wd wp Пошук:

Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ліпскі.

Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі (нар. 6 мая 1940, в. Шоўкавічы, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1960 годзе скончыў Мінскі тэхнікум харчовай прамысловасці. Працаваў на Гарадзейскім цукровым заводзе (1960—1964), у нясвіжскай раённай газеце «Чырвоны сцяг» (1964—1967). Завочна скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1966). У 1967—1968 гг. першы сакратар Нясвіжскага райкама камсамола, у 1968—1976 — у апараце ЦК ЛКСМБ, у 1976—1978 — адказны сакратар праўлення Саюза пісменнікаў БССР. З 1978 года галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка». З 1988 года — старшыня праўлення Беларускага аддзялення Савецкага дзіцячага фонду, пасля прэзідэнт Беларускага дзіцячага фонду, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі дзіцячых фондаў. Ініцыятар і старшыня I Усебеларускага фестывалю народнага гумару ў Аўцюках Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці (1995).

Творчасць

У друку выступае з 1964 года. Аўтар кніг публіцыстыкі «Райкомаўскія будні» (1971), «Дзень за днём» (1973), «Знайдзі сябе» (1974), «Якое яно, шчасце?» (1977), нарысаў «Прыдзвінскі цуд» (1975), «Высокія зоркі» (1981), дакументальных аповесцей «Крутыя вёрсты» (1980, пастаўлена радыёп’еса ў 1978), «Урокі Купрэвіча» (1987), «Любі мяне пры ўсякай долі…» (з Б. Чалым, 1989; пра моладзь, вывезеную ў час Вялікай Айчыннай вайны ў Германію), «Невядомы» (1990; пра нарадавольца І. Грынявіцкага), зборнікаў прозы «Раны» (1987), «Дзень нараджэння» (1988). Пра родную вёску, праблемы выхавання моладзі аповесць «Адпяванне жывых» (1993). Тэма дзяцей-сірот узнята ў дзённіку «Бацькі і дзеці» (1995). Аповесць «Я: Праўдзівы аповяд пра твой і мой радавод» (1998) створаная на архіўных і дакументальных матэрыялах, расказвае пра карані сем’яў, прозвішчаў, гербаў. Кнігу «Мама. Малітва сына» (1999) Уладзімір Ліпскі напісаў да стагоддзя сваёй маці. Прозвішчы землякоў, іх жыццёвыя лёсы i сталі матэрыялам для скрупулёзнага даследавання пісьменніка ў кнізе «Мы: аповесць пра нашы прозвішчы» (2006).

Выдаў кнігі аповесцей, апавяданняў, казак (у т.л. казкі-коміксы) для дзяцей «Рыгоркавы прыгоды» (1974), «Марынчына казка» (1977), «Клякса-Вакса і Янка з Дзіўнагорска» (1982), «Лаўрэнавы працадні» (1984), «Пралескі ў небе» (1997), «Антонік-понік» (1998), «Наша Маша» (2002), «Прыгоды нуліка» (2007), «Я тут жыву: дзецям пра Беларусь» (2008) і інш. Творы для дзяцей адметныя веданнем дзіцячай псіхалогіі, займальнасцю, жывой народнай мовай, дасціпнасцю. Паводле аповесці «Вясёлая азбука» ў Дзяржаўным музычным тэатры Беларусі пастаўлены мюзікл «Прыгоды ў замку Алфавіт» (1996, лібрэта С. Клімковіч, муз. В. Войціка).

Узнагароды і прэміі

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Палуян Ч. Узнагароды, якія натхняюць // Літаратура і мастацтва : газ.. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 8 мая 2015. — В. 4818. — № 18. — С. 2.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэчыцкім раёне
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Рэдактары Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Дзіцячыя пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залатая Ліцера»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты Купідон»
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Кастуся Каліноўскага
Катэгорыя·Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Біёграфы Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную адзнаку»
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Вясёлка»
Катэгорыя·Гумарысты Беларусі
Катэгорыя·Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дзіцячыя пісьменнікі СССР