wd wp Пошук:

Алесь Пальчэўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пальчэўскі. Алесь (Аляксандр Восіпавіч) Пальчэўскі (16 студзеня 1905, в. Прусінава, Уздзенскі раён, Мінская вобласць — 26 красавіка 1979) — беларускі пісьменнік.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў БДУ (1931). Працаваў у часопісе «Іскры Ільіча». У 1936 г. быў рэпрэсіраваны. Пакаранне адбываў у Ніжагародскай вобласці. У 1946-48 гг. настаўнічаў на Міншчыне. У 1949 быў зноў незаконна асуджаны і высланы ў Краснаярскі край. Там ён пазнаёміўся з рэпрэсаванай грузінскай артысткай Тамарай Цулукідзэ. Рэабілітаваны ў 1954 г. 3 1955 г. пасяліўся ў Мінску. У 1955-57 гг. працаваў рэдактарам мастацкай літаратуры ў Дзяржвыдавецтве БССР. З 1957 г. — літсупрацоўнік, у 1961-71 гг. — адказны сакратар часопіса «Вясёлка». Член СП Беларусі з 1956 г.

Пахаваны ў в. Прусінава.

Творчасць

Друкаваўся з 1924 г.

Зборнікі апавяданняў:

Зборнікі аповесцей і апавяданняў:

Кнігі для дзяцей (п’есы і апавяданні):

Аповесці для дзяцей:

Асноўныя рысы яго творчасці: улюбёнасць у родны край, добрае веданне псіхалогіі селяніна, сялянскага побыту, жыцця дзяцей і юнацтва.

Перакладаў на беларускую мову творы рускіх, украінскіх і грузінскіх пісьменнікаў.

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уздзенскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 1979 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскім павеце
Катэгорыя·Выкладчыкі Пухавіцкай сярэдняй школы (Пухавіцкі раён)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 26 красавіка
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 студзеня
Катэгорыя·Пахаваныя ва Уздзенскім раёне