wd wp Пошук:

Валерый Мікалаевіч Гапееў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гапееў. Валерый (Валеры) Мікалаевіч Гапееў (нар. 6 лютага 1963, п. Восава, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі пісьменнік, журналіст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Балатнянскай сярэдняй школе, потым — у Мінскім электратэхнікуме сувязі (цяпер — каледж сувязі) па спецыяльнасці «радыёсувязь і радыёвяшчанне». Працаваў майстрам у вучылішчы ў Казахстане, служыў у савецкай арміі (1982—1984). Пасля працаваў на «Інтэграле».

У 1992 годзе пераехаў з сям’ёй у Івацэвічы, працаваў на заводзе. У гэты ж час пачаў пісаць прозу. Першае сур’ёзнае апавяданне «Абсалютнае жаданне» было надрукавана ў часопісе «Маладосць». Часопіс «Крыніца» надрукаваў дэтэктыў на рускай мове «…И два в остатке». Невялікія карацелькі (сатырычныя гумарэскі) друкаваліся ў газетах. Працаваў у раённай газеце ў якасці пазаштатнага карэспандэнта. У 1995 годзе быў запрошаны на працу карэспандэнтам у новаствораную «Газету Уладзіміра Кудзінава» (пасля — «Газета для вас»). У 1997 годзе перайшоў на працу ў раённую газету «Івацэвіцкі веснік». Працаваў у рэдакцыі раённай газеты карэспандэнтам, загадчыкам аддзела, адказным сакратаром. Звольнены «па згодзе бакоў» у лістападзе 2021 года.

Са снежня 2006 года быў сябрам праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі, у ліпені 2013 года выйшаў з яго[3]. У чэрвені 2015 года прыняты ў незалежны Саюз беларускіх пісьменнікаў[4].

Жанаты, сын нарадзіўся ў 1989 годзе, дачка — ў 1998 годзе.

Творчасць

На ХХV Мінскай кніжнай выстаўцы-кірмашы. Раздача аўтографаў

Сам Валерый Гапееў так кажа пра сваю творчасць:

«Часта пытаюцца — чаму пішу ў асноўным для падлеткаў?

Цяжка адказаць адным сказам. Можа і таму, што не надта для іх хочуць пісаць. Крыўдна бачыць праз чвэрць стагоддзя ў бібліятэках тыя ж творы беларускай літаратуры для дзяцей і юнацтва. І ў планах на пазашкольнае чытанне — усё тыя ж аўтары. Як быццам час спыніўся. Ці літаратура спынілася. Тая ж ідэалогія, тыя ж прынцыпы і тая ж вера…

Цвёрда перакананы, што няма дзіцячых праблем. Ёсць праблемы ў нашых дзяцей. І яны перажываюцца імі настолькі ж балюча, як і мы перажываем свае. Гэта і хоча данесці да чытача: і юнага, і сталага».[5]

Прызнанне

Бібліяграфія

Кнігі

Артыкулы

Зноскі

  1. 1 2 https://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2014/03/13sak-13.indd_.pdf
  2. 1 2 3 4 5 http://kb.brl.by/index.php/heritage/item/1363-6-lyutaga-2018-goda-55-gadou-z-dnya-naradzhennya-valeryya-mikalaevicha-gapeeva-1963-pismennika-zhurnalista/1363-6-lyutaga-2018-goda-55-gadou-z-dnya-naradzhennya-valeryya-mikalaevicha-gapeeva-1963-pismennika-zhurnalista
  3. 6 лютага 2018 года — 55 гадоў з дня нараджэння Валерыя Мікалаевіча Гапеева (1963), пісьменніка, журналіста (нявызн.). kb.brl.by (21 студзеня 2018). Праверана 7-4-2021.
  4. Пасяджэнне Рады ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» у чэрвені (+фота) (нявызн.) (25 чэрвеня 2015). Праверана 7-4-2021.
  5. Крэйдзіч А.. Рыцар сучаснага Берасцейскага пісьменства (нявызн.) (недаступная спасылка). Брэсцкая абласная газета «Заря» (11 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2018. Праверана 3 сакавіка 2018.
  6. Уручэнне літаратурнай прэміі імя У. Калесніка – 2011 (нявызн.). Брэсцкая абласная бібліятэка ім. М.Горкага (26 кастрычніка 2011). Праверана 24 лютага 2018.
  7. У Мінску адкрыты Стральцоўскі фэст і ўручаны «Залаты апостраф» Архівавана 7 лістапада 2017.
  8. Мікола Ляшкевіч. 24 лютага Валерыю Гапееву ўручаць Мядовую прэмію (нявызн.). Беларускае Радыё Рацыя (23 лютага 2018). Праверана 24 лютага 2018.
  9. Лаўрэатам Прэміі Цёткі стаў Валер Гапееў (нявызн.). Наша Ніва (4 мая 2018). Праверана 6 ліпеня 2018.
  10. Кісліцына Г.. Пять убийств в провинции. Почему стоит читать книгу Валерия Гапеева (нявызн.). TUT.BY (4 сакавіка 2019). Праверана 4 сакавіка 2019.(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Цёткі
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 лютага
Катэгорыя·Выпускнікі БДАС
Катэгорыя·Лаўрэаты Мядовай літаратурнай прэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты апостраф»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рагачоўскім раёне
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў