wd wp Пошук:

Красамоўнае сэрца

«Красамоўнае сэрца» — казка беларускага пісьменніка і мастака Алега Аблажэя. Выдавецтва — «Мастацкая літаратура», 2015 год.

Сюжэт

Галоўныя героі — каралевіч Артакс і каралеўна Камілена. Кожны ў сваім каралеўстве не мае шчасця, бо вельмі розніцца ад усіх. Каралевіч Артакс надзвычай добры і чуллівы, але ягоны бацька, злосны кароль — марыў зваяваць увесь свет, а сярод яго звычаяў было жахлівае паляванне, калі забівалі кожнага дзясятага сустрэчнага прасталюдца. А Камілена расла там, дзе ўсе толькі і думалі, што пра заробкі і багацце. Усе адно працавалі і не гублялі час на бескарыснае чытанне кніг, у жыхароў ейнага каралеўства не было ўяўлення пра прыгажосць і мастацтва.

Каралеўна не захацела пабрацца шлюбам з таўстым багацеем і патрапіла ў зняволенне ў вежу сярод пустэльні. Каралевіч Артакс кіруецца на яе вызваленне, бо толькі разам яны будуць шчаслівыя[1]. Герояў чакаюць неверагодныя прыгоды, але ўрэшце ўсё заканчваецца добра[2].

Намінацыі

Рэцэнзіі

Спасылкі

Зноскі

  1. Рублеўская, 13 сакавіка 2014
  2. А. Аблажэй. Красамоўнае сэрца (нявызн.) (недаступная спасылка). Мастацкая літаратура. Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2016. Праверана 20 студзеня 2015.
  3. Запольская Я.. Абвешчаны шорт-ліст сёлетняга „Глінянага Вялеса” (нявызн.). Беларускае Радыё Рацыя (19 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2016. Праверана 20 студзеня 2015.
  4. Назван полный список Литературной премии Тетки (нявызн.). Наша Ніва (9 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2016. Праверана 16 сакавіка 2016.
  5. Спіс намінаваных кніг Архівавана 24 красавіка 2016.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Казкі
Катэгорыя·Літаратурныя творы Беларусі