-Запад. Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2016. Праверана 16 лістапада 2016.
  9. Группа «Мутнаевока» сняла первый профессиональный клип (нявызн.). Telegraf.by. Праверана 16 лістапада 2016.
  10. Sputnik. Беларусы выступяць на Colisium Music Week у Санкт-Пецярбургу (нявызн.). bel.sputnik.by. Праверана 16 лістапада 2016.
  11. Внештатный эксперт В.Дроздов: Мутнаевока “Пошлы гламур” (нявызн.), http://experty.by . Праверана 16 лістапада 2016.
  12. Антигламур в стиле гранж (нявызн.), Белорусы и рынок . Праверана 16 лістапада 2016.
  13. МУТНАЕВОКА - “Дзень Незалежнасьці” | Рецензии | Наш НеФормат (нявызн.). www.nneformat.ru. Праверана 16 лістапада 2016.
  14. Подберезский, Дмитрий. Бог уратуе ня ўсіх(руск.)  (недаступная спасылка). ej.by. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2020. Праверана 4 сакавіка 2020.
  15. Гурт “Мутнаевока” выдаў EP “Ліхаманка” (+спампаваць) (нявызн.), Experty.by . Праверана 16 лістапада 2016.
  16. «Мутнаевока» презентует сингл «Апантаны» (Аудио) (нявызн.). Хартыя'97. Праверана 16 лістапада 2016.
  17. «Мутнаевока». Сэнс у танцы (аўдыё) (нявызн.). Тузін Гітоў. Праверана 16 лістапада 2016.
  18. vk.com/wall-1418799_4707

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2005 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Рок-гурты Беларусі
Катэгорыя·Квартэты