wd wp Пошук:

Вольга Гапеева

Вольга Гапеева (нар. 1982, Мінск) — беларуская паэтка, пісьменніца, перакладчыца, лінгвістка, гендарная даследчыца[1]. Сябра беларускага ПЭН-цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Біяграфічныя звесткі

Скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (2004).

Атрымала

Прадстаўляла Беларусь на круглым стале «Скрыжаванне літаратуры: Усход і Захад» у рамках 20-га міжнароднага фестывалю (Славенія, Віленіца, 2005); на міжнароднай канферэнцыі «Літаратура без межаў», прысвечанай перакладу славянскіх літаратур краін нечленаў ЕС (Чэхія, Прага, 2006); на фестывалі «Die Macht der Sprache» (Берлін, 2007) у дыскусіі, прысвечанай тэме «Muttersprache. Vaterland».

Творчасць

Піша паэзію, прозу, драматургію. Публікуецца з 1999 года ў перыёдыцы і анталогіях. Займаецца літаратурным перакладам (з англійскай, нямецкай, кітайскай, японскай, латышскай), гендарнай праблематыкай у культуры і літаратуры, даследаваннямі ў галіне кампаратыўнай лінгвістыкі, філасофіі мовы і сацыялогіі цела. Сябра беларускага ПЭН-цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў.

П’еса В. Гапеевай «Калекцыянэр» была пастаўлена ў рамках фестывалю «Тры дні» (серыя прэзентацый кніг выдавецтва «Логвінаў») у Музеі гісторыі беларускай літаратуры. У кастрычніку 2006 года ў рамках ХІ міжнароднага тэатральнага фестывалю «Кonfrontacje Teatralne» (Люблін, Польшча) п’еса «Калекцыянэр» была прадстаўлена ў праекце «Dramat Nieobecny» на чытаннях беларускай драматургіі.

Выступала як куратарка, перакладчыца і аўтарка анталогіі «Лінія Фронту» (2003) (зборнік беларускіх і нямецкіх тэкстаў) і «Лінія Фронту — 2» (2007), «Анталогія латвійскай паэзіі» (2013), адна з перакладчыкаў зборніка нямецкай паэзіі «У танцы ліхтароў» (Im Lichtertanz, 2004), а таксама кнігі Р. Барадуліна «Ксты» (Ksty) (пераклад на англійскую, 2006).

Кніга Вольгі Гапеевай «Сумны суп» (2014) — гэта гісторыі для дарослых дзяцей. Тут слоўнікі дапамагаюць парасонам, гузікі шукаюць сэнс жыцця, а вожыкі спрабуюць знайсці адказ на пытанне, якое іх даўно хвалюе, — нашто лічыць авечак. За звычайнымі, здавалася б, размовамі і ўчынкамі герояў хаваюцца філасофскія думкі і разважанні.

Кніга паэзіі «Граматыка снегу» (2017) пашырае межы ўсведамлення штодзённасці, дзе словы і значэнні ўглядаюцца адно ў адно ў надзеі пазбегнуць самоты. Гэта своеасаблівая граматыка ўзаемін чалавека з сусветам праз мову. Сімвалічнасць снегу, якая пранізвае кнігу наскрозь, выклікае бязмежнасць інтэрпрэтацый паэзіі.

Творы Вольгі Гапеевай перакладаліся на англійскую, нямецкую, польскую, македонскую, чэшскую, літоўскую, латышскую, славенскую, грузінскую, галандскую, рускую мовы.

Супрацоўнічае з электроннымі музыкамі (Улад Бубен, Aortha, RoomDark, Spit it Out), выступае з аўдыё-візуальнымі перформансамі.

Стаўленне да дзіцячай літаратуры

Вольга Гапеева не мае дзяцей, але, па яе словах, любіць дзіцячыя кніжкі. Яна лічыць, што дзіцячая літаратура — гэта вельмі сур’ёзная рэч і што праз дзіцячую літаратуру трэба трансляваць новыя нормы паводзінаў ці «апгрэйджаныя» каштоўнасці.

На яе думку ў сучаснай беларускай дзіцячай літаратуры бракуе тэм, якія ўздымаюцца на захадзе — тэмы зменаў гендарных мадэляў, тэмы смерці, і варта памятаць, што «чытач можа быць дзіцём з сям’і, дзе два таты ці дзве мамы, дачкой прафесара ці дачкой працоўнага» і трэба «падтрымліваць разнастайнасць»[2].

Перакладчыцкая дзейнасць

В. Гапеева займаецца літаратурным перакладам, выкладае тэорыю і практыку перакладу. В.Гапеева не карыстаецца падрадкоўнікамі, заўсёды перакладаючы наўпрост з мовы арыгіналу. Аўтарка перакаладаў:

Прэміі і ўзнагароды

Бібліяграфія

у анталогіях і зборніках

у перыядычных выданнях

Зноскі

  1. Цыганкоў В.. Фэмінізм патрэбны Беларусі, бо ў нашым грамадзтве не хапае чульлівасьці і эмпатыі», — Вольга Гапеева (нявызн.). Радыё Свабода (29 верасень 2016). Праверана 13 сакавіка 2020.
  2. Бубіч В.. Вольга Гапеева: «Дзіцячая літаратура – вельмі сур’ёзная рэч» (нявызн.) (недаступная спасылка). Беларусский журнал (7 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2020. Праверана 13 сакавіка 2020.
  3. Вызначаны пераможцы конкурсу “Экслібрыс” імя Янкі Маўра (бел.) . СБП (11 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2015. Праверана 12 верасня 2013.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Беларускага ПЭН-цэнтра
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты апостраф»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Пісьменніцы Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Драматургі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1982 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Экслібрыс»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Цёткі