wd wp Пошук:

Сяргей Прылуцкі

Сяргей Прылуцкі (нар. 4 чэрвеня 1980, Брэст; Псеўданімы: Сірошка Пістончык; Пістончык) — беларускі паэт, празаік, перакладчык. Жыве ў Кіеве.

Творчасць

Аўтар кнігі вершаў «Дзевяностыя forever» (2008), «Йопыты двух маладых нелюдзяў» (2009) (пад псеўданімам Сірошка Пістончык, у сааўтарстве з Уласікам Смаркачом).

Перакладае з украінскай, польскай і англійскай моў, сярод перакладаў паасобныя творы Віславы Шымборскай, Анджэя Бурса, Уінстана Х’ю Одэна, Ірэны Карпа і іншых.

Удзельнік шматлікіх паэтычных і літаратурных фестываляў, слэм-турніраў у Беларусі і замежжы (Украіна, Літва, Польшча).

Прызнанне

Трохразовы фіналіст конкурсу маладых літаратараў Беларускага ПЭН-Цэнтра. З кнігай «Дэгенератыўны слоўнік» трапіў у лонг-ліст Прэміі Ежы Гедройца за 2014 год.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 чэрвеня
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсце
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1980 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі