wd wp Пошук:

Алена Масла

Алена Масла (14 красавіка 1967, в. Мілашова, Мёрскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь) — беларуская пісьменніца-казачніца.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і настаўнікаў-філолагаў. Друквацца пачала з 10 гадоў, дэбютавала ў часопісе «Бярозка», у якім выходзілі і шматлікія яе наступныя публікацыі[1]. Таксама публікавалася ў газ. «Чырвоная змена». Школу закончыла з залатым медалём[2].

З 1984 па 1989 год навучалася на факультэце журналістыкі БДУ. Пасля навучання працавала фотакарэспандэнтам у газеце «Піянер Беларусі» («Раніца»), рэдактарам краязнаўчага аддзела ў газеце «Туризм и отдых», рэдактарам аддзела часопіса «Качели», галоўным рэдактарам газеты «Переходный возраст»[3]. У 2005 г. выйшла яе першая кніга.

З 2006 года — загадчыца рэдакцыі дзіцячай літаратуры выдавецтва «Мастацкая літаратура»[4]. Пазней узначальвала часопіс «Бярозка» (?-2011). З 2011 па 2014 год — у выдавецтве «Мастацкая літаратура».

З лістапада 2009 года з’яўлялася сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі, адкуль выйшла ў ліпені 2013 года[5].

Творчасць

Алена Масла піша казкі для дзяцей і падлеткаў. Друкавалася ў часопісах «Маладосць», «Дзеяслоў», «Вясёлка», газеце «Літаратура і мастацтва» і інш.. З’яўляецца аўтарам кніг і шэрагу публікацый у перыёдыцы на тэму развіцця беларускай дзіцячай літаратуры[4].

у 2011 годзе распачала праект «Мілашоўска-Мілашаўскіх чытанняў» падчас 100-гадовага юбілею Нобелеўскага лаўрэата, паэта і перакладчыка Чэслава Мілаша. Праект прадугледжвае адметныя літаратурныя і гістарычныя мерапрыемствы, якія праводзяцца як на Міёршчыне, так і ў Віцебску, Мінску, Літве[2].

Удзельніца канферэнцыі славістаў у Швецыі, шведскай цырымоніі ўзнагароджання прэміяй Астрыд Ліндгрэн, «круглых сталоў» па праблемах дзіцячай літаратуры і кнігавыдання на Міжнародных кніжных кірмашах у Мінску, Львове, Вільнюсе, сябра журы літаратурных прэмій імя Янкі Маўра, імя Цёткі[2].

Творы Алены Масла перакладзены на украінскую, сербскую мовы.

Членства ў складзе журы ў літаратурных конкурсах

Узнагароды

Бібліяграфія

Кнігі

Публікацыі

Сцэнарыі

Зноскі

  1. Сушкевіч К.. Елена Масло(руск.) . Женщины Беларуси. Femina.by (5 снежня 2011). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2015. Праверана 22 кастрычніка 2013.
  2. 1 2 3 4 5 Алена Басікірская. Добрыя гісторыі — у кнігах пісьменніцы-казачніцы з Мілашова Алены Масла (нявызн.). Міёрскі навіны (12 сакавіка 2019). Праверана 17 сакавіка 2019.
  3. Алена Масла (нявызн.). Kamunikat.org. Праверана 14 красавіка 2013.
  4. 1 2 Алена Масла (нявызн.). Арт.С. Праверана 14 красавіка 2013.
  5. Бугай М.. Раіса Баравікова і Алена Масла выходзяць з праўладнага Саюза пісьменнікаў (нявызн.). TUT.BY (27 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 15 верасня 2013.
  6. Абвешчаны літаратурны конкурс “Экслібрыс” імя Янкі Маўра (нявызн.). СБП (27 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2013. Праверана 22 сакавіка 2013.
  7. Сцебурака У.. Алена Масла: “Дзіцячая кніга павінна даваць чытачу адчуванне добразычлівасці свету” (нявызн.). СБП (28 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2016. Праверана 15 верасня 2013.
  8. А. Масла. Уганараваны пераможцы літаратурнай прэміі Цёткі (нявызн.). Sputnik (4 мая 2016). Праверана 10 лютага 2018.
  9. Абвешчана журы прэміі Цёткі 2018 (нявызн.). interfax.by (29 студзеня). Праверана 10 лютага 2018.(недаступная спасылка)
  10. Алена Масла (нявызн.). Родныя вобразы (8 жніўня 2009). Праверана 14 красавіка 2013.(недаступная спасылка)
  11. 14.Масла Алена — “Мілашоўска-мілашаўскія чытанні” (нявызн.). Віншуем пераможцаў конкурсу культурніцкіх ідэй!. Будзьма беларусамі! (3 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2018. Праверана 18 чэрвеня 2013.
  12. Вынікі конкурсу драматургіі “Новая назва” (нявызн.) (недаступная спасылка). БРТЮГ (31 снежня 2015). Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2016. Праверана 11 лютага 2016.
  13. Премия Бианки 2019(руск.) . Единая информационная система учёта библиотечных фондов Московской области (5 чэрвеня 2019). Праверана 10 чэрвеня 2019.
  14. Дар’я Латышава Халоднай зімой грэе кніга // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 22 студзеня 2016. — В. 4854. — № 3. — С. 15.
  15. Масла, А. Каляды з хроснай: Праўдзівая гісторыя і крышачку чарадзейства (нявызн.). Новые поступления. Вілейская гарадская дзіцячая бібліятэка (11 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2013. Праверана 22 кастрычніка 2013.
  16. Алена Масла «Каляды з хроснай» (нявызн.). Лаборатория Фантастики (18 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 22 кастрычніка 2013.
  17. 1 2 Масло Елена. Рождество у крёстной. Правдивые истории и немножко волшебства (нявызн.). Выдавецтва «Речь» (18 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2013. Праверана 22 кастрычніка 2013.
  18. Сёння Дзень народзінаў адзначае Алена Масла (нявызн.). Kamunikat.org. Праверана 14 красавіка 2013.
  19. Алена Масла. Казка пра Караля, які страшна любіў пісаць (нявызн.). Наша ніва (21 кастрычніка 2012). Праверана 14 красавіка 2013.
  20. В. Пруднікава. От классики до беллетристики. Топ-10 книг минской выставки(руск.) . Культура. БелаПАН (12 лютага 2011). Праверана 14 красавіка 2013.
  21. Якія казкі чытаюць у XXІ стагоддзі? (нявызн.) (25 сакавіка 2011). Праверана 14 красавіка 2013.(недаступная спасылка)
  22. Карлюкевіч А. М. И в подземелье — своя жизнь (Масла А. С., «Пацучок Фэлік падарожнічае»)(руск.)  // Вечерний Минск : газета. — Мн.: 2013-06-13. — В. 12527. — № 24. — С. 21. Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2013.
  23. Людміла Рублеўская. Вокруг и около сказок (нявызн.). СБ. Беларусь сегодня (15 снежня 2016). Праверана 13 сакавіка 2019.
  24. Дајана Лазаревић. Зовем се Лохнесси(серб.) . Интернет часопис «Табла» (21 красавіка 2019). Праверана 22 красавіка 2019.
  25. Балотныя прыгоды. Цікавінкі ад Бульбінкі і Журавінкі (нявызн.). biblio.by (18 кастрычніка 2019). Праверана 3 красавіка 2019.
  26. Аліна Буяшова. Дзе жывуць цуды? (нявызн.). Літаратура і мастацтва (2 жніўня 2020). Праверана 5 жніўня 2020.
  27. Лагодны воўк (нявызн.). Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад». Праверана 7 лістапада 2018.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1967 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Бярозка»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мёрскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі выдавецтва «Мастацкая літаратура»
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 красавіка
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты Купідон»