«Смачная кніга» — кніга вершаў і загадак для дзяцей. Аўтар — Аксана Спрынчан. Выдадзена ў 2017 годзе, выдавецтва «Мастацкая літаратура»[1][2].
Усе вершы ў кнізе звязаны са смачнай тэматыкай на любы густ. У вершаванай форме ў ёй распавядаецца пра стравы беларускай кухні, дранікі і верашчаку, смачную гарбату з зёлак, таксама ёсць вершыкі і пра ласункі — шакаладкі, мармелад, марозіва і інш.[3][4]. Кніга ўтрымлівае вершаваныя расповеды пра адметнасці розных страў і спосабаў іх прыгатавання, гісторыі пра жывёл і іх любімую ежу, а таксама невялічкія казкі ў вершах[5].
Раздзел кнігі «Агародная хованка» складаецца з рыфмаваных загадак, у якім аўтар у гульнявай форме знаёміць малых чытачоў амаль з усімі тымі дарамі, што дае нам гарод[4].
Упершыню кніга была прэзентавана 12 мая 2017 года ў мінскай бібліятэцы імя Цёткі[6]. Прэзентацыя стала самай незвычайнай і крэатыўнай па сваёй праграме і форме падачы. Яна суправаджалася прыгатаваннем на вачах гледачоў страў беларускай кухні, а таксама стала самай працяглай па часе[3]. У праграму прадстаўлення кнігі ўвайшлі музычныя выступленні, конкурсы і загадкі на кулінарныя тэмы.
На прэзентацыі «Смачнай кнігі» выступілі Таццяна Будовіч-Барадуля, Наталля Бучынская, Алег Грушэцкі, Анатоль Зэкаў, Альжбэта Малішэўская-Спрынчан, Яраш Малішэўскі, Серж Мінскевіч, Юры Пацюпа, Людміла Рублеўская, Антаніна Хатэнка, Віктар Шніп, Людміла Шчэрба[3].
У верасні 2018 года экзэмпляр кнігі з аўтарскім аўтографам быў перададзены аўтарам ў дар у бібліятэку школы № 3 з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Бельску Падляшскім (Польшча)[9].
Смачная кніга на Вікісховішчы |