wd wp Пошук:

Аксана Спрынчан

Аксана Спрынчан (23 жніўня 1973, Лунінец, Брэсцкая вобласць) — беларуская пісьменніца і паэтка, дырэктарка Паэтычнага тэатра «Арт. С.» (art-s.by), сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў.

Біяграфія

Навучалася ў мінскай школе № 28. З 1990 г. па 1995 г. вучылася на філалагічным факультэце БДУ. У 1998 г. скончыла аспірантуру Інстытута літаратуры імя Я. Купалы НАН Беларусі, ў 2005 — Беларускі Калегіум.

З 1998 г. працавала вядучым навуковым рэдактарам рэдакцыі літаратуры і мастацтва выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя». З 2006 г. — рэдактар у выдавецтве «Мастацкая літаратура». Лічыцца адным з лепшых рэдактараў у Беларусі[1].

У 2000 годзе пачала пісаць вершы, першыя з якіх былі надрукаваныя ў газеце «Сафійская крыніца» ў 2001 (пад псеўданімам Ганна Сонгіна і Алеся Рабцэвіч). З 2001 года — у аб’яднанні «Літаратурнае прадмесце».

Працавала рэдактарам у часопісе «Паміж» № 4 і № 5 (з Вікай Трэнас). Была аўтарам рубрыкі «Паэтычны чацвер» (газета «Голас Радзімы»).

З 2005 года — сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

У 2006 годзе разам са Зміцерам Арцюхом стварылі Паэтычны тэатр «Арт.С» (art-s.by), ў якім яна з’яўляецца дырэктаркай.

У 2007 г. нарадзіла дачку Альжбэту, пасля чаго пачала пісаць творы для дзяцей.

Калекцыянуе сувеніры і прадметы ў выглядзе жабак (якіх лічыць сымбалем Беларусі), а таксама захапляецца фотамастацтвам.

Сям’я

Аксана Спрынчан з мужам і дачкой

Паходзіць з творчай сям’і, паэтка ў трэцім пакаленні. Яе дзед Браніслаў Спрынчан (1928 г. н., родам з Украіны, з пачатку 1950-х гг. жыве ў Беларусі) і бацька Вадзім Спрынчан (1950 г. н.) так сама паэты. Бабуля Святлана, і прапрадзед Васіль пісалі вершы і прозу на ўкраінскай мове.

Муж — Яраш Малішэўскі, музыка, гісторык і калекцыянер музычных інструментаў. Дачка — Альжбэта (Альжбэта-Браніслава Малішэўская-Спрынчан); дэбютавала з казкай у 2014 годзе ў часопісе «Вясёлка».

Творчасць

Друкавалася ў часопісах «ARCHE», «Буся», «Вожык», «Вясёлка», «Дзеяслоў», «Крыніца», «Маладосць», «Нёман», «Паміж», «Першацвет», «Полымя», «Тэрмапілы», у газетах «Голас Радзімы», «Літаратура і мастацтва», «Наша Ніва», «Літаратурная Беларусь», у калектыўных зборніках і інш..

Частка вершаў Аксаны Спрынчан пакладзена на музыку, песні на яе вершы выконвае беларускі гурт «Мерада». Некаторыя вершы перакладзены на украінскую і сербскую мовы[2].

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 2005 года). Старшыня прыёмнай камісіі СБП[3].

Бібліяграфія

У зборніках

Узнагароды і прэміі

Членства ў складзе журы ў літаратурных конкурсах

Зноскі

  1. „Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства” (нявызн.) (недаступная спасылка). Беларускае Радыё Рацыя (8 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2021. Праверана 8 чэрвеня 2021.
  2. Сучасныя беларускія паэткі загучалі па-сербску (нявызн.). Саюз беларускіх пісьменнікаў (26 лютага 2018). Праверана 26 лютага 2018.
  3. Каўняровіч М.. Саюз беларускіх пісьменнікаў прыняў новых сяброў (нявызн.). Беларускае Радыё Рацыя (10 кастрычніка 2018). Праверана 6 красавіка 2019.
  4. Берлеж М. Беларуска-ўкраінскі мёд. Паэтычны // Звязда : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 30 сакавіка 2018. — В. 28677. — № 61. — С. 3.
  5. Падвядзенне вынікаў фотаконкурсу “Мой Максім Багдановіч” (нявызн.) (недаступная спасылка). Лiтаратурны музей Максiма Багдановiча. Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2016. Праверана 27 снежня 2016.
  6. Дзве прэміі на сёмым Стральцоўскім фэсце (нявызн.) (недаступная спасылка). Саюз беларускіх пісьменнікаў (17 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2018. Праверана 18 лютага 2018.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1973 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Супрацоўнікі выдавецтва «Мастацкая літаратура»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лунінцы
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Пісьменніцы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 жніўня
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Рэдактары Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага Калегіюма