wd wp Пошук:

Прэмія Цёткі

Прэмія Цёткі — прэмія ў гонар беларускай пісьменніцы Алаізы Пашкевіч (псеўданім: Цётка). Заснавальнікі прэміі — РГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», дабрачынны фонд «Вяртанне» і Беларускі ПЭН-цэнтр. Заснавана ў канцы 2015 года, уручаецца з 2016 года[1]. Адзіная недзяржаўная беларуская літаратурная прэмія, якая даецца за дасягненні ў галіне дзіцячай літаратуры і кнігавыдання[2].

Прысуджаецца штогод за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў, напісаную на беларускай мове, а таксама за найлепшае мастацкае афармленне кнігі для дзяцей. Уручацца ў дзвюх намінацыях: за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў (аўтару, незалежна ад роду літаратуры — проза, паэзія, драматургія), і за найлепшае мастацкае афармленне кнігі (мастаку-ілюстратару кнігі)[1].

Пераможца ў кожнай з намінацыі атрымлівае грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000 $ паводле курсу Нацыянальнага банка РБ[3][4] (у выпадку калектыўнага аўтарства прэмія дзеліцца між усімі аўтарамі). Адпаведна палажэнню аб прэміі заяўляць кнігі на конкурс маюць права выдавецтвы, аргкамітэт прэміі, члены журы, сам аўтар або мастак[5].

Гісторыя

Прэмія заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам і дабрачынным фондам «Вяртанне». Апякункай прэміі за найлепшую беларускую кнігу для дзяцей і падлеткаў абраная Алаіза Пашкевіч (Цётка), аўтарка «Першага чытання для дзетак беларусаў», стваральніца першай беларускай школы ў Вільні, рэдактарка часопіса для дзяцей і моладзі «Лучынка». Упершыню прэмія была ўручана ў 2016 годзе. Лаўрэатамі першай прэміі Цёткі сталі Надзея Ясмінска, аўтарка кнігі «Сем ружаў» і Кацярына Дубовік, ілюстратарка гэтай жа кнігі. Цырымонія ўзнагароджання адбылася 3 мая ў прасторы «Корпус8»[6].

У 2020 годзе ўпершыню цырымонія ўручэння адбывалася без асобнага мерапрыемства. У сувязі з праблемамі з-за COVID-19 ва ўмовах часовай ізаляцыі ўсе абмеркаванні праходзілі анлайн[7]. 14 кастрычніка 2021 года, калі ў чарговы раз былі абвешчаны пераможцы Прэміі Цёткі, імпрэзы, прысвечанай дзіцячай літаратуры, таксама не было[8].

Лаўрэаты прэміі

2016 год

Шорт-ліст Літаратурны спіс

  1. Алег Аблажэй. «Красамоўнае сэрца». — «Мастацкая літаратура», 2015.
  2. Алесь Бадак. «Зорка для вавёркі». — Выдавецкі Дом «Звязда», 2015.
  3. Раіса Баравікова, Уладзімір Ліпскі. «Бусева школа. Казкі». — «Харвест», 2015.
  4. Наталля Бучынская. «Атракцыёны для вадзянікоў». — «Мастацкая літаратура», 2015.
  5. Віктар Гардзей. «Лясная трывога». — «Мастацкая літаратура", 2015.
  6. Міхась Зізюк. «Янка, Шмурдзік, Бухматка ды іншыя». — «Галіяфы», 2015.
  7. Серж Мінскевіч. «Вялікія прыгоды Какоса Маракоса». — «Мастацкая літаратура», 2015.
  8. Аляксей Шэін. «Сем камянёў». — «Пазітыў-цэнтр», 2015.
  9. Надзея Ясмінска. «Сем ружаў». — «Галіяфы», 2015.

Мастацкі спіс

  1. А. Аблажэй: «Красамоўнае сэрца». — «Мастацкая літаратура», 2015.
  2. Г. Булатава: Зізюк М. «Янка, Шмурдзік, Бухматка ды іншыя». — «Галіяфы», 2015.
  3. К. Дубовік: Ясмінска Н. «Сем ружаў». — «Галіяфы», 2015.
  4. М. Каратаева: Аляксеева В. «Як мядзведзь пчаляром стаў». — Выдавецкі Дом «Звязда», 2015.
  5. Н. Кійко: Хадановіч А. «Нататкі таткі». — «Медыял», 2015.
  6. Г. Лабадзенка: Лабадзенка Г. «Дзіцячая заМова 2». 2015.
  7. Ю. Пякіна: Гардзей В. «Лясная трывога». — «Мастацкая літаратура», 2015.
  8. В. Раманюк, А. Капульцэвіч: Церашкова А. «Англійская мова: слова за словам». — «Мастацкая літаратура», 2015.
  9. А. Сацута: «З рога ўсяго многа: беларуская народная казка». — Электроннае выдавецтва «Краіна казак», 2015.[9]

Журы Пятро Васючэнка, Вольга Гапеева, Вера Жыбуль (Бурлак), Вольга Мазурава, Алена Масла, Васіліса Паляніна-Календа, Валерый Славук, Павел Татарнікаў[9]

2017 год

Шорт-ліст Літаратурны спіс

  1. Арлоў Уладзімір. «Айчына: маляўнічая гісторыя. Частка 1. Ад Рагнеды да Касцюшкі». — «Тэхналогія», 2016.
  2. Аўласенка Генадзь. «Зайка польку танцаваў». — Выдавецкі дом «Звязда», 2016.
  3. Баравікова Раіса, Ліпскі Уладзімір. «Пра Бусю, які жыве на Беларусі». — «Харвест», 2016.
  4. Бука Надзя. «Бася і Піглас». — Выдавецкі дом «Звязда», 2016.
  5. Бунта Тамара. «Дзяўчынка з Вішнёвага завулка». — «Мастацкая літаратура», 2016.
  6. Масла Алена. «Мяне завуць Лахнэска». — «Адукацыя і выхаванне», 2016.
  7. Муравейка Іван. «Званочкі ў блакіце». — «Мастацкая літаратура», 2016.
  8. Плавінскі Мікалай. «Прыгоды Васількі з Брачыслаўля». — «Беларусь», 2016.
  9. Прышчэпава Таццяна. «Апельсінавы настрой». — Выдавецкі дом «Звязда», 2016.
  10. Шталенкова Ксенія. «Адваротны бок люстра». — «Мастацкая літаратура», 2016.

Мастацкі спіс

  1. Дубовік Кацярына: Суса Эва. «Снежны чалавек у Мінску». — «Кнігазбор», 2016.
  2. Сакалоўская Стася: Пісьмянкоў Алесь. «Чаму вожык не стрыжэцца?». — «Мастацкая літаратура», 2016.
  3. Татарнікаў Павел: Арлоў Уладзімір. «Айчына: маляўнічая гісторыя. Частка 1. Ад Рагнеды да Касцюшкі». — «Тэхналогія», 2016[12].

Журы Пятро Васючэнка, Вера Бурлак, Вольга Гапеева, Вольга Мазурава, Васіліса Паляніна, Валерый Славук, Андрэй Хадановіч, Тамара Шэлест[12]

2018 год

Шорт-ліст Літаратурны спіс

  1. Раіса Баравікова. «Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку: казкі з міфалагічнага люстэрка». — Выдавецкі дом «Звязда», 2017.
  2. Вольга Гапеева. «Дзве Авечкі». — «Галіяфы», 2017.
  3. Валеры Гапееў. «Мая мілая ведзьма». — «Мастацкая літаратура», 2017.
  4. Сяргей Прылуцкі. «Далоў дарослых!». — «Люта справа», 2017.
  5. Людміла Рублеўская. «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: раман прыгодніцкі і фантасмагарычны». — Выдавецкі дом «Звязда», 2017.
  6. Аксана Спрынчан. «Смачная кніга». — «Мастацкая літаратура», 2017.

Мастацкі спіс

  1. Базыль Стахіевіч (Bazinato): Л. Вольскі, А. Глобус, А. Хадановіч. «Казімір Малевіч для дзяцей». — «Логвінаў», 2017.
  2. Марта Герашчанка: В. Гапеева. «Дзве Авечкі». — «Галіяфы», 2017.
  3. Кацярына Дубовік: Дж. М. Бары. «Пітэр Пэн». — «Кнігазбор», 2017.
  4. Кацярына Дубовік: Л. Кэрал. «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса». — «Галіяфы», 2017.
  5. Ян Жвірбля: В. Быкаў. «Сваякі». — «Кнігазбор», 2017.
  6. Лізавета Лянкевіч: Р. Барадулін. «Азбука. Вясёлы вулей». — «Кнігазбор», 2017.
  7. Анастасія Сакалоўская: У. Марук. «Яршы плялі кашы». — «Мастацкая літаратура», 2017.
  8. Анна Сарвіра: С. Прылуцкі. «Далоў дарослых!». — «Люта справа», 2017.
  9. Ігар Стахіевіч: В. Акудовіч, Л. Вольскі, А. Глобус, Г. Кісліцына, А. Хадановіч. «Мастацтва Беларусі ХХ стагоддзя. Віцебская школа». — «Логвінаў», 2017.
  10. Марта Чарнова: М. Чаракова. «Смелая дзяўчынка». — «Поппури», 2017.

Журы Пятро Васючэнка, Алена Масла, Вера Бурлак, Андрэй Хадановіч, Васіліса Паляніна, Валерый Славук, Павел Татарнікаў[14][15].

2019 год

Шорт-ліст Літаратурны спіс

  1. Вера Бурлак. «Фантазюркі». — «Галіяфы», 2018.
  2. Пятро Васючэнка. «Дзівоснае лета паноў Кубліцкага ды Заблоцкага». — «Кнігазбор», 2018.
  3. Наталка Харытанюк. «Казкі старога Адамкова». — «Логвінаў», 2018.
  4. Ганна Янкута. «Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў». — «Янушкевіч», 2018.

Мастацкі спіс

  1. Таццяна Анішчанка: Ганна Галавіна. «Летняя азбука». — «Галіяфы», 2018.
  2. Дар’я Ганчарык-Чарняўская: Аляксей Якімовіч. «Прыгоды Белай Мышкі». — Выдавецкі дом «Звязда», 2018.
  3. Лілія Давыдоўская: Ганна Янкута. «Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў». — «Янушкевіч», 2018.
  4. Кацярына Дубовік: Надзея Ясмінска. «Чаму Меша не мае хаты». — «Кнігазбор», 2018.
  5. Воля Кузьміч: Наталка Харытанюк. «Казкі старога Адамкова». — «Логвінаў», 2018.
  6. Андрэй Пакроўскі, Вераніка Лемешава: Вера Бурлак. «Фантазюркі». — «Галіяфы», 2018.
  7. Стася Сакалоўская: Надзея Ясмiнска. «Пацеркі і кроплі». — «Янушкевіч», 2018.
  8. Алена Сацута: Надзея Ясмiнска. «Дом цікаўных казак». — «Галіяфы», 2018.
  9. Маргарыта Ціхановіч: Маша Чаракова, Джордж Таннер. «Прыгоды павука». — «Папуры», 2018.

Журы Літаратурнае журы Андрэй Жвалеўскі, Алена Казлова (Анка Упала), Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская, Людміла Рублеўская, Андрэй Хадановіч.

Мастацкае журы Васіліса Паляніна, Валерый Славук, Павел Татарнікаў[17].

2020 год

Шорт-ліст Літаратурны спіс

  1. Аліна Длатоўская. «Арнаменты». — «Янушкевіч», 2019.
  2. Лілія Ільюшына. «Ключ дарог. Пачатак». — «Галіяфы», 2019.
  3. Сяргей Календа. «Балтыйскія шкарпэткі». — «Логвінаў», 2019.
  4. Зараслава Камінская. «Калядны стол. Некулінарная кніга». — «Галіяфы», 2019.
  5. Яраш Малішэўскі, Аксана Спрынчан. «Малочны кактэйль для Вужынага Караля, альбо Калякамп’ютарная». — «Мастацкая літаратура», 2019.
  6. Кацярына Хадасевіч-Лісавая. «Ключ ад Вялікай Каштоўнасці». — «Звязда», 2019.

Мастацкі спіс

  1. Дар’я Барышнікава, Лілія Бусарава, Ксенія Гуніна-Авербург, Алеся Жыткевіч, Ганна Каралёва, Ілона Касабука, Алена Немік, Маша Петухоўская, Леся Пчолка, Таццяна Радзівілка, Дар’я Сазановіч, Антаніна Слабодчыкава, Кацярына і Марыйка Сумаравы, Марта Шматава, Кацярына Шутко: Ірына Саламаціна, Наталля Кухарчык. «Яна была». — «Галіяфы», 2019.
  2. Дар’я Ганчарык-Чарняўская, Алена Карабань. «З рога ўсяго многа. Беларускія народныя казкі». — «Мастацкая літаратура», 2019.
  3. Марыя Міцкевіч: Таццяна Дамаронак. «Вясёлка над лесам». — «Звязда», 2019.
  4. Кацярына Першына: Алена Стэльмах. «Павучок Славік». — «Мастацкая літаратура», 2019.
  5. Марыя Станкевіч: Анатоль Зэкаў. «Варыла вячэру варона». — «Мастацкая літаратура», 2019.
  6. Вераніка Шпак: Генадзь Аўласенка. «Як зубраня “Зубраня” наведала». — «Мастацкая літаратура», 2019.

Журы Літаратурнае журы Вера Бурлак, Андрэй Жвалеўскі, Людміла Рублеўская, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута.

Мастацкае журы Кацярына Дубовік, Васіліса Паляніна, Валерый Славук[19].

2021 год

Шорт-ліст Літаратурны спіс

  1. Святлана Аўдзейчык. «Кніга здольных. Спадкаемцы Сакрума 1». — «Галіяфы», 2020.
  2. Тамара Бунта. «Сад з матылькамі». — «Мастацкая літаратура», 2020.
  3. Ева Вайтоўская. «Гарэзлівы пацалунак». — «Янушкевіч», 2020.
  4. Вольга Гапеева. «Адна шкарпэтка і іншыя гісторыі». — «Галіяфы», 2020.
  5. Ганна Янкута. «Кот Шпрот і зніклы мышамабіль». — «Янушкевіч», 2020.
  6. Надзея Ясмінска. «Сподачак для цмока». — «Кнігазбор», 2020.

Мастацкі спіс

  1. Лілія Давыдоўская: Ганна Янкута. «Кот Шпрот і зніклы мышамабіль». — «Янушкевіч», 2020.
  2. Вольга Дзятко: Алесь Пальчэўскі. «Рэкс і Казбек: апавяданні: для дзяцей малодшага школьнага ўзросту». — «Мастацкая літаратура», 2020.
  3. Андрэй Пакроўскі: Марыя Мартысевіч. «Як пазбыцца Маматута». — «Koska», 2020.
  4. Лізавета Пастушэнка: Уладзімір Караткевіч. «Старая казка». — «Народная асвета», 2020.
  5. Валерый Славук: «Вядзьмар, які рабіўся ваўком: Беларускія чарадзейныя казкі». — «Янушкевіч», 2020.
  6. Кірыл Стаселька, Стася Сакалоўская: Кірыл Стаселька. «Пімкі». — «Галіяфы», 2020.

Журы Літаратурнае журы Вера Бурлак, Наста Грышчук, Наталля Мядзведзь, Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская, Ціхан Чарнякевіч.

Мастацкае журы Кацярына Дубовік, Павел Татарнікаў, Ігар Юхневіч.

2022 год

Не праводзілася (з прычыны масавага закрыцця грамадскіх арганізацый з боку дзяржаўных органаў).

Зноскі

  1. 1 2 Названыя першыя лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Цёткі (нявызн.). Наша Ніва. Праверана 10 лютага 2018.
  2. Хадановіч А.. У Менску ўручылі прэмію імя Цёткі (нявызн.). Беларускае Радыё Рацыя. Праверана 21 студзеня 2018.
  3. Заснаваная Прэмія Цёткі для дзіцячых пісьменнікаў і ілюстратараў (нявызн.). Беларускі ПЭН-цэнтр (15 верасня 2015). Праверана 10 лютага 2018.
  4. Стартуе новы сезон Прэміі Цёткі (нявызн.). Беларускае Радыё Рацыя. Праверана 10 лютага 2018.
  5. Палажэнне аб прэміі Цёткі (нявызн.) (недаступная спасылка). Рада Беларускага ПЭН-цэнтра (23 кастрычніка 2016). Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2018. Праверана 10 лютага 2018.
  6. Масла А.. Уганараваны пераможцы літаратурнай прэміі Цёткі (нявызн.). Sputnik (4 мая 2016). Праверана 4 лістапада 2021.
  7. Грушэцкі А.. Абвешчаны лаўрэаты літаратурай Прэміі Цёткі – 2020 (нявызн.). Новы Час (16 кастрычніка 2020). Праверана 4 лістапада 2021.
  8. Абвешчаны пераможцы Прэміі Цёткі ў дзвюх намінацыях (нявызн.). Будзьма беларусамі! (14 лістапада 2021). Праверана 4 лістапада 2021.
  9. 1 2 Масла А.. Уганараваны пераможцы літаратурнай прэміі Цёткі (нявызн.). Sputnik (4 мая 2016). Праверана 10 лютага 2018.
  10. Арцыбашава М., Гардзейчык В.. Сталі вядомыя лаўрэаты прэміі Цёткі – за найлепшую кнігу для дзяцей (нявызн.). БелСат (2 мая 2017). Праверана 10 лютага 2018.
  11. Адкрыта падача заявак на Прэмію Цёткі для пісьменнікаў і ілюстратараў (нявызн.). Новы Час (21 снежня 2017). Праверана 10 лютага 2018.
  12. 1 2 Абвешчаныя вынікі Прэміі Цёткі (нявызн.). Беларускі ПЭН-цэнтр (28 красавіка 2017). Праверана 10 лютага 2018.
  13. Абвешчаны вынікі Прэміі Цёткі (нявызн.). Новы Час (4 мая 2018). Праверана 2 лютага 2019.
  14. Грушэцкі А.. Журы Прэміі Цёткі абвясціла намінантаў (нявызн.). Новы Час (8 сакавіка 2018). Праверана 8 сакавіка 2018.
  15. Абвешчана журы прэміі Цёткі 2018 (нявызн.). interfax.by (29 студзеня). Праверана 10 лютага 2018.(недаступная спасылка)
  16. Грушэцкі А.. Сталі вядомы імены лаўрэатаў Прэміі Цёткі (нявызн.). Новы Час (6 красавіка 2019). Праверана 6 красавіка 2019.
  17. Абвешчана журы Прэміі Цёткі 2019 (нявызн.). Саюз беларускіх пісьменнікаў (30 студзеня 2019). Праверана 2 лютага 2019.
  18. Грушэцкі А.. Абвешчаны лаўрэаты літаратурай Прэміі Цёткі – 2020 (нявызн.). Новы Час (16 кастрычніка 2020). Праверана 21 кастрычніка 2020.
  19. Абвешчана журы новага сезону Прэміі Цёткі (нявызн.). Беларускі ПЭН-цэнтр (25 лютага 2020). Праверана 29 лютага 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Прэмія Цёткі
Катэгорыя·Беларускія літаратурныя прэміі